![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 жніўня 2020 г. № 69
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Савецкай у г. Бялынічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Савецкай у г. Бялынічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 07.08.2020 № 69 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Савецкай у г. Бялынічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Савецкай у г. Бялынічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» па вул. Савецкай у г. Бялынічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000331 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унітарным даччыным прадпрыемствам «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва» па заказе Бялыніцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межы ахоўнай зоны, межы зоны аховы ландшафту і рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца згодна з дадаткам 1.
Каардынатная схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца згодна з дадаткам 2.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой двухузроўневую пляцоўку складанай формы ў плане, блізкай да выцягнутага прамавугольніка з агульнымі габарытнымі памерамі (з улікам выступа цэнтральнай часткі) 15,6 х 10,3 м з машчэннем тратуарнай пліткай з кветнікамі. Пахаванне знаходзіцца ў цэнтры адзначанай пляцоўкі, памер пахавання 5 х 5 м, з бакоў абмежавана бартамі кветнікаў. З тыльнага боку пахаванне абмежавана бартавым каменем верхняга ўзроўню пляцоўкі. У межах пахавання ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя ў складзе помніка (надмагілле) і Вечнага агню.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0135 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.6351'', 29о42'50.8022''; 54о00'20.1404'', 29о42'50.6313''; 54о00'20.1923'', 29о42'50.1696''; 54о00'20.6870'', 29о42'50.3405''.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння найлепшых умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, тэрыторыю Алеі Герояў і ўяўляе сабой прастакутнік з памерамі ў плане 34 х 15,6 м.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,053 га.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад скрыжавання з цэнтральнай алеяй, паралельна бартавому каменю ніжняга ўзроўню добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай, якая ідзе ў гэтым напрамку на працягу 34,0 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.8411'', 29о42'48.9684'', праз кропку з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.6870'', 29о4250.3405'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.6351'', 29о42'50.8022'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па бартавым камені ніжняга ўзроўню добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай на працягу 15,6 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.6351'', 29о42'50.8022'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.1404'', 29о42'50.6313'');
на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па бартавым камені ніжняга ўзроўню добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай, далей ідзе ў гэтым жа напрамку да лініі, якая ідзе па ўсходняму баку цэнтральнай алеі, на працягу 34 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.1404'', 29о42'50.6313'', праз кропку з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.1923'', 29о42'50.1696'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.3464'', 29о42'48.7975'');
на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па ўсходняму баку цэнтральнай алеі на працягу 15,6 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.3464'', 29о42'48.7975'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.8411'', 29о42'48.9684'').
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
устаноўка рэкламных канструкцый;
пракладка інжынерных камунікацый (акрамя рэканструкцыі (рамонта) існуючых);
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак);
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,2244 га.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы штучнага вадаёма ад кропкі скрыжавання з цэнтральнай алеяй да кропкі скрыжавання з пешаходнай дарожкай, размешчанай на тэрыторыі парку, і якая праходзіць паралельна праезнай часткі вул. Янкі Купалы на працягу 66 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'21.1263'', 29о42'49.0670'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.7265'', 29о42'52.6267'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па краю пешаходнай дарожкі, размешчанай на тэрыторыі парку, і якая праходзіць паралельна праезнай часткі вул. Янкі Купалы на працягу 34 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.7265'', 29о42'52.6267'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'19.6486'', 29о42'52.2542'');
на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад скрыжавання з пешаходнай дарожкай перпендыкулярна цэнтральнай алеі на працягу 66 м (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'19.6486'', 29о42'52.2542'' да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.0485'', 29о42'48.6946'');
на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па ўсходняму баку цэнтральнай алеі на працягу 9,4 м, далей ідзе ў перпендыкулярным напрамку на ўсход уздоўж цэнтральнай алеі парку на працягу 34 м, далей ідзе ў паўночным напрамку ўздоўж бартавога каменя ніжняга ўзроўню добраўпарадкаванай пляцоўкі з брацкай магілай на працягу 15,6 м, далей ідзе перпендыкулярна цэнтральнай алеі на працягу 34 м, далей праходзіць па ўсходняму баку цэнтральнай алеі на працягу 9 м у паўднёвым напрамку (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54о00'20.0485'', 29о42'48.6946''; 54о00'20.3464'', 29о42'48.7975''; 54о00'20.1404'', 29о42'50.6313''; 54о00'20.6351'', 29о42'50.8022''; 54о00'20.8411'', 29о42'48.9684''; 54о00'21.1263'', 29о42'49.0670'').
15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, праездаў і г.д.);
высечка аб’ектаў расліннага свету незалежна ад узросту (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак);
змяненне існуючага рэльефу;
пракладка інжынерных камунікацый (акрамя неабходных для асвятлення гісторыка-культурных каштоўнасцей);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.