![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 34
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Параскевы Пятніцы» ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Параскевы Пятніцы» ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 15.03.2023 № 34 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Параскевы Пятніцы» ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Параскевы Пятніцы» ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» па вул. Брэсцкай у аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000123.
«Царква Параскевы Пятніцы» па вул. Брэсцкай, 46 у аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000121.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Параскевы Пятніцы» ў аграгарадку Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы.
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ І ІХ АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы» вызначана ў межах мураванай агароджы царквы і бетоннай агароджы палісадніка з заходняга боку царквы. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана як прамавугольнік памерамі 18 х 22 м у межах агароджы.
8. Ахоўная зона вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурных каштоўнасцей у прыватнай забудове аграгарадку Чарнаўчыцы, якая гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з двух участкаў.
9. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы» з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія па паўночным вонкавым баку агароджы палісадніка і паўночным вонкавым баку агароджы царквы. Кропка 5 з каардынатамі 52.220088°/23.739731° і кропка 6 з каардынатамі 52.220119°/23.740703°;
на ўсходзе – лінія па ўсходнім вонкавым баку агароджы царквы, якая ідзе ад апошняй кропкі 6 з каардынатамі 52.220119°/23.740703° папярэдняй лініі на поўдзень да кропкі 7 з каардынатамі 52.219678°/23.740745°;
на поўдні – лінія па паўднёвым вонкавым баку агароджы царквы і палісадніка, якая ідзе ад апошняй кропкі 7 з каардынатамі 52.219678°/23.740745° папярэдняй лініі на захад да кропкі 8 з каардынатамі 52.219670°/23.739808°;
на захадзе – лінія па заходнім вонкавым баку палісадніка царквы, якая ідзе ад апошняй кропкі 8 з каардынатамі 52.219670°/23.739808° папярэдняй лініі на поўнач да кропкі 5 з каардынатамі 52.220088°/23.739731°.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы» забараняецца:
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі існуючых будынкаў, пры умове, што вышыня будынкаў не будзе вышэй за 7 м ад узроўню зямлі, пры рэканструкцыі выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы, рэканструяваныя будынкі вытрыманы ў гістарычнай стылістыцы царквы;
пасадка дрэў і высокіх кустоў на захад і поўдзень ад царквы.
11. Межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» з’яўляецца ўмоўны стылабат мемарыяла памерамі 18 х 22 м:
на поўначы – умоўная лінія па паўночнай мяжы «стылабата», якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52.220623°/23.739799° да кропкі 2 з каардынатамі 52.220646°/23.740028°;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі 2 з каардынатамі 52.220646°/23.740028° папярэдняй лініі на поўдзень да кропкі 3 з каардынатамі 52.220468°/23.740128°;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі 3 з каардынатамі 52.220468°/23.740128° папярэдняй лініі на захад да кропкі 4 з каардынатамі 52.220424°/23.739872°;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі 4 з каардынатамі 52.220424°/23.739872° папярэдняй лініі на поўнач да кропкі 1 з каардынатамі 52.220623°/23.739799°.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей ў асяроддзі, якое гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і недапушчэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная прыватная забудова, якая прылягае з усходу да гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы». Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы ўяўляе сабой паласу шырынёю роўнай усходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы».
14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўдні – умоўная ламаная лінія па вонкавым баку агароджы прыватных землеўладанняў на ўсход ад царквы па вул. Школьнай, 2, 4, 6 да ўсходняга створу ўчастку па вул. Кобрынскай, 12. Кропкі 7 з каардынатамі 52.219678°/23.740745° і кропка 11 з каардынатамі 52.219869°/23.743143° праз кропку 12 з каардынатамі 52.219718°/23.741579°;
на ўсходзе – умоўная лінія ў створы ўсходняга боку агароджы прыватнага ўчастка па вул. Кобрынскай, 12, якая ідзе ад апошняй кропкі 11 з каардынатамі 52.219869°/23.743143° папярэдняй лініі на поўнач да кропкі 10 з каардынатамі 52.220304°/23.743002°;
на поўначы – умоўная ламаная лінія, паралельная вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў па вул. Школьнай, 2, 4, 6 да ўсходняй мяжы ўчастка па вул. Кобрынскай, 12, якая ідзе ад апошняй кропкі 10 з каардынатамі 52.220304°/23.743002° папярэдняй лініі на захад да кропкі 6 з каардынатамі 52.220119°/23.740703° праз кропку 9 з каардынатамі 52.220139°/23.741511°;
на захадзе – умоўная лінія па заходняй мяжы ахоўнай зоны царквы.
15. У зоне рэгулявання забудовы забаронена:
новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі, пры умове, што вышыня будынкаў не будзе вышэй за 7 м ад узроўню зямлі, пры будаўніцтве выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы з захаваннем гістарычнай стылістыкі будынкаў населенага пункту;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
пасадка высокіх і сярэдніх дрэў, высокіх кустоў;
замена традыцыйных для рэгіёну драўляных платоў на непразрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя агароджы.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. У зону аховы ландшафту ўключана тэрыторыя парку Памяці ў аграгарадку Чарнаўчыцы. Зона вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Параскевы Пятніцы», а таксама для захавання і ўспрымання Брацкай магілы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія па паўночным баку агароджы парку Памяці ад кропкі 13 з каардынатамі 52.220949°/23.739422° да кропкі 14 з каардынатамі 52.221022°/23.740234°;
на ўсходзе – умоўная лінія па ўсходнім баку агароджы парку Памяці, якая ідзе ад апошняй кропкі 14 з каардынатамі 52.221022°/23.740234° папярэдняй лініі на поўдзень да кропкі 15 з каардынатамі 52.220106°/23.740328°;
на поўдні – умоўная лінія па паўночнай мяжы ахоўнай зоны;
на захадзе – умоўная лінія па агароджы парку Памяці пры вул. Брэсцкай, якая ідзе ад апошняй кропкі 5 з каардынатамі 52.220088°/23.739731° папярэдняй лініі на поўнач да кропкі 13 з каардынатамі 52.220949°/23.739422°.
18. У зоне аховы ландшафту забаронена:
новае будаўніцтва;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;
пасадка новых дрэў, высокіх кустоў у заходняй частцы зоны, якія маглі бы засланіць гісторыка-культурныя каштоўнасці.