![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2022 г. № 77
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк» і «Вадзяны млын» у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк» і «Вадзяны млын» у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2013 г. № 59 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст.)» у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк» і «Вадзяны млын» у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк» па вул. Першамайскай, 12а і «Вадзяны млын» па вул. Першамайскай, 12б у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Былая сядзіба: сядзібны дом, парк» па вул. Першамайскай, 12а ў аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 412Г000595;
«Вадзяны млын» па вул. Першамайскай, 12б у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413Г000596.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФРА-МІЛ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Межы зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
7. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей супадае з межамі гістарычнай тэрыторыі сядзібы.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 ад берагавой лініі р. Вілія на ўсход да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12А да кропкі 2; далей уздоўж паўночнай мяжы гэтага зямельнага ўчастка паралельна вул. Першамайскай да кропкі 1;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вул. Першамайскай да кропкі 10; далей уздоўж вул. Першамайскай да ўрэза вады р. Палавойка да кропкі 4;
на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць ад кропкі 4 уздоўж лініі ўрэза вады правага берага р. Палавойка да берагавой лініі р. Вілія да кропкі 3;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па лініі ўрэзу вады правага берага р. Вілія да кропкі 27.
10. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурных каштоўнасцей.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў згодна з навукова-праектнай дакументацыяй, узгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя наяўных інжынерных збудаванняў і сетак;
рэканструкцыя, рамонт існуючай нейтральнай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурным каштоўнасцям або скажае ўспрыманне гістарычнага характара тэрыторыі і ландшафта;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, у тым ліку не звязанае з аднаўленнем парка;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
13. Межы зоны рэгулявання забудовы вызначаны з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
14. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на поўначы ад гісторыка-культурных каштоўнасцей.
15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 2 па верхняй броўцы схілу правага берага р. Вілія да кропкі 5;
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход уздоўж агароджы паўночнай мяжы зямельнага участка па вул. Першамайскай, 2А да праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 6; далей уздоўж вул. Першамайскай да перасячэння з вул. Садовай да кропкі 7; далей уздоўж паўднёвага краю праезнай часткі вул. Садовай да кропкі 8;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 8 уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 21 да кропкі 32; далей на поўдзень да зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 27 да кропкі 33, далей уздоўж гэтага зямельнага участка і ў створы з ім да лініі ўрэза вады паўночнага берага става, які размешчаны на ўсход ад вул. Першамайскай, да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад па ўрэзу вады става да кропкі 17; далей на захад праз вул. Першамайскую да кропкі 10; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей па няцотным баку вул. Першамайскай да кропкі 2.
16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на паўднёвы ўсход ад ахоўнай зоны.
17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы ўсход да кропкі 18 да ўрэза вады става; далей па лініі ўрэза вады става да кропкі 11; далей на поўдзень у створы з усходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 29, уздоўж гэтага зямельнага ўчастка да кропкі 36; далей на поўдзень уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Першамайскай, 33, 35 праз кропкі 37, 38, 12, далей на паўднёвы захад па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 13, далей на паўднёвы захад у створы з паўночна-заходнім краем праезнай часткай вул. Першамайскай да кропкі 14; далей на поўдзень па заходнім краі праезнай часткі вул. Першамайскай і вул. Лясной да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лясной, 3 да кропкі 29;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на захад па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лясной, 3 і ў створы з ёй да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лясной, 15А да кропкі 15;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўнач да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лясной, 12В да кропкі 19; далей па паўднёвай, заходняй, паўночнай межах гэтага зямельнага ўчастка да кропкі 39; далей на паўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е праз кропку 20 да кропкі 21;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на ўсход да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да кропкі 22; далей на поўдзень па ўсходняй мяжы гэтага зямельнага ўчастка да кропкі 34; далей на ўсход да заходняга края праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 35 і ўздоўж праезнай часткі да кропкі 4.
18. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы вызначаны на паўднёвы захад ад ахоўнай зоны.
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўнач па верхняй броўцы схілу правага берага р. Вілія да кропкі 26;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на ўсход па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 51 да кропкі 23;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень у створы з усходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 51 да кропкі 31; далей па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да кропкі 30;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на захад па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да кропкі 25.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 6 метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;
рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай забудовы вышэй за 6 метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;
новае будаўніцтва аб’ектаў, па маштабу і характару архітэктуры не адпаведных гістарычнаму асяроддзю;
знос, прыбудова, надбудова, змяненне фасадаў гістарычна-каштоўнага будынка бровара па вул. Першамайскай, 29;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНШАФТУ
21. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
22. Зона аховы ландшафту вызначана на поўдзень ад ахоўнай зоны.
23. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на ўсход па лініі ўрэзу вады левага берага р. Палавойка да кропкі 4;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па паўночнай і заходняй межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 35, 34, 22, 21, 20, 39, 19 да кропкі 15;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да кропкі 16;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўнач па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Першамайскай, 12Е да кропкі 24; далей на ўсход да кропкі 25 па паўднёвай, усходняй, паўночнай межах тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 30, 31, 23 да кропкі 26; далей на поўнач па верхняй броўцы схілу правага берага р. Вілія да кропкі 28.
24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва новых транспартных камунікацый, акрамя будаўніцтва і рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
25. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)) супадае з ахоўнай зонай.
26. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Геаграфічныя каардынаты кропак
|
Шырата |
Даўгата |
|
Шырата |
Даўгата |
1 |
54°37'15.676'' |
26°26'47.317'' |
21 |
54°37'13.02'' |
26°26'43.21'' |
2 |
54°37'16.83'' |
26°26'35.01'' |
22 |
54°37'13.04'' |
26°26'45.79'' |
3 |
54°37'09.07'' |
26°26'33.41'' |
23 |
54°37'7.91'' |
26°26'37.28'' |
4 |
54°37'11.55'' |
26°26'48.77'' |
24 |
54°37'3.04'' |
26°26'31.76'' |
5 |
54°37'25.01'' |
26°26'31.50'' |
25 |
54°37'3.01'' |
26°26'32.07'' |
6 |
54°37'25.66'' |
26°26'35.28'' |
26 |
54°37'7.85'' |
26°26'34.27'' |
7 |
54°37'24.73'' |
26°26'35.60'' |
27 |
54°37'16.9'' |
26°26'33.04'' |
8 |
54°37'19.82'' |
26°26'50.03'' |
28 |
54°37'9.41'' |
26°26'35.34'' |
9 |
54°37'11.85'' |
26°26'52.7'' |
29 |
54°37'0.87'' |
26°26'49.41'' |
10 |
54°37'13.46'' |
26°26'49.80'' |
30 |
54°37'3.17'' |
26°26'35.24'' |
11 |
54°37'9.99'' |
26°26'51.27'' |
31 |
54°37'5.74'' |
26°26'37.115'' |
12 |
54°37'5.82'' |
26°26'50.78'' |
32 |
54°37'19.88'' |
26°26'52.81'' |
13 |
54°37'04.93'' |
26°26'49.42'' |
33 |
54°37'15.61'' |
26°26'52.04'' |
14 |
54°37'5.08'' |
26°26'48.79'' |
34 |
54°37'11.04'' |
26°26'44.47'' |
15 |
54°37'00.91'' |
26°26'45.26'' |
35 |
54°37'10.95'' |
26°26'48.21'' |
16 |
54°36'59.95'' |
26°26'32.19'' |
36 |
54°37'13.3'' |
26°26'52.42'' |
17 |
54°37'13.23'' |
26°26'50.52'' |
37 |
54°37'7.69'' |
26°26'51.19'' |
18 |
54°37'11.46'' |
26°26'49.31'' |
38 |
54°37'6.84'' |
26°26'50.96'' |
19 |
54°37'09.56'' |
26°26'43.43'' |
39 |
54°37'10.81'' |
26°26'43.008'' |
20 |
54°37'10.90'' |
26°26'43.63'' |
|
|
|