![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2022 г. № 79
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова Міністэрства культуры 30.09.2022 № 79 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000022.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага камунальнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Баранавічырамбуд».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах неабходных дзеля існавання мемарыялу на выснове комплексных навуковых даследванняў.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў структуры мікрараёну «Трэццякі-2» і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія ўздоўж нізу адкосу насыпу чыгункі ад кропкі 1 з каардынатамі 53°6'39.21'' 25°57'38.45'' да кропкі 2 з каардынатамі 53°6'46.03'' 25°57'46.86'';
на паўночным усходзе – лінія ў створы паўднёва-заходняга боку агароджы турмы ад кропкі 2 з каардынатамі 53°6'46.03'' 25°57'46.86'' да кропкі 3 з каардынатамі 53°6'43.06'' 25°57'53.34'';
на паўднёвым усходзе – лінія па паўночна-заходняму боку праезда да турмы ад кропкі 3 з каардынатамі 53°6'43.06'' 25°57'53.34'' да кропкі 4 з каардынатамі 53°6'39.01'' 25°57'47.93'', кропка 5 з каардынатамі 53°6'38.37'' 25°57'46.68'' і кропка 6 з каардынатамі 53° 6'36.76'' 25°57'44.64'';
на паўднёвым захадзе – лінія па паўночна-ўсходняму боку тратуару Слонімскай шашы ад кропкі 6 з каардынатамі 53°6'36.76'' 25°57'44.64'' да кропкі 1 з каардынатамі 53°6'39.21'' 25°57'38.45''.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці вакол мемарыяльнага комплекса.
Зона аховы ландшафту вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на паўночным захадзе – лінія па паўднёва-ўсходняму боку праезда да турмы ад кропкі 7 з каардынатамі 53°6'36.61'' 25°57'45.15'' да кропкі 8 з каардынатамі 53°6'42.91'' 25°57'53.61'';
на паўночным усходзе – лінія ў створы паўднёва-заходняга боку агароджы турмы ад кропкі 8 з каардынатамі 53°6'42.91'' 25°57'53.61'' да кропкі 9 з каардынатамі 53°6'42.42'' 25°57'54.80'';
на паўднёвым усходзе – лінія ўздоўж нізу адкосу насыпу чыгункі ад кропкі 9 з каардынатамі 53°6'42.42'' 25°57'54.80'' да кропкі 10 з каардынатамі 53°6'36.10'' 25°57'46.51'';
на паўднёвым захадзе – лінія па паўночна-ўсходняму боку тратуару Слонімскай шашы ад кропкі 10 да кропкі 7.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;
пракладка транспартных камунікацый;
усталяванне рэкламных канструкцый;
змена характару ландшафту;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў.
|
да праекта зон аховы аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці