Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.04.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 красавіка 2025 г. № 37

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2014 г. № 75 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель, у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці».

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Першы намеснік Міністра

Д.Г.Шляхцін

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.04.2025 № 37

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка: дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 412Г000453 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны абласным унітарным праектным прадпрыемствам «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» па заказе дабрачыннага фонду «Любчанскі замак».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зону аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Каардынаты паваротных кропак дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай тэрыторыі замка.

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці захаваліся дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац і флігель.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–5–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці пры ажыццяўленні будаўнічай дзейнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў яе ўспрымання.

Ахоўная зона складаецца з двух рэжымаў утрымання.

10. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад усходняга вугла тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (кропка 3) па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) да кропкі 15;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовага праезда да вул. Паркавай (кропка 16);

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Паркавай ад кропкі 16 да кропкі 6; далей ідзе па мяжы ахоўнай зоны першага рэжыму ўтрымання да кропкі 5; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 4 да кропкі 3.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, добраўпарадкавання і пракладкі інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці па добраўпарадкаванні без распрацаванай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых гістарычнаму характару парка;

высечка або пашкоджанне элементаў гістарычнага азелянення, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак.

12. Мяжой ахоўнай зоны другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 13 да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да паўночнага вугла ўчастка для абслугоўвання будынкаў і збудаванняў паляўнічага доміка па вул. Паркавай, 1А; далей паварочвае на паўночны-захад і ідзе далей па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) да кропкі 3 і далей па мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 2; далей паварочвае на паўднёвы захад і ідзе па мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1; далей паварочвае на паўднёвы ўсход і ідзе да кропкі 5; далей паварочвае на паўднёвы захад і ідзе да вул. Паркавай (кропка 6);

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж вул. Паркавай праз кропку 7 да заходняга вугла зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання блакіраванага жылога дома па вул. Савецкай, 36 (кропка 8); далей уздоўж паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання блакіраванага жылога дома па вул. Савецкай, 36 праз кропку 9 да кропкі 10; далей уздоўж брамы да паўднёвага вугла зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) да кропкі 11; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) праз кропку 12 да берагавой лініі р. Нёман (кропка 13).

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова  неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, добраўпарадкавання і пракладкі інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці па добраўпарадкаванні без распрацаванай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы.

15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Чырвонаармейскай ад кропкі 17 праз кропку 34 да кропкі 18;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж драўніна-хмызняковай расліннасці да кропкі 12; далей па мяжы ахоўнай зоны другога рэжыму ўтрымання праз кропкі 11–37–10–9–8 да кропкі 7; далей па мяжы ахоўнай зоны другога і першага рэжымаў утрымання ўздоўж вул. Паркавай праз кропку 6 да кропкі 16; далей уздоўж мясцовага праезда праз кропку 15 да берагавой лініі р. Нёман (кропка 14); далей уздоўж берагавой лініі р. Нёман да кропкі 19; далей па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі да кропкі 20; далей па мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынкаў і збудаванняў паляўнічага доміка па вул. Паркавай, 1А, зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі і зямельнага ўчастка для абслугоўвання каўбаснага цэха з гаспадарчымі пабудовамі па вул. Паркавай, 12 да кропкі 22; далей па мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання каўбаснага цэха з гаспадарчымі пабудовамі па вул. Паркавай, 12 і ўздоўж мясцовага праезда праз кропку 23 да вул. 1-га Мая (кропка 24);

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. 1-га Мая ад кропкі 24 да кропкі 17.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

18. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Чырвонаармейскай ад кропкі 18 да берагавой лініі р. Нёман (кропка 25);

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 25 да кропкі 13;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 13 да кропкі 12;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 12 да кропкі 18.

19. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

20. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 19 да кропкі 26;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж канала Валовіч ад кропкі 26 да кропкі 27;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 да вул. Паркавай (кропка 28);

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Паркавай ад кропкі 28 да кропкі 23; далей па мяжы зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 22–21–20 да берагавой лініі р. Нёман (кропка 19).

21. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

22. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-6317 «Любча – Бор – Шчорсы» ад кропкі 29 да кропкі 30;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 150 м ад берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 30 праз кропку 31 да кропкі 32; далей перпендыкулярна берагавой лініі р. Нёман да кропкі 33 (насупраць вусця канала Валовіч);

на поўдні і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Нёман ад кропкі 33 да кропкі 29.

23. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка транспартных камунікацый;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, акрамя аднаўлення гістарычнага ландшафту і гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання, высечкі дрэў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

24. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

25. Мяжой тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 2 да кропкі 36;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезда да гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 36 да кропкі 37; далей па мяжы ахоўнай зоны другога рэжыму да кропкі 11; далей па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) праз кропку 38 да кропкі 34;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Чырвонаармейскай ад кропкі 34 да кропкі 18;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зоны рэгулявання забудовы і першага ўчастка зоны аховы ландшафту ад кропкі 18 да кропкі 12; далей па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі (кадастравы нумар: 424300000001004408) праз кропку 35 да кропкі 2.

26. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка:
дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых
збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка:
дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых
збудаванняў, былы палац, флігель» у г.п. Любча
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

КААРДЫНАТЫ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты (даўгата, шырата)

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты (даўгата, шырата)

1

53.752005, 26.067485

20

53.751617, 26.071565

2

53.752874, 26.068410

21

53.751153, 26.074097

3

53.751976, 26.070269

22

53.750638, 26.075133

4

53.751212, 26.069291

23

53.749078, 26.073326

5

53.751903, 26.067711

24

53.746894, 26.071409

6

53.751473, 26.067222

25

53.754833, 26.065602

7

53.751859, 26.066213

26

53.752503, 26.074055

8

53.752116, 26.066303

27

53.750651, 26.077622

9

53.752070, 26.066479

28

53.748392, 26.074490

10

53.752274, 26.066947

29

53.755216, 26.066424

11

53.752443, 26.066908

30

53.756013, 26.068121

12

53.753070, 26.067471

31

53.753798, 26.071289

13

53.753313, 26.067831

32

53.754066, 26.072642

14

53.751928, 26.071330

33

53.752894, 26.073685

15

53.751697, 26.071272

34

53.753922, 26.064243

16

53.750394, 26.069989

35

53.753070, 26.067471

17

53.750739, 26.062673

36

53.752301, 26.067840

18

53.754536, 26.064967

37

53.752354, 26.066990

19

53.751935, 26.071728

38

53.752792, 26.065771

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.