Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 21.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 жніўня 2025 г. № 80

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2010 г. № 38 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей г.п. Ружаны».

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
26.08.2025 № 80

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не пазначана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Брацкая магіла савецкіх воінаў» у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Д000639;

«Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў: фрагменты галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады (вул. Урбановіча); уязная брама, флігелі (інв. № 160/С-29135, вул. Урбановіча, 15А)» у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 112Г000640;

«Капліца» па вул. Чырвонаармейскай, 19А ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000641;

«Брацкая магіла» ў скверы на пл. 17 Верасня ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Д000642;

«Былы манастыр базыльян: Петрапаўлаўская царква; роспіс скляпенняў (інв. № 124/С-22788, пл. 17 Верасня, 5), жылы манастырскі корпус (інв. № 124/С-21416, пл. 17 Верасня, 4)» у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 112Г000643;

«Троіцкі касцёл; дэкаратыўнае ўбранне: роспіс скляпенняў, надмагільны помнік Баспінка, галоўны і бакавы алтары, арган, хоры, алтарная агароджа, жырандолі парныя» (інв. № 160/С-30216) на пл. 17 Верасня, 10 у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 112Г000644;

«Рэшткі будынка былой сінагогі» па вул. Якуба Коласа, 6А ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000645.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе аддзела культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Эксплікацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя дадаецца (дадатак 2).

Табліца каардынат паваротных кропак зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 3).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў: фрагменты галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады, уязная брама, флігелі» (далей для гэтай главы – першы ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Урбановіча, 7 і сумежнага з ім зямельнага участка да кропкі 2; далей на ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Урбановіча, 4 да кропкі 3; далей на поўнач паралельна са знешняй контурнай лініяй непабудаванага заходняга корпусу на адлегласці ад яго 20 м да кропкі 4; далей на ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Урбановіча, 6 да кропкі 5; далей на поўнач у створы з заходняй мяжой зямельнага ўчастка па зав. Урбановіча, 8 да кропкі 6;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 да кропкі 7; далей уздоўж паўночнай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» да кропкі 8;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень уздоўж усходняй мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» да кропкі 9; далей праз кропкі 10–11 на адлегласці 10 м раўналежна вонкавай контурнай лініі непабудаванага флігеля ўсходняга корпуса да кропкі 12; далей уздоўж мяжы гэтага ж мэтавага зямельнага ўчастка да кропкі 13;

на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на захад уздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Урбановіча 21, 19, 17 праз кропкі 14–15–16 да кропкі 17; далей на поўдзень да кропкі 18; далей на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку пешаходнага тратуара па вул. Урбановіча да кропкі 1.

8. На тэрыторыі першага ўчастка забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, акрамя: будынкаў палацавага комплексу, якія не былі пабудаваны згодна з проектам другой паловы XVIII стагоддзя; страчаных гістарычных збудаванняў; інжынерных і транспартных камунікацый, звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці; рэканструкцыі існучых інжынерных камунікацый і збудаванняў; добраўпарадкавання тэрыторыі з магчымасцю ўзвядзення агароджы вакол тэрыторыі музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» з ужываннем гістарычных матэрыялаў і колераў, якая не будзе ствараць пагрозы пагаршэння візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя (іншая будаўніча-рамонтная дзейнасць) у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаваныя змяненні яго гістарычнага аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў;

рэканструкцыя існуючых дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па іх дэмантажу.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл; дэкаратыўнае ўбранне: роспіс скляпенняў, надмагільны помнік Баспінка, галоўны і бакавы алтары, арган, хоры, алтарная агароджа, жырандолі парныя» (далей для гэтай главы – другі ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж вонкавага боку агароджы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання касцёла на пл. 17 Верасня, 10 праз кропкі 20–21–22–23–24–25–71 да кропкі 19.

10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы манастыр базыльян: Петрапаўлаўская царква; роспіс скляпенняў, жылы манастырскі корпус» (далей для гэтай главы – трэці ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання царквы на пл. 17 Верасня, 5 праз кропкі 27–28–29 да кропкі 30;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на ўсход уздоўж вонкавага боку існуючай агароджы царквы да кропкі 31;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на поўдзень уздоўж вонкавага боку існуючай агароджы царквы да кропкі 32; далей уздоўж усходняга фасада былога манастырскага корпуса да кропкі 33;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на захад уздоўж паўднёвага фасада былога манастырскага корпуса да кропкі 34; далей да кропкі 26.

11. На тэрыторыях другога і трэцяга ўчасткаў забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя існуючых дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па іх дэмантажу.

12. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі будынка былой сінагогі» (далей для гэтай главы – чацвёрты ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе якая ідзе ад кропкі 35 на поўнач уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка былой сінагогі да кропкі 36; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чкалава, 3 праз кропкі 37–38–39–40–41–42–43–44 да кропкі 45; далей уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Я.Коласа, 4, 6 да кропки 46; далей уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка былой сінагогі праз кропку 47 да кропкі 35.

13. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца» (далей для гэтай главы – пяты ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання капліцы праз кропкі 49–50–51 да кропкі 48.

14. На тэрыторыях чацвёртага і пятага ўчасткаў забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя (іншая будаўніча-рамонтная дзейнасць) у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаваныя змяненні яго гістарычных аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў;

ажыццяўленне (абмежаванне) гаспадарчай і іншай дзейнасці, якія ствараюць пагрозу захаванню гісторыка-культурным каштоўнасцям і каштоўнаму гісторыка-архітэктурнаму асяроддзю.

15. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» (далей для гэтай главы – шосты ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 па ўмоўных межах прамавугольнай добраўпарадкаванай пляцоўкі з габарытнымі памерамі 8 х 10 м (на якой размешчаны пахаванні і абеліск з імёнамі загінуўшых) праз кропкі 53–54–55 да кропкі 52.

16. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла савецкіх воінаў» (далей для гэтай главы – сёмы ўчастак) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 56 па ўмоўных межах прамавугольнай добраўпарадкаванай пляцоўкі з габарытнымі памерамі 16х23 м (на якой размешчаны пахаванні, Курган Славы з імёнамі загінуўшых і танк Т-34 на пастаменце) праз кропкі 57–58–59 да кропкі 56.

17. На тэрыторыях шостага і сёмага ўчасткаў забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурных каштоўнасцей і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

18. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з чатырох участкаў.

У ахоўную зону ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

19. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропку 2 уздоўж межаў зямельных участкаў па зав. Урбановіча, 4, 6, 8 да кропкі 60;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 на ўсход уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па зав. Урбановіча, 8, паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкая, 9А, межаў зямельных участкаў па зав. Горкага, 7, 9, 11 і вул. Піянерскай, 7 праз кропкі 153–152–61–62 да кропкі 63;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 63 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Піянерскай да кропкі 64; далей уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Піянерскай, 1 і вул. Урбановіча, 23 да кропкі 65;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 65 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Урбановіча, 23 да кропкі 66; далей уздоўж вул. Урбановіча праз кропку 18 да кропкі 1.

20. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

істотнае змяненне існуючага характару ландшафту і рэльефу, акрамя аднаўлення і (або) рэгегенерацыі прылеглай тэрыторыі з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўніча-рамонтная дзейнасць у адносінах да шэраговай гістарычай забудовы, дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ўжываннем нетрадыцыйных гістарычных матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

21. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 67 уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Чкалава і зав. Кастрычніцкага праз кропкі 68–69 да кропкі 70;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 70 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Леніна праз кропкі 20–21 да кропкі 22;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл; дэкаратыўнае ўбранне: роспіс скляпенняў, надмагільны помнік Баспінка, галоўны і бакавы алтары, арган, хоры, алтарная агароджа, жырандолі парныя» праз кропкі 23–24–25 да кропкі 71; далей на поўдзень уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 1 Мая, 3 праз кропку 72 да кропкі 73; далей на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. 1 Мая праз вул. Савецкую праз кропку 142 да кропкі 74; далей на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 75;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 75 на захад уздоўж паўднёвага боку вул. Я.Коласа да кропкі 67.

22. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры плошчы 17 Верасня (былой Рыначнай плошчы) і трасіроўкі прылеглых вуліц;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый, усталявання вонкавага асвятлення;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

будаўніча-рамонтная дзейнасць у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаваныя змяненні яго аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў ці яго знос (дэмантаж);

рэканструкцыя існуючых дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па іх дэмантажу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, уладкаванне знешняга асвятлення, размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

усталяванне па перыметры зямельных участкаў прыватнай забудовы агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

23. Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 76 на поўнач уздоўж мяжы існуючай агароджы могілак да кропкі 77;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 77 на ўсход па ўмоўнай мяжы старых могілак да кропкі 78;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 78 уздоўж мяжы існуючай агароджы могілак праз кропку 79 да кропкі 80;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 80 уздоўж мяжы існуючай агароджы могілак з рэшткамі гістарычнай брамы да кропкі 76.

24. На тэрыторыі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай званіцы і гістарычнай агароджы з брамамі ў іх гістарычным выглядзе на падставе навукова-праектнай дакументацыі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя;

дэмантаж і ўтылізацыя гістарычных надмагільных помнікаў і іх агародж, якія, у тым ліку, знаходзяцца ў аварыйным (разбураным) стане, акрамя іх аднаўлення (узнаўлення), рамонта і ўсталявання на месцы ранейшага размяшчэння.

25. Мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 81 уздоўж паўночна-ўсходняга боку зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 125600000001002735 да кропкі 82;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 82 праз кропку 83 да кропкі 84;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 84 уздоўж паўднёва-заходняга боку зямельнага ўчастка для абслугоўвання аўтамабільнай дарогі Р-50 Масты-Зэльва-Ружаны да кропкі 81.

26. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

27. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з пяці ўчасткаў.

28. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 85 на поўнач паралельна з вул. Пушкіна на адлегласці ад яе 60 м да перасячэння з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка па вул. Пушкіна, 29 у кропцы 86; далей на захад да кропкі 87; далей на поўнач праз кропкі 88–89 уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Я.Коласа, 16 да кропкі 90;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 90 уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Я.Коласа, 16, 14 да кропкі 91; далей уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Я.Коласа, 12 да кропкі 92; далей на ўсход уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Я.Коласа, 12, 10 да кропкі 93; далей на поўдзень уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Я.Коласа да кропкі 94; далей на ўсход уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Я.Коласа да кропкі 95;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 95 уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 96; далей уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 97; далей на захад уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пушкіна, 1 да кропкі 85.

29. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 98 на захад праз вул. Чкалава; далей уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 99 да кропкі 100; далей на захад уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Чкалава да кропкі 101;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 101 на поўнач уздоўж заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Чкалава, 43, 41 і далей праз вул. Чкалава да кропкі 102; далей па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чкалава, 40 да кропкі 103; далей на захад уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў па вул. Леніна, 27А, 29 да перасячэння з заходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 33 у кропцы 104; далей на поўнач да кропкі 105; далей на ўсход уздоўж паўночных межаў зямельных участкаў па вул. Леніна, 33, 31, 29, 27А да кропкі 106; далей на поўнач праз вул. Леніна уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Лугавой да кропкі 107; далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Камсамольскай да кропкі 108; далей на поўнач уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Камсамольскай, 46 да кропкі 109; далей на ўсход у створы з паўднёвым бокам праезнай часткі вул. Сонечнай да кропкі 110; далей на поўнач праз вул. Сонечную паралельна з вул. Інтэрнацыянальнай на адлегласці ад яе 80 м да кропкі 111; далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі зав. Інтэрнацыянальнага да кропкі 112; далей на поўнач уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 113;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 113 на ўсход праз вул. Інтэрнацыянальную ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 76 да кропкі 114;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 114 уздоўж усходняга боку мясцовага праезду паралельна з межамі зямельных участкаў па вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 115; далей па мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання гаражнага масіву ў раёне вул. Палявой праз кропкі 116–117–118–119–120 да кропкі 121; далей уздоўж паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй межаў зямельнага ўчастка для абслугоўвання воданапорнай вежы праз кропку 122 да кропкі 123; далей на поўдзень праз кропкі 124–125–126 да кропкі 127; далей уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 128; далей на захад уздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Чырвонаармейскай праз вул. Палявую да кропкі 129; далей праз вул. Чырвонаармейскую да кропкі 22; далей на захад уздоўж паўночнай мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 21–20 да кропкі 70; далей на поўдзень уздоўж заходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 98.

30. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы складаецца з двух рэжымаў утрымання і выкарыстання.

Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 130 на ўсход уздоўж паўночных межаў зямельных участкаў па вул. Чырвонаармейскай праз кропкі 131–132–133 да кропкі 134;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 134 на поўдзень уздоўж межаў зямельных ўчасткаў па вул. Чырвонаармейскай, вул. 1 Мая, 35, 48, вул. Горкага, 39, для абслугоўвання станцыі 2-га ўздыму праз кропкі 135–136–137–138–139 да кропкі 140;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 140 на захад уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Горкага праз кропку 196 да кропкі 141;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 141 на поўнач уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 142; далей на ўсход уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. 1 Мая праз кропку 73 да кропкі 143; далей на поўнач уздоўж заходняга боку праезнай часткі зав. Чырвонаармейскага да кропкі 130.

31. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на поўначы ад кропкі 22 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Чырвонаармейскай да кропкі 130; далей на поўдзень да кропкі 143; далей на захад уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 73; далей на поўнач уздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 72–71–25–24–23 да кропкі 22.

32. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы складаецца з трох рэжымаў утрымання і выкарыстання.

Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі ад кропкі 65 на поўнач уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 64–63–62–61 да кропкі 152; далей уздоўж вонкавага боку агароджы мэблевай фабрыкі па вул. Савецкай, 9А да кропкі 144;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 144 уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Горкага праз кропкі 145–146 да кропкі 147;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 147 уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Горкага, 24 і далей у створы з ёй да кропкі 148; далей уздоўж заходняга боку праезнай часткі зав. Піянерскага праз вул. Някрасава і вул. Косаўскую ўздоўж паўднёва-ўсходняй і паўднёва-заходняй межаў зямельнага ўчастка па вул. Косаўскай, 2 праз кропкі 149–150–151 да кропкі 65.

33. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 163 уздоўж усходняга боку пешаходнага тратуара вул. Савецкай да кропкі 164;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 164 да кропкі 165;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 165 уздоўж вонкавага боку агароджы мэблевай фабрыкі па вул. Савецкай, 9А праз кропку 156 да кропкі 155; далей уздоўж мяжы батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Сквер Рэкуця» праз кропкі 157–158–159–160–161 да кропкі 162; далей уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 1;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняга боку пешаходнага тратуара вул. Урбановіча да кропкі 163.

34. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 144 на захад уздоўж паўночнага боку праезда да мэблевай фабрыкі па вул. Савецкай, 9А да кропкі 165; далей ўздоўж вонкавага боку агароджы мэблевай фабрыкі па вул. Савецкай, 9А праз кропкі 156–155–154–153–152 да кропкі 144.

35. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 166 на поўнач уздоўж заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Садовай да кропкі 167; далей на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 168; далей на захад праз вул. Садовую да кропкі 169;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 169 уздоўж паўночна-ўсходніх межаў зямельных участкаў па вул. Урбановіча да кропкі 170;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 170 на захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Урбановіча, 38 праз вул. К.Марача уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Урбановіча і вул. Садовай праз кропкі 171–172–173–174–175–176–177–178–179–180–181–182 да кропкі 166.

36. На тэрыторыі першага, другога, трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання, чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання, пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый і усталявання вонкавага асвятлення;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без ужывання гістарычных параметраў (прапорцый) з выкарыстаннем не характэрных формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых) і нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў, колераў;

рэалізацыя тыповых і серыйных праектаў будынкаў і пабудоў, а таксама канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц;

рэканструкцыя, мадэрнізацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае змяненне архітэктуры фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ўжыванне дысгарманічных будаўнічых матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус, сілікатная цэгла і аналагічныя) і колераў;

рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай шматкватэрнай жылой забудовы, нейтральнай забудовы, дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

37. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання і чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай шматкватэрнай жылой забудовы, дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

знішчэнне (знос), пашкоджанне, рэканструкцыя аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаванае змяненне фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў.

38. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

будаўніцтва і размяшчэнне дадатковых прамысловых і транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў у іх гістарычным выглядзе на падставе навукова-праектнай дакументацыі;

знішчэнне (знос), пашкоджанне, рэканструкцыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя і дысаніруючых прамысловых збудаванняў, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаванае змяненне фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

39. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, і ўключае прыроднае асяроддзе гісторыка-культурных каштоўнасцей (у тым ліку рэльеф), якое ўздейнічае на цэласнасць успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона аховы ландшафту складаецца з пяці ўчасткаў.

40. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 181 на ўсход уздоўж паўднёвай мяжы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 180–179–178–177–176–175–174 да кропкі 173;

на поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 173 на захад уздоўж зямельнага ўчастка па вул. К.Марача, 5 праз кропкі 183–184 да кропкі 185; далей на поўнач уздоўж усходніх межаў зямельных участкаў па вул. Садовай праз кропкі 186–187–188 да кропкі 181.

41. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту (тэрыторыя батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Сквер Рэкуця») згодна з дадаткам 1 з’яўляецца умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 155 уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання праз кропкі 157–158–159–160–161 да кропкі 162; далей уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 2–60 да кропкі 153; далей уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання праз кропку 154 да кропкі 155.

42. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны аховы ландшафту забараняецца:

усе віды новага будаўніцтва;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, пракладка новых дарог (пашырэнне існуючых дарог);

выкарыстанне для азелянення інвазіўных, чужародных відаў дрэў і кустоў, высечка або пашкоджанне элементаў азелянення, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння.

43. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 95 уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 94–93–92–91 да кропкі 90; далей на захад праз кропкі 189–190–191 да перасячэння з паўночна-ўсходняй берагавой лініяй меліярацыйнага канала ў кропцы 192; далей на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняй берагавой лініі гэтага канала да кропкі 193;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 193 на ўсход уздоўж паўднёвых межаў зямельных участкаў па вул. Чкалава праз кропку 194 да кропкі 101; далей уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 100–99 да кропкі 98; далей уздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропку 67 да кропкі 75;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 75 уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 95.

44. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 196 уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 140; далей уздоўж паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў праезнай часткі вул. Горкага праз кропку 197 да кропкі 198;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 198 на захад уздоўж паўднёвай берагавой лініі ручая праз кропку 146 да кропкі 147; далей уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 146–145 да кропкі 144; далей уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да кропкі 165; далей уздоўж мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі 195;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 195 да кропкі 196.

45. На тэрыторыі трэцяга і чацвёртага ўчасткаў зоны аховы ландшафту забараняецца:

усе віды новага будаўніцтва, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, гаспадарчая дзейнасць, размяшчэнне малых архітэктурных формаў, якія парушаюць характар існуючага ландшафту і рэльефу, уздзейнічаюць на цэласнасць успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, шэрагавай гістарычнай забудовы, каштоўнага гісторыка-архітэктурнага і навакольнага асяроддзя, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

істотная змена: натуральнага рэчышча ручая ад кропкі 93 да кропкі 193, ад кропкі 144 да кропкі 198, абрысаў існуючых сажалак № 5 і № 6, акрамя магчымасці аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефу і ландшафту прыроднага і антрапагеннага паходжання, фрагментаў былога парку палацавага комплексу на чацвёртым участку зоны аховы ландшафту, аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў, выяўленых на падставе навукова-даследчых работ, а таксама акрамя работ па ачыстцы берагоў і дна ад расліннасці, забалочанасці і аднаўлення закінутых рэчышч, умацавання схілаў і іншых аналагічных работ з улікам патрабаванняў рашэння Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 сакавіка 2019 г. № 434 «Аб зацвярджэнні праекта прыбярэжных палос водных аб’ектаў г.п. Ружаны Пружанскага раёна»;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў;

будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых мясцовых праездаў і дарог.

46. Знешняй мяжой пятага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 128 на поўнач уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 127–126–125–124–123–122–121–120–119–118–117–116–115 да кропкі 114; далей па заходніх межах існуючых участкаў ворных земляў і драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 199;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 199 на ўсход уздоўж паўднёвага боку мясцовага праезду праз кропку 200 да кропкі 201;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 201 на поўдзень уздоўж ўсходняй мяжы мясцовага праезду праз кропкі 202–203 да кропкі 204; далей уздоўж паўночна-заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Чырвонаармейскай, 35, 31, 29 праз кропку 205 да кропкі 206; далей праз кропкі 207–208–209–210 да кропкі 128.

Унутранай мяжой пятага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца мяжа трэцяга ўчастка ахоўнай зоны і мяжа тэрыторыі існуючых могілак, якая ідзе ад кропкі 77 праз кропкі 211–212–78 да кропкі 77.

47. На тэрыторыі пятага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

усе віды новага будаўніцтва, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

змена характару ландшафту і рэльефу;

гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі мэтавых зямельных участкаў для вядзення лясной гаспадаркі без выканання патрабаванняў Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь;

правядзенне земляных, будаўнічых і іншых работ на тэрыторыі каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былых яўрэйскіх могілак), акрамя захараненняў і работ па рэнавацыі дадзенай тэрыторыі з захаваннем ці аднаўленнем страчаных надмагільных помнікаў (мацэвотаў) на падставе навукова-даследчых работ;

будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых мясцовых праездаў і дарог.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

48. Зона аховы культурнага пласта (слоя) ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.

49. Мяжа першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў: фрагменты галоўнага і ўсходняга карпусоў, аркады, уязная брама, флігелі».

50. Мяжа другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 супадае з мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны.

51. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у г.п. Ружаны Пружанскага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у г.п. Ружаны Пружанскага раёна
Брэсцкай вобласці

Эксплікацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя


п/п

Назва і месцазнаходжанне

1

Будынак былой малой сінагогі (вул. Чкалава, 3)

2

Будынак былой карчмы (пл. 17 Верасня, 12А)

3

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 4)

4

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 8)

5

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 10)

6

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 12)

7

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 7)

8

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 5)

9

Жылы дом (вул. Інтэрнаціянальная, 3)

10

Будынак (пл. 17 Верасня, 9)

11

Будынак (пл. 17 Верасня, 4А)

12

Жылы дом (вул. Леніна, 8)

13

Жылы дом (вул. Леніна, 10)

14

Жылы дом (вул. Леніна, 12)

15

Жылыя дамы з гаспадарчай пабудовай (вул. Леніна, 31, 33)

16

Жылы дом (вул. Чкалава, 38)

17

Камень у памяць аб спаленых вёсках Пружанскага раёна

18

Помнік яўрэйскім ахвярам нацызму

19

Будынак (вул. Савецкая, 4)

20

Жылы дом (вул. Савецкая, 12)

21

Жылы дом (вул. Савецкая, 14)

22

Жылы дом (вул. Савецкая, 16)

23

Жылы дом (вул. Савецкая, 18)

24

Жылы дом (вул. Пушкіна, 6)

25

Помнік І.П.Урбановічу ў скверы па вул. Савецкай

26

Будынак (вул. Савецкая, 9А/1, 9А/12)

27

Будынак (вул. Савецкая, 11)

28

Будынак былой школы 1939 года (вул. Савецкая, 15)

29

Будынак былых майстэрняў школы 1939 года (вул. Урбановіча, 3)

30

Жылы дом (вул. Урбановіча, 7)

31

Жылы дом (вул. Урбановіча, 24)

32

Жылы дом (вул. Піянерская, 18)

33

Тэрыторыя былых старажытных яўрэйскіх могілак

34

Тэрыторыя могілак нямецкіх салдат першай сусветнай вайны

 

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
у г.п. Ружаны Пружанскага раёна
Брэсцкай вобласці

 

Табліца каардынат паваротных кропак (ліст 1)

 


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

52.860254

24.893613

36

52.864924

24.888361

71

52.866848

24.891344

2

52.860968

24.893969

37

52.864922

24.888155

72

52.866499

24.891371

3

52.860874

24.894484

38

52.865078

24.888093

73

52.866003

24.891446

4

52.861419

24.894690

39

52.865084

24.888197

74

52.865868

24.890589

5

52.861390

24.894963

40

52.865307

24.888136

75

52.864492

24.890713

6

52.861690

24.895037

41

52.865329

24.888280

76

52.869101

24.896024

7

52.861697

24.895855

42

52.865506

24.888252

77

52.870502

24.896354

8

52.861521

24.898184

43

52.865547

24.888985

78

52.870328

24.898229

9

52.860608

24.897953

44

52.865353

24.889458

79

52.869564

24.898017

10

52.860605

24.898134

45

52.864911

24.889493

80

52.869061

24.897159

11

52.860317

24.898115

46

52.864909

24.888457

81

52.880959

24.868441

12

52.860299

24.897869

47

52.864496

24.888480

82

52.881317

24.867074

13

52.859832

24.897766

48

52.869630

24.896936

83

52.881492

24.867971

14

52.859903

24.896915

49

52.869861

24.896967

84

52.881447

24.868213

15

52.859887

24.896543

50

52.869853

24.897145

85

52.859440

24.888825

16

52.859768

24.896453

51

52.869623

24.897114

86

52.862199

24.888607

17

52.859742

24.896018

52

52.866567

24.890041

87

52.862161

24.886400

18

52.859508

24.895965

53

52.866666

24.890026

88

52.863333

24.886165

19

52.866814

24.891090

54

52.866668

24.890156

89

52.863361

24.886501

20

52.867169

24.891146

55

52.866579

24.890160

90

52.863943

24.886358

21

52.867238

24.891275

56

52.881203

24.867798

91

52.863968

24.887331

22

52.867366

24.892057

57

52.881344

24.867812

92

52.864091

24.887322

23

52.867056

24.892211

58

52.881339

24.868147

93

52.864078

24.888078

24

52.867025

24.892011

59

52.881193

24.868144

94

52.863555

24.888167

25

52.866929

24.892049

60

52.861950

24.894140

95

52.863768

24.890765

26

52.865717

24.888141

61

52.861762

24.897577

96

52.860964

24.890845

27

52.865939

24.888065

62

52.861634

24.898609

97

52.859580

24.889626

28

52.866216

24.888081

63

52.861695

24.898931

98

52.864493

24.887993

29

52.866205

24.888485

64

52.858973

24.898516

99

52.864544

24.886595

30

52.866599

24.888486

65

52.858384

24.898203

100

52.864197

24.886617

31

52.866628

24.889288

66

52.858969

24.897439

101

52.864333

24.882325

32

52.866235

24.889349

67

52.864382

24.888047

102

52.864978

24.882659

33

52.865903

24.889423

68

52.865495

24.887585

103

52.866008

24.882645

34

52.865890

24.889233

69

52.865663

24.887388

104

52.866133

24.881040

35

52.864485

24.888359

70

52.866758

24.887468

105

52.867061

24.881218

 

Табліца каардынат паваротных кропак (ліст 2)

 


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

106

52.866913

24.882917

142

52.865918

24.890856

178

52.858482

24.894544

107

52.867946

24.882760

143

52.866529

24.895133

179

52.858766

24.894595

108

52.867918

24.883717

144

52.863830

24.895607

180

52.858858

24.893367

109

52.868536

24.883716

145

52.863859

24.898412

181

52.858827

24.892330

110

52.868671

24.890009

146

52.864118

24.898665

182

52.859345

24.892181

111

52.873841

24.891128

147

52.864232

24.899695

183

52.858045

24.895132

112

52.873817

24.892263

148

52.860473

24.900368

184

52.857267

24.894600

113

52.874716

24.892390

149

52.858177

24.899458

185

52.857195

24.892851

114

52.874598

24.894648

150

52.857749

24.898868

186

52.857455

24.892939

115

52.871205

24.893864

151

52.858078

24.898428

187

52.858406

24.892872

116

52.870969

24.895004

152

52.861927

24.895672

188

52.858387

24.892456

117

52.870648

24.894945

153

52.861936

24.895027

189

52.863933

24.886167

118

52.870637

24.895160

154

52.862014

24.895025

190

52.864045

24.884509

119

52.870450

24.895152

155

52.862183

24.892909

191

52.863900

24.884531

120

52.870431

24.895583

156

52.862219

24.892080

192

52.863902

24.879904

121

52.869676

24.895446

157

52.861714

24.892875

193

52.864195

24.879254

122

52.869442

24.895693

158

52.861690

24.893427

194

52.864366

24.882207

123

52.869271

24.895205

159

52.861005

24.893346

195

52.863886

24.891236

124

52.868950

24.895527

160

52.860984

24.893457

196

52.864511

24.891166

125

52.868545

24.895543

161

52.860900

24.893428

197

52.864499

24.901330

126

52.868228

24.895612

162

52.860861

24.893859

198

52.864172

24.901909

127

52.868367

24.896541

163

52.860957

24.891347

199

52.876301

24.895427

128

52.868260

24.896567

164

52.863898

24.891103

200

52.876035

24.898663

129

52.867552

24.891978

165

52.863888

24.891999

201

52.875732

24.900978

130

52.867765

24.894334

166

52.859150

24.889972

202

52.873535

24.900490

131

52.867884

24.897027

167

52.859552

24.889836

203

52.870345

24.899884

132

52.867787

24.897065

168

52.860653

24.890938

204

52.870096

24.899240

133

52.868642

24.899253

169

52.860726

24.891271

205

52.869649

24.898243

134

52.868632

24.899702

170

52.857709

24.898474

206

52.869471

24.898060

135

52.868181

24.899951

171

52.857678

24.897236

207

52.868725

24.898803

136

52.867977

24.899087

172

52.857823

24.897354

208

52.868274

24.897819

137

52.866164

24.900319

173

52.857941

24.896775

209

52.868611

24.897497

138

52.866141

24.900088

174

52.858220

24.896741

210

52.868232

24.896676

139

52.865588

24.900276

175

52.858217

24.896547

211

52.872207

24.897041

140

52.864525

24.900265

176

52.858368

24.896536

212

52.872045

24.898613

141

52.864509

24.890958

177

52.858572

24.895506

 

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.