![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лютага 2002 г. № 183
Аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных прамысловых аб'ектах
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння прамысловай бяспекі на небяспечных прамысловых аб’ектах, падпісанае ў г. Маскве 28 верасня 2001 г. прадстаўнікамі ўрадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Вызначыць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.