![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2022 г. № 131
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» каля аўтамабільнай дарогі Р-94 «Брэст – мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава)», аграгарадок Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» каля аўтамабільнай дарогі Р-94 «Брэст – мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава)», аграгарадок Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 30.12.2022 № 131 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» каля аўтамабільнай дарогі Р-94 «Брэст – мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава)», аграгарадок Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» каля аўтамабільнай дарогі Р-94 «Брэст – мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава)», аграгарадок Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Магіла ахвяр фашызму» каля аўтамабільнай дарогі Р-94 «Брэст – мяжа Рэспублікі Польшча (Дамачава)», аграгарадок Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000117.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці (100 х 25 м) вызначана на падставе звестак навукова-даследчых работ.
7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая на адлегласці 70 м праходзіць паралельна паўночна-заходняму бардзюру абеліска ахвярам фашызму ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая на адлегласці 15 м праходзіць паралельна паўночна-ўсходняму баку бардзюра абеліска ахвярам фашызму ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая на адлегласці 30 м праходзіць паралельна паўднёва-ўсходняму баку бардзюра абеліска ахвярам фашызму ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая на адлегласці 5 м праходзіць паралельна паўднёва-заходняму баку бардзюра абеліска ахвярам фашызму ад кропкі 4 на паўночны захад да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку палажэнняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
будаўніцтва камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы.