Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2019 г. № 101

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму», 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму», 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.12.2019 № 101

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму», 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму», 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Магіла ахвяр фашызму (1942 г.), 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000862 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, мяжу ахоўнай зоны і рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму», 200 м на паўднёвы захад ад Кургана Славы па вул. Рыжкова ў г. Мазыр Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўяўляе сабой прамавугольнік у межах брукоўкі магілы ахвяр фашызму, на якім устаноўлены помнік у выглядзе гранітнай пліты і агароджы вакол помніка з трох бакоў.

Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені брукоўкі магілы ахвяр фашызму.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,002 га.

8. Пры ажыцяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, дзе адбываліся масавыя растрэлы ў 1941–1943 гг.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,1 га.

11. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку ад кропкі з каардынатамі 52.037980°, 29.239761° да кропкі скрыжавання з гарызанталлю з адзнакай 187,0 м;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па гарызанталі з адзнакай 187,0 м ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў паўднева-ўсходнім напрамку ад кропкі з каардынатамі 52.037980°, 29.239761° да кропкі з каардынатамі 52.039374°, 29.241037°;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.039374°, 29.241037° да кропкі з каардынатамі 52.038625°, 29.239217;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Рыжкова ад кропкі з каардынатамі 52.038625°, 29.239217 да кропкі з каардынатамі 52.037980°, 29.239761°.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый пры ўмове забеспячэння мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

устаноўка рэкламных канструкцый;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.