Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лістапада 2018 г. № 68

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 7 октября 2024 г. № 145 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/42280 от 22.10.2024 г.) <W22442280p>

 

На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

12.11.2018 № 68

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – праект зон аховы) на тэрыторыі ў межах вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная ў г. Мінску распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Будынак» па вул. М.Багдановіча, 6/1 (вул. Пашкевіч) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000295;

«Будынак» па вул. М.Багдановіча, 8 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000296;

«Будынак» па вул. М.Багдановіча, 10 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000297;

«Будынак» па вул. М.Багдановіча, 31/42 (вул. Камуністычная) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000298;

«Будынак» па вул. Багдановіча, 33 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000299;

«Будынак» па вул. Камуністычнай, 3/21 (вул. Куйбышава) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000324;

«Будынак» па вул. Камуністычнай, 5 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000325;

«Будынак» па вул. Камуністычнай, 7/6 (вул. Чычэрына) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000327;

«Будынак» па вул. Кісялёва, 28 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000082;

«Будынак» па вул. Куйбышава, 19 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000343;

«Будынак» па вул. Пашкевіч, 9/2 (вул. Чычэрына), вул. Чычэрына, 2 (інв. № 500/С-10989) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000360;

«Будынак» па вул. Пашкевіч, 11/17 (вул. Куйбышава) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000361.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда» з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей, зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы).

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана зыходзячы з умоў захавання і найлепшай бачнасці будынкаў з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

7. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з пяці ўчасткаў.

8. Першым участкам ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны вуліцы ў межах чырвоных ліній забудовы.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 3,48 га.

9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

чырвоная лінія няцотнага боку і вось вул. Куйбышава;

чырвоная лінія няцотнага боку і вось вул. Пашкевіч;

чырвоная лінія цотнага боку і вось вул. Багдановіча ад вул. Камуністычнай да вул. Пашкевіч, ад вул. Кісялёва да лініі, якая ідзе ўздоўж вул. Кісялёва ад кропкі з каардынатамі х=53°54'55.4661''N, у=027°33'45.5826''Е;

чырвоныя лініі вул. Багдановіча ад вул. Камуністычнай да вул. Кісялёва;

чырвоныя лініі вул. Кісялёва, вул. Камуністычная, вул. Чычэрына.

10. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў квартале, абмежаваным вул. Багдановіча – пр. Машэрава – вул. Чычэрына – вул. Кісялёва, на дваровай тэрыторыі будынка па вул. Кісялёва, 28.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,36 га.

11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія паміж кропкай з каардынатамі х=53°54'55.4661''N, у=027°33'45.5826''Е і кропкай з каардынатамі х=53°54'53.5906''N, у=027°33'52.0737''Е ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Кісялёва, 28;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку праезда ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Кісялёва, 28 ад кропкі з каардынатамі х=53°54'53.5906''N, у=027°33'52.0737''Е да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга боку праезда ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Кісялёва, 28 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Кісялёва, 28; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Кісялёва, 28, па дваровых фасадах будынка па вул. Кісялёва, 28 да паўночнага вугла будынка па вул. Кісялёва, 28;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Кісялёва, 28 ад вяршыні паўночнага вугла будынка па вул. Кісялёва, 28 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе праміж кропкай з каардынатамі х=53°54'55.4661''N, у=027°33'45.5826''Е і кропкай з каардынатамі х=53°54'53.5906''N, у=027°33'52.0737''Е.

12. Трэці ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў квартале, абмежаваным вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. Багдановіча – вул. Камуністычная на дваровай тэрыторыі будынкаў па вул. Багдановіча, 33, 31.

Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,24 га.

13. Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі школы па вул. Багдановіча, 35 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Камуністычнай, 44 з каардынатамі х=53°54'49.9899''N, у=027°33'37.7603''Е да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Багдановіча;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Багдановіча ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі школы па вул. Багдановіча, 35 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Багдановіча, 33; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе, па дваровых фасадах будынкаў па вул. Багдановіча, 33, 31 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім дваровым фасадзе будынка па вул. Багдановіча, 31;

на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім дваровым фасадзе будынка па вул. Багдановіча, 31, па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Багдановіча, 31 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычнай; далей на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камуністычнай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Камуністычнай, 44;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Камуністычнай, 44 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычнай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі школы па вул. Багдановіча, 35 з каардынатамі х=53°54'49.9899''N, у=027°33'37.7603''Е.

14. Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў квартале, абмежаваным вул. Камуністычная – вул. Чычэрына – вул. Пашкевіч – вул. Багдановіча на дваровай тэрыторыі будынкаў па вул. Багдановіча, 6/1 (вул. Пашкевіч), 8, 10.

Плошча чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,9 га.

15. Межамі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камуністычнай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вуліцы Багдановіча, 10 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Камуністычнай, 11 з каардынатамі х=53°54'46.3262''N, у=027°33'42.1001''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Камуністычнай, 11, па гэтым фасадзе і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камуністычнай з каардынатамі х=53°54'46.3262''N, у=027°33'42.1001''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Чычэрына, 3б з каардынатамі х=53°54'43.9754''N, у=027°33'40.3066''Е; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Чычэрына, 3б, па гэтым фасадзе і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 3; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 3; далей – лінія, якая злучае вяршыню заходнягя вугла будынка па вуліцы Чычэрына, 3 і вяршыню паўночнага вугла будынка па вуліцы Чычэрына, 1; далей – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 1 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Пашкевіч, 7;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваровых фасадах будынкаў па вул. Пашкевіч, 7, 5, 3, 1 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 1 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. М. Багдановіча, 6;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадам і фасадам будынкаў па вул. М. Багдановіча, 6, 8, 10, уключаючы чырвоную лінію цотнага боку вуліцы М. Багдановіча паміж тарцавых фасадаў будынкаў па вул. М. Багдановіча, 6, 8, паміж тарцавых фасадаў будынкаў па вул. М. Багдановіча, 8,10 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камуністычнай.

16. Пяты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў квартале, абмежаваным вул. Камуністычная – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч – вул. Чычэрына.

Пяты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны вакол тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19, прылягае да дваровых фасадаў будынкаў.

Плошча пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 1,12 га.

17. Межамі пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку дваровых фасадаў будынкаў з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваровых фасадах будынкаў па вул. Камуністычнай, 7, 5, 3 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 6 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 21;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе, па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 21 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Камуністычнай, 3 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Куйбышава; далей – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Куйбышава да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 17; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе, па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 17 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Пашкевіч, 11;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваровых фасадах будынкаў па вул. Пашкевіч, 11, 9 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 17 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 2;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 2, па дваровых фасадах будынкаў па вул. Чычэрына, 4, 6 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Камуністычнай, 7.

Межамі пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19 і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19а; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе, па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19а да кропкі з каардынатамі х=53°54'40.5300''N, у=027°33'41.2787''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі х=53°54'40.5300''N, у=027°33'41.2787''Е да кропкі з каардынатамі х=53°54'41.5743''N, у=027°33'48.7741''Е; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе 2-павярховага будынка на тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе фасадзе 2-павярховага будынка на тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Куйбышава, 19 і па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19;

на паўночным захадзе – ліня, якая ідзе па галоўным фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19.

18. На тэрыторыі ўсіх пяці ўчасткаў ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў (уключаючы аўтамабільныя стаянкі, рэкламныя канструкцыі).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

19. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

20. Зона рэгулявання забудовы мае дзевяць рэжымаў утрымання.

21. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёва-ўсходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,34 га.

22. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Кісялёва, 16/33 (вул. Куйбышава); далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Кісялёва, 16/33 (вул. Куйбышава) і па фасадзе будынка па вул. Кісялёва, 16/33 (вул. Куйбышава) да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Куйбышава ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Кісялёва, 16/33 (вул. Куйбышава) да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва;

на паўднёвам захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Куйбышава да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 223 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Кісялёва, 20;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

24. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. М. Багдановіча – вул. Камуністычная.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,74 га.

25. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Старавіленская да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Кісялёва, 61а;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Кісялёва, 61а і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Кісялёва, 61а; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Кісялёва, 61а і ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей; далей – паўночна-заходняя мяжа трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва;

на паўднёвам захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камуністычная ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Старавіленская;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Старавіленская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Камуністычная да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Кісялёва.

26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышей за адзнаку 229 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

27. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Старавіленская – вул. Кісялёва – вул. М. Багдановіча – вул. Камуністычная, прылягае да трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей уздоўж вул. М. Багдановіча.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,99 га.

28. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Багдановіча;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Багдановіча ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўднёвам захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе, паўднёвам захадзе, паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання.

29. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышей за адзнаку 222 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

30. Зона рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. М. Багдановіча – вул. Кісялёва – вул. Чычэрына – вул. Камуністычная.

Плошча зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання складае 2,83 га.

31. Межамі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. М. Багдановіча да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чычэрына ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 13; далей на паўднёвам захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 13; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Чычэрына, 13 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 9; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 9 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына; далей на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чычэрына да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычная;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камуністычная ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. М. Багдановіча;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. М. Багдановіча ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычнай да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Кісялёва.

32. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышей за адзнаку 219 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў па вул. М.Багдановіча, 12, 14, 14а, 16, 18, 20, 22; па вул. Кісялёва, 43, 45, 47, 49; па вул. Чычэрына, 7, 9, 13, 15; па вул. Камуністычнай, 34, 34а, 36, 38, узвядзенне прыбудоў да гэтых будынкаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні без аднаўлення з боку вуліц страчаных агародж;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

33. Зона рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. М. Багдановіча – вул. Кісялёва – вул. Чычэрына – вул. Камуністычная ўздоўж вул. Чычэрына.

Плошча зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання складае 0,12 га.

34. Межамі зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чычэрына ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання.

35. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышей за адзнаку 217,5 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

узвядзенне прыбудоў да будынкаў па вул. Чычэрына, 9, 13;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

36. Зона рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Чычэрына – вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – вул. Камуністычная.

Плошча зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання складае 3,56 га.

37. Межамі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чычэрына да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Куйбышава;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Куйбышава ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычная;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камуністычная ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Куйбышава да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чычэрына;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чычэрына ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камуністычная да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Кісялёва.

38. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышей за адзнаку 220 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

узвядзенне прыбудоў да будынкаў па вул. Чычэрына, 8, 10, 12, 14; па вул. Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39; па вул. Куйбышава, 23, 25, 27, 29; па вул. Камуністычнай, 22, 26, 28;

узвядзенне прыбудоў да збудавання паміж будынкам па вул. Камуністычнай, 20 і будынкам па вул. Камуністычнай, 22;

змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў па вул. Чычэрына, 8, 10, 12, 14; па вул. Кісялёва, 23, 25, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 39; па вул. Куйбышава, 23, 25, 27, 29; па вул. Камуністычнай, 22, 26, 28; змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў збудавання паміж будынкам па вул. Камуністычнай, 20 і будынкам па вул. Камуністычнай, 22;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні без узвядзення агароджы, якая была страчана з боку вуліц;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

39. Зона рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камуністычная – вул. Чычэрына – вул. Пашкевіч – вул. М. Багдановіча, прылягае да вул. Камуністычная, вул. Чычэрына, вул. Пашкевіч.

Плошча зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання складае 1,1 га.

40. Межамі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камуністычная ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чычэрына ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камуністычная да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Пашкевіч;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Пашкевіч ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чычэрына да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вуліцы Пашкевіч, 3; далей на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Пашкевіч, 3, па дваровых фасадах будынкаў па вул. Пашкевіч, 3, 5, 7, па дваровых фасадах будынкаў па вул. Чычэрына, 1, 3 да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей; далей на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камуністычнай.

41. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў не вышей за адзнаку 226 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Пашкевіч, 5;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання рэкамендуецца знос ці нейтралізацыя дысгарманічных пабудоў, размешчаных на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камуністычная – вул. Чычэрына – вул. Пашкевіч – вул. М. Багдановіча.

42. Зона рэгулявання забудовы восьмага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Чычэрына – вул. Камуністычная – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч, займае тэрыторыю ў межах фасадаў будынка па вул. Чычэрына, 4.

Плошча зоны рэгулявання забудовы восьмага рэжыму ўтрымання складае 0,07 га.

43. Межамі зоны рэгулявання забудовы восьмага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 4;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 4;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 4;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чычэрына ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 4 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чычэрына, 4.

44. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы восьмага рэжыму ўтрымання забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Чычэрына, 4.

45. Зона рэгулявання забудовы дзявятага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Чычэрына – вул. Камуністычная – вул. Куйбышава – вул. Пашкевіч.

Плошча зоны рэгулявання забудовы дзявятага рэжыму ўтрымання складае 0,41 га.

46. Межамі зоны рэгулявання забудовы дзявятага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19 ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Куйбышава, 19 да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку тэрыторыі школы па вул. Куйбышава, 19.

47. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дзявятага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў не вышей за адзнаку 229 м у Балтыйскай сістэме вышынь пры адзнацы ўзроўню глебы 210,5 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.