Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2023 г. № 208

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
26.12.2023 № 208

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000476.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Выросткам Уладзімірам Станіслававічам па замове дзяржаўнай установы «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Касцюковіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

Геаграфічныя каардынаты паваротных кропак меж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат WGS84.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання брацкай магілы памерам 5,0 х 7,0 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у ўсходнім напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 у паўднёвым напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 у заходнім напрамку ў створы з бардзюрным каменем кветніка мемарыяльнага комплексу да кропкі 4;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 у паўночным напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці ў межах металічнай агароджы мемарыяльнага комплексу ў форме прастакутніка ў плане з памерамі бакоў 7,0 х 12,52 м, дзе размешчаны пляцоўка брацкай магілы з кветнікамі і газон.

10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у паўночным напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 4;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 у ўсходнім напрамку па паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 у паўднёвым напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 9;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 у заходнім напрамку ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з боку аўтамабільнай дарогі Н-10677 «Нізкі–Валаскоўня–Печары» з мэтай паляпшэння ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у ўсходнім напрамку па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны ўздоўж металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праз кропку 9 да кропкі 8 згодна з дадаткам;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на адлегласці 15 м ад металічнай агароджы тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў паўднёвым напрамку да кропкі 7 згодна з дадаткам;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 у паўднёва-заходнім напрамку ўздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-10677 «Нізкі–Валаскоўня–Печары» да кропкі 6 згодна з дадаткам;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у паўночным напрамку ў створы з металічнай агароджай тэрыторыі мемарыяльнага комплексу да кропкі 5 згодна з дадаткам.

14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне новых пахаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама з ужываннем дысануючых з гісторыка-культурнай каштоўнасцю элементаў і матэрыялаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і санітарных рубак).

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» ў в. Валаскоўня
Касцюковіцкага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.