Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2023 г. № 19

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Парасляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Парасляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

27.01.2023 № 19

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Парасляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Парасляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Парасляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000633.

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня «А-дом» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52.613299, 24.396063 да кропкі 2 з каардынатамі 52.613224, 24.396090;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 з каардынатамі 52.613254, 24.396219;

на паўдёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 52.613319, 24.396187;

на паўдёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 2 да кропкі 5 з каардынатамі 52.613377, 24.396546;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 да кропкі 7 з каардынатамі 52.613293, 24.396568;

на паўночым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 7 да кропкі 8 з каардынатамі 52.613667, 24.396535;

на паўночым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 8 да кропкі 9 з каардынатамі 52.613019, 24.396728;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па мяжы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання адміністрацыйна-гаспадарчага будынка па вул. Дачная, 1 ад кропкі 9 да кропкі 10 з каардынатамі 52.613006, 24.396626;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 10 да кропкі 6 з каардынатамі 52.613309, 24.396562;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўночны захад ад кропкі 3 да кропкі 2.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці вакол твора манументальнага мастацтва.

Зона аховы ландшафту вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 12 з каардынатамі 52.613537, 24.395661 да кропкі 7;

на паўночым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 7 да кропкі 5;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па паўночна-заходніх межах ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 5 да кропкі 1;

на паўночым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 да кропкі 4;

на паўночым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход па паўднёва-ўсходніх межах ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 4 да кропкі 6;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 6 да кропкі 10;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па мяжы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання адміністрацыйна-гаспадарчага будынка па вул. Дачная, 1 ад кропкі 10 да кропкі 11 з каардынатамі 52.612931, 24.395929;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад па зямельнаму ўчастку для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі ад кропкі 11 да кропкі 12.

15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак пры ўмове аднаўлення добраўпарадкавання;

пракладка транспартных камунікацый;

усталяванне рэкламных канструкцый;

змена характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Парасляны
Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.