![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2018 г. № 54
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы палацава-паркавы ансамбль» у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 18 апреля 2025 г. № 50 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/43251 от 30.04.2025 г.) <W22543251p>
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы палацава-паркавы ансамбль» у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 39 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Бывший дворцово-парковый ансамбль в д. Снов Несвижского района Минской области».
3. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы палацава-паркавы ансамбль» у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы палацава-паркавы ансамбль» у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Былы палацава-паркавы ансамбль: палац парк» па вул. Нясвіжскай, 2А/1 (інв. № 621/С-10061) у аг. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000500.
3. Праект зон аховы распрацаваны УП «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана праектам як захаваўшаяся частка палацава-паркавага ансамбля XIX стагоддзя і ўключае ў сябе палац, пейзажны парк з воднай сістэмай і партэрам.
Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы палацава-паркавы ансамбль» у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена з улікам забеспячэння фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча тэрыторыі ахоўнай зоны складае 9,4 га.
9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна (на адлегласці 6 метраў) існуючай алеі парка, пачынаючы ад мяжы былога шпіталя (каардынатныя кропкі 1-2-3);
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна (на адлегласці 6 метраў) паркавай алеі (каардынатныя кропкі 3-4);
на паўднёвым захадзе – лінія, якая абгінае разваротную пляцоўку на вул. Нясвіжскай і ідзе па агароджы, паралельна палацу, па мяжы партэра (каардынатныя кропкі 4-5-6-7);
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па ўмоўнай лініі ад агароджы партэра да алеі, якая з’яўляецца ўсходняй мяжой былога шпіталя па вул. Нясвіжскай, 2а і далей ўздоўж гэтай мяжы да перакрыжавання алей (каардынатныя кропкі 7-8-1).
Геаграфічныя каардынаты ахоўнай зоны (п.ш./у.д):
каардынатная кропка 1 – 53.225520°/26.415236°;
каардынатная кропка 2 – 53.225340°/26.415478°;
каардынатная кропка 3 – 53.223926°/26.416359°;
каардынатная кропка 4 – 53.221783°/26.413081°;
каардынатная кропка 5 – 53.221944°/26.412818°;
кропка 6 – 53.221822°/26.412405°;
кропка 7 – 53.222901°/26.410549°;
каардынатная кропка 8 – 53.223685°/26.411762°.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, за выключэннем аб’ектаў інжынернай інфраструктуры;
правядзенне земляных работ без забеспячэння правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
12. Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 14.00 га.
13. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 4.8 га.
14. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж фасада былой афіцэрскай казармы па вул. Нясвіжскай, 2а паміж каардынатнымі кропкамі 8-а – 13-а;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж алеі паміж тэрыторыяй былога шпіталя і ахоўнай зонай (каардынатныя кропкі 8-а – 8);
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту, ахопліваючы жылы дом па вул. Нясвіжскай, 2 (каардынатныя кропкі 8-9-10-11-12-13);
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы заходняй мяжы террыторыі былога шпіталя (каардынатныя кропкі 13-13-а).
Геаграфічныя каардынаты (першага ўчастка) зоны рэгулявання забудовы (п.ш./у.д):
каардынатная кропка 8-а – 53.225171°/26.414298°;
каардынатная кропка 13-а – 53.226173°/26.412505°;
каардынатная кропка 8 – 53.223685°/26.411762°;
каардынатная кропка 9 – 53.224083°/26.411096°;
каардынатная кропка 10 – 53.223624°/26.410372°;
каардынатная кропка 11 – 53.223919°/26.409852°;
каардынатная кропка 12 – 53.224420°/26.410506°/;
каардынатная кропка 13 – 53.224793°/26.409766°.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 9,2 га.
15. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы паўночнай мяжы террыторыі былога шпіталя (каардынатныя кропкі 14-15);
на паўднёвым ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўмоўнай лініі ўсходняй мяжы тэрыторыі былога шпіталя, ад агароджы да алеі і далей уздоўж існуючай алеі (праезда) (каардынатныя кропкі 15-16-17-1-8-а);
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж фасада былой афіцэрскай казармы па вул. Нясвіжскай, 2а паміж каардынатнымі кропкамі 8-а – 13-а;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы заходняй мяжы тэрыторыі былога шпіталя, далей працягваецца па ўмоўнай лініі да паўночна-ўсходняй агароджы былога шпіталя па вул. Нясвіжскай, 2а (каардынатныя кропкі 13-а – 14).
Геаграфічныя каардынаты (другога ўчастка) зоны рэгулявання забудовы (п.ш./у.д):
каардынатная кропка 14 – 53.228913°/26.416933;
каардынатная кропка 15 – 53.227436°/26.419363°;
каардынатная кропка 16 – 53.225814°/26.416498°;
каардынатная кропка 17 – 53.226026°/26.416193°;
каардынатная кропка 1 – 53.225520°/26.415236°;
каардынатная кропка 8-а – 53.225171°/26.414298°;
каардынатная кропка 8 – 53.223685°/26.411762°;
каардынатная кропка 9 – 53.224083°/26.411096°;
каардынатная кропка 10 – 53.223624°/26.410372°;
каардынатная кропка 11 – 53.223919°/26.409852°;
каардынатная кропка 12 – 53.224420°/26.410506°/;
каардынатная кропка 13 – 53.224793°/26.409766°;
каардынатная кропка 13-а – 53.226173°/26.412505°.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў;
новае будаўніцтва без захавання маштабу і параметраў акружаючай забудовы, ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху вышэй за 7 метраў на першым участку зоны рэгулявання забудовы і вышэй за 15 метраў на другім участку зоны рэгулявання забудовы;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя гістарычнай забудовы без захавання архітэктурнага аблічча будынкаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў інжынернай інфраструктуры.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці – прыроднага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
18. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 14,4 га.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 12,8 га.
19. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы паўночнай мяжы тэрыторыі былога шпіталя па вул. Нясвіжскай, 2а (каардынатныя кропкі 15-18);
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж існуючай агароджы (каардынатныя кропкі 18-19);
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вуліцы Нясвіжскай (каардынатныя кропкі 19-4);
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паркавай алеі (каардынатныя кропкі 4-3-2-1) і далей уздоўж мяжы былога шпіталя (кропкі 1-17-16-15).
Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д):
каардынатная кропка 15 – 53.227436°/26.419363°;
каардынатная кропка 18 – 53.226228°/26.421010°;
каардынатная кропка 19 – 53.221115°/26.414927°;
каардынатная кропка 4 – 53.221783°/26.413081°;
каардынатная кропка 3 – 53.223926°/26.416359°;
каардынатная кропка 2 – 53.225340°/26.415478°;
каардынатная кропка 1 – 53.225520°/26.415236°;
каардынатная кропка 17 – 53.226026°/26.416193°;
каардынатная кропка 16 – 53.225814°/26.416498°;
каардынатная кропка 15 – 53.227436°/26.419363°.
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,6 га.
20. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы зоны рэгулявання забудовы (каардынатныя кропкі 8-9-10-11-12-13), абыходзячы з усіх бакоў жылы дом па вул. Нясвіжскай, 2;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўмоўнай лініі ад агароджы партэра да існуючай алеі, супадаючы з заходняй мяжой ахоўнай зоны (каардынатныя кропкі 7-8);
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы, паралельна тарцоваму фасаду жылога дома па вул. Нясвіжскай, 2 (каардынатныя кропкі 7-20);
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы сада і былога шпіталя (каардынатныя кропкі 20-13).
Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д):
каардынатная кропка 7 – 53.222901°/26.410549°;
каардынатная кропка 8 – 53.223685°/26.411762°;
каардынатная кропка 9 – 53.224083°/26.411096°;
каардынатная кропка 10 – 53.223624°/26.410372°;
каардынатная кропка 11 – 53.223919°/26.409852°;
каардынатная кропка 12 – 53.224420°/26.410506°/;
каардынатная кропка 13 – 53.224793°/26.409766°;
каардынатная кропка 20 – 53.224308°/26.408961°.
21. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў акрамя паркавых збудаванняў павільённага тыпу з лёгкіх канструкцый не вышэй за 5 метраў і памятных знакаў;
змяненне характару ландшафту і рэльефу.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
22. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.
23. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.