![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 красавіка 1993 г. № 218
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення па пытаннях, звязаных з аднаўленнем правоў дэпартаваных асоб, нацыянальных меншасцей і народаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць прапанову Міністэрства замежных спраў аб ратыфікацыі Пагаднення па пытаннях, звязаных з аднаўленнем правоў дэпартаваных асоб, нацыянальных меншасцей і народаў, падпісанага ў г. Бішкеку 9 кастрычніка 1992 г.
Прадставіць указанае Пагадненне на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.