![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 мая 2020 г. № 42
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Брацкая магіла на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000321 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Чырвонаармейскай у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАЦІ
6. Гісторыка-культурная каштоўнасць складаецца са скульптуры салдата на п’едэстале, складанага ў плане трохступеньчатага подыума і двух стэл (далей – мемарыял).
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мемарыяла памерамі 7 м х 10 м.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 10 м, якая ідзе ўздоўж гранітнай пліты з боку галоўнага фасада мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453204, 26.464799 да кропкі з каардынатамі 53.453160, 26.464921;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453160, 26.464921 да кропкі з каардынатамі 53.453124, 26.464880;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453124, 26.464880 да кропкі з каардынатамі 53.453154, 26.464751;
на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 7 м, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453154, 26.464751 да кропкі з каардынатамі 53.453204, 26.464799.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў фізічнага захавання і найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае з усіх бакоў мемарыял у межах добраўпарадкаванай тэрыторыі ад праезнай часткі вул. Чырвонаармейскай да будынка па вул. Першамайскай, 2.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,126 га.
11. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай, па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла з каардынатамі 53.453327, 26.464770 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з бартавым каменем дарожкі ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 2 з каардынатамі 53.452911, 26.464942;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем дарожкі ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 2 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай з каардынатамі 53.452911, 26.464942 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла з каардынатамі 53.453074, 26.464483;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж паўночна-заходняга боку мемарыяла ад кропкі з каардынатамі 53.453074, 26.464483 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай з каардынатамі 53.453327, 26.464770.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый);
усталяванне рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.