Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 верасня 2017 г. № 60

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31 мая 2021 г. № 36 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/36939 от 09.07.2021 г.) <W22136939p>

 

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

01.09.2017 № 60

Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы некаторых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Навагрудка (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам 1.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, зон аховы, іх межаў і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы вызначана згодна з дадаткам 2.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ НЕРУХОМЫХ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыя рэшткаў замка вызначана ў межах гістарычнай тэрыторыі замка, на якой захаваліся: рэшткі вежы Шчытоўка, рэшткі вежы Касцёльная, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў.

8. Межамі тэрыторыі рэшткаў замка з’яўляюцца лініі, якія супадаюць з вонкавым краем земляных умацаванняў з рэшткамі абарончых збудаванняў.

9. Межамі тэрыторыі кургана Бессмяротнасці Адама Міцкевіча з’яўляюцца лініі, якія супадаюць з вонкавым краем земляных межаў існуючага кургана.

10. Межамі тэрыторыі гары Міндоўга з тэрыторыяй, абмежаванай вуліцамі Мінскай, 1 Мая і пешаходным пераходам, які злучае вуліцы Мінскую і 1 Мая, з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезнай часткі вул. Гандлёвай ад зав. Першамайскага да агароджы зямельнага ўчастка пабудоў рынка з ўсходу ад гары;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка пабудоў рынка да вул. Мінскай;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені тратуара ўздоўж вул. Мінскай да зав. Першамайскага;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені тратуара, далей па бартавому камені праезнай часткі ўздоўж зав. Першамайскага да вул. Гандлёвай.

11. Межамі тэрыторыі старых могілак, брацкай магілы, воінскіх могілак з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія праходзяць па межам зямельных участкаў гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, супадаюць з агароджай старых могілак і захопліваюць зямельныя ўчасткі воінскіх могілак і брацкай магілы.

12. На тэрыторыях нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя дзейнасці, якая звязана з утрыманнем, аднаўленнем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, узгодненай з Міністэрствам культуры;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў);

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

13. Ахоўная зона ўстаноўлена з улікам фізічнага захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з дваццаці васьмі ўчасткаў.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 14,12 га.

14. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1, 2, 4 і 7 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені тратуара па вул. Замкавай, ад перасячэння з вул. Чапаева да зав. Паркавага, далей па межах зямельных участкаў пабудоў, размешчаных па зав. Паркаваму побач з адхонам, да тэрыторыі парку, далей да лініі падножжа замкавых контрвалоў;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па падножжу замкавых контрвалоў уздоўж зямельнага ўчастка парка, да меж зямельных участкаў сядзібнай забудовы, уздоўж іх агароджы да лініі на адлегласці 1,5 м ад рэчышча ручая;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж падножжа адхону замкавых валоў на адлегласці 1,5 м ад рэчышча ручая ад агароджы зямельных участкаў сядзібнай забудовы да ўсходняй абочыны вул. Крутой, далей па ўсходняй абочыне вул. Крутой да вул. 1 Мая;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. 1 Мая на 6 м ад усходняй абочыны вул. Крутой;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняй абочыне вул. Крутой на адлегласці 6 м ад усходняй абочыны вул. Крутой ад вул. 1 Мая да нізу адхону зямельных участкаў сядзібнай забудовы з боку ўсходняй абочыны вул. Малы Замак, далей па паўночнай абочыне вул. Малы Замак да вул. Замкавай, уздоўж вул. Замкавай да агароджы зямельных участкаў сядзібнай забудовы па вул. Замкавай, далей па гэтай агароджы да вул. Малы замак, далей па верху адхону уздоўж вул. Малы Замак да мяжы зямельных участкаў сядзібнай забудовы вул. Малы Замак, уніз па адхону да бартавога каменя тратуара па вул. Замкавай.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 4,5 га.

15. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 3 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па падножжу адхону побач з ручаём, далей па агароджы зямельных участкаў сядзібнай забудовы;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы зямельных участкаў сядзібнай забудовы да лініі тратуара па вул. 1 Мая;

на паўднёвым ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па падножжу адхону ўздоўж вул. 1 Мая да мяжы зямельнага участка гэтай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага участка гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,46 га.

16. Межамі трэццяга ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 5 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія з усіх бакоў праходзяць па мяжы зямельнага ўчастка сядзібы Міцкевічаў і супадаюць з яго агароджай.

Плошча трэццяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,4 га.

17. Межамі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 8 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы двара перад адхонам ад гаспадарчых пабудоў да фасада аднапавярховай пабудовы гаспадарчага будынка харчаблока па вул. Сячко, далей па фасадах гэтага будынка да агароджы зямельнага ўчастка будынка ўздоўж вул. Сячко;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка ўздоўж вул. Сячко ад гаспадарчага будынка харчаблока да бартавога каменя брукаванай пляцоўкі перад галоўным уваходам;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені брукаванай пляцоўкі да агароджы зямельнага ўчастка гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па фасадах гаспадарчых пабудоў да агароджы двара перад адхонам.

Плошча чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,27 га.

18. Межамі пятага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 9 і № 10 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па фасадах будынкаў па вул. Замкавай, 13 і 14;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-усходнім фасадзе будынка па вул. Замкавай, 13 да адхону (на адлегласці 3 м ад паўднева-заходніх фасадаў будынкаў па вул. Замкавай, 13 і 14);

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па адхону (на адлегласці 3 м ад паўднева-заходніх фасадаў будынкаў па вул. Замкавай, 13, 14) да лініі паўднева-усходняга фасада будынка па вул. Замкавай, 17;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднева-усходнім фасадзе будынка па вул. Замкавай, 17 да тратуара па вул. Замкавай.

Плошча пятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,03 га.

19. Межамі шостага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 11 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Замкавай ад паўночнага вугла падпорнай сценкі па гэтай сценцы, па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка № 27 па вул. Замкавай да усходняга вугла будынка;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка № 27 па вул. Замкавай, далей у створы з ім да падэшвы адхону;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па падэшве адхону да лініі працягу падпорнай сценкі з паўночнага захаду;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад падэшвы адхону па паўночна-захадняй падпорнай сцяне да яе паўночнага вугла на вул. Замкавай.

Плошча шостага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,02 га.

20. Межамі сёмага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 12 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Малы замак па верхнім краі адхону замкавага рова па межах зямельных участкаў будынка № 6 па вул. Малы замак і будынка № 3 па вул. Крутой;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па межах зямельнага участка будынка № 3 па вул. Крутой, па заходнім баку вул. Крутой да мясцовага праезду ўздоўж вул. 1 Мая да будынка № 5 па вул. 1 Мая;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночнаму бартавому камені мясцовага праезду ўздоўж вул. 1 Мая да будынка № 5 па вул. 1 Мая, паўднёвым фасадзе будынка № 1 па вул. 1 Мая да паўднёва-заходняга вугла гэтага будынка;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад паўднёва-заходняга вугла будынка № 1 па вул. 1 Мая па заходнім фасадзе гэтага будынка, далей па бартавому камені тратуараў уздоўж вул. Замкавай, вул. Малы замак, далей па заходніх фасадах будынка № 4 і будынка № 6 да мяжы зямельнага ўчастка будынка № 6 па вул. Малы замак – паўночнага вугла верхняга краю адхону замкавага рова.

Плошча сёмага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,05 га.

21. Межамі восьмага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 13 і № 14 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-усходніх фасадах будынка № 2 і будынка № 3 на пл. Леніна;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад пл. Леніна на адлегласці 3 м ад паўднева-ўсходняга фасада будынка № 3 на пл. Леніна, далей па бетоннай агароджы да паўночна-ўсходняй сцяны гаражоў;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй сцяне гаражоў да паўночнага вугла, ад гэтага вугла па паўночна-заходнім дваравым фасадзе будынка № 3 на пл. Леніна, далей па паўднёва-заходніх дваравых сценах будынка № 2 і будынка № 3 на пл. Леніна да паўночна-заходняга фасаду уздоўж вул. Гродзенскай будынка № 2 на пл. Леніна;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе уздоўж вул. Гродзенскай дома № 2 на пл. Леніна.

Плошча восьмага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,02 га.

22. Межамі дзевятага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 25 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім (вулічным) фасадзе будынка № 33, і па падпорнай сцяне ў створы з ім;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад на адлегласці 3 м ад паўночна-ўсходняга (бакавога) фасада будынка № 33 па вул. Гродзенскай ад падпорнай сцяны уздоўж вул. Гродзенскай да дваравых гаспадарчых пабудоў, далей па іх сценах да паўночна-заходняй сцяны гаражоў;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 18 м, якая ідзе па паўночна-заходняй сцяне гаражоў у двары;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені мясцовага праезда ад паўночна-захадняга (вулічнага) фасада будынка № 5 па вул. Гродзенскай, далей у створы з ёй да паўночна-заходняй сцяны гаражоў у двары.

Плошча дзевятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,05 га.

23. Межамі дзесятага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 29 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавых каменях, падмурках тэхналагічнага абсталявання на мяжы асфальтавай пляцоўцы двара вінзавода;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені асфальтавай пляцоўцы двара вінзавода, далей па падпорных сценках добраўпарадкавання да бетоннай агароджы зямельнага ўчастка вінзавода ўздоўж вул. Міцкевіча;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бетоннай агароджы тэрыторыі вінзавода ўздоўж вул. Міцкевіча, па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 6 па вул. Міцкевіча;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Міцкевіча па паўднёва-заходнім фасадзе дома № 6 па вул. Міцкевіча, далей па бартавых каменях, падмурках тэхналагічнага абсталявання на мяжы асфальтавай пляцоўцы двара вінзавода.

Плошча дзесятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,2 га.

24. Межамі адзінаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 15, 16, 17, 18, 19 і 24 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім (бакавым) фасадзе дома № 5 па вул. Паштовай уздоўж зав. Паштовага;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходніх (галоўных) фасадах будынка № 3 і будынка № 5 па вул. Паштовай, будынка № 6 па пл. Леніна ад зав. Паштовага да пл. Леніна;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходніх (галоўных) фасадах будынка № 4, будынка № 5 і будынка № 6 на пл. Леніна, будынка № 2 па вул. Гродзенскай ад вул. Паштовай да агароджы зямельнага ўчастка Мікалаеўскай царквы;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бетоннай агароджы зямельнага ўчастка Мікалаеўскай царквы, далей па паўночна-заходніх (дваравых) фасадах будынка № 2 па вул. Гродзенскай, будынка № 4, будынка № 5 і будынка № 6 на пл. Леніна, далей па паўднёва-заходніх (дваравых) фасадах будынка № 6 на пл. Леніна, будынка № 3 і будынка № 5 па вул. Паштовай да зав. Паштовага.

Плошча адзінаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,16 га.

25. Межамі дванаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 26 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бетонных агароджах зямельных ўчасткаў манастырскага корпуса па вул. Гродзенскай, 6 і Мікалаеўскай царквы па вул. Гродзенскай, 4, далей па тыльных фасадах гаспадарчых пабудоў уздоўж зав. Паштовага;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па тыльных фасадах гаспадарчых пабудоў Мікалаеўскай царквы, далей па паўночна-ўсходняй бетоннай агароджы зямельнага ўчастка Мікалаеўскай царквы ад зав. Паштовага да вул. Гродзенскай;

на паўднёвым ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднева-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка Мікалаеўскай царквы ўздоўж вул. Гродзенскай па паўднева-ўсходнім (галоўным) фасадзе манастырскага корпуса (будынак № 6 па вул. Гродзенскай) уздоўж вул. Гродзенскай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Гродзенскай па паўднёва-заходнім (бакавым) фасадзе манастырскага корпуса (будынак № 6 па вул. Гродзенскай), далей па паўднёва-заходняй бетоннай агароджы зямельнага ўчастка манастырскага корпуса да зав. Паштовага.

Плошча дванаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,32 га.

26. Межамі трынаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 27 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 3 м ад паўночнага (дваравога) фасада будынка № 12 па вул. Гродзенскай да граніцы мясцовага праезда на адлегласці 2 м ад бартавога каменя тратуара ўздоўж заходняга (бакавога) фасада;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Гродзенскай па граніцы мясцовага праезда на адлегласці 2 м ад бартавога каменя тратуара ўздоўж заходняга (бакавога) фасада будынка № 12 па вул. Гродзенскай.

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвым (галоўным) фасадзе дома № 12 па вул. Гродзенскай, па падмурку агароджы ўздоўж вул. Гродзенскай;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Гродзенскай па заходнім (бакавым) фасадзе будынка № 12 па вул. Гродзенскай.

Плошча трынаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,03 га.

27. Межамі чатырнаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 20 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі на адлегласці 3 м ад паўночна-заходняга (бакавога) фасада дома № 6 па вул. Паштовай ад вул. Паштовай да паўночна-заходняй сцяны гаспадарчай пабудовы, размешчанай у квартале на паўночны ўсход ад будынка № 6 па вул. Паштовай;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе гаспадарчай пабудовы, размешчанай у квартале на паўночны ўсход ад будынка № 6 па вул. Паштовай і ў створы з гэтым фасадам;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка № 6 па вул. Паштовай і ў створы з ім (паўночны бок былога зав. Паштовага) да вул. Паштовай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім (галоўным) фасадзе дома № 6 па вул. Паштовай і агароджах тэрыторыі гэтага будынка ўздоўж вул. Паштовай.

Плошча чатырнаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,05 га.

28. Межамі пятнаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 23 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка Барысаглебскай царквы ад вул. Паштовай да яе паўночна-ўсходняй агароджы, далей па гэтай агароджы, далей па тыльных баках гаспадарчых будынкаў уздоўж паўночна-заходняга фасада былога манастырскага корпуса па зав. Паштоваму, 3;

на паўночным ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі былога манастырскага корпуса па зав. Паштоваму, 3 далей па верху адхона ад гаспадарчых пабудоў да паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі былога манастырскага корпуса па зав. Паштоваму, 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходніх агароджах зямельнага участка былога манастырскага корпуса па зав. Паштоваму, 3, па паўднева-заходняй агароджы зямельнага ўчастка Барысаглебскай царквы па вул. Паштовай, 10 да вул. Паштовай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднева-заходняй агароджы зямельнага ўчастка Барысаглебскай царквы ўздоўж вул. Паштовай.

Плошча пятнаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,34 га.

29. Межамі шаснаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 21 і № 22 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходніх фасадах будынка № 7 і будынка № 9 па вул. Паштовай па агароджах зямельных участкаў гэтых будынкаў уздоўж вул. Паштовай да зав. Паштовага;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім (бакавым) фасадзе будынка № 7 па вул. Паштовай уздоўж зав. Паштовага;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходніх (тыльных) фасадах будынка № 7 і будынка № 9 па вул. Паштовай і па лініі паміж імі;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м ад паўночна-заходняга (бакавога) фасада будынка № 9 па вул. Паштовай па агароджы тэрыторыі гэтага будынка.

Плошча шаснаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,05 га.

30. Межамі сямнаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 28 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія з усіх бакоў праходзяць па межах зямельнага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадаюць з яго агароджай.

Плошча сямнаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,57 га.

31. Межамі васямнаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 30 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночным (бакавым) фасадзе будынка № 10 па вул. Міцкевіча ад усходняга боку агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Высокай да вул. Міцкевіча;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені тратуара ўздоўж усходняга (галоўнага) фасада будынка № 10 па вул. Міцкевіча;

на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 30 м, якая ідзе ад тратуара па вул. Міцкевіча па падэшве адхона;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходнім баку агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Высокай да вугла з паўднёвым бокам агароджы, далей да кропкі на падэшве адхона ў 30 м ад ад тратуара па вул. Міцкевіча.

Плошча васямнаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,09 га.

32. Межамі дзевятнаццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 31 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па падпорным сценам на мяжы тратуара ўздоўж 3-га зав. Валчэцкага ад усходняга фасаду сумежнага будынка № 22а па вул. Міцкевіча да тратуара па вул. Міцкевіча;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па падпорным сценам на мяжы тратуара, далей па бартавому камені тратуара па вул. Міцкевіча ўздоўж усходняга (галоўнага) фасада будынка № 20 па вул. Міцкевіча ад тратуара па 3-м зав. Валчэцкага да бартавога каменя мясцовага праезда з вул. Міцкевіча;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезда на ўнутрыдваравой тэрыторыі ўздоўж паўднёвага (бакавога) фасада будынка № 20 па вул. Міцкевіча ад тратуара па вул. Міцкевіча да паўднева-заходняга вугла будынка № 20 па вул. Міцкевіча;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 3 м ад заходняга (тыльнага) фасада будынка № 20 па вул. Міцкевіча, далей па ўсходняму (галоўнаму) фасаду будынка № 22а па вул. Міцкевіча да 3-га зав. Валчэцкага.

Плошча дзевятнаццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,09 га.

33. Межамі дваццатага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 32 і № 33 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўдзённым (бакавым) фасадзе будынка № 9 па вул. Міцкевіча і ў створы з ім да бартавога каменя тратуара ўздоўж вул. Міцкевіча;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені па межах тратуара ўздоўж вул. Міцкевіча да вул. Камсамольскай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходніх фасадах будынка № 11 па вул. Міцкевіча (бакавы фасад) і будынка № 1 па вул. Камсамольскай (галоўны фасад);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім (бакавым) фасадзе будынка № 1 па вул. Камсамольскай, па лініі паміж гэтым фасадам і паўночна-заходнім (галоўным) фасадам будынка № 9а па вул. Міцкевіча, па гэтым фасадзе, далей паўднёва-ўсходнім (дваравым) фасадзе будынка № 9а па вул. Міцкевіча, далей па лініі паміж гэтым фасадамі і ўсходнім краем паўднёвага (бакавога) фасада будынка № 9 па вул. Міцкевіча.

Плошча дваццатага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,47 га.

34. Межамі дваццаць першага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 34 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія з усіх бакоў супадаюць з лініямі агароджы зямельнага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча дваццаць першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,10 га.

35. Межамі дваццаць другога ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 36 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія апярэзваюць стары корпус будынка аўтастанцыі па вул. Міцкевіча, 19 і праходзяць:

на паўночным усходзе – на адлегласці 12 м ад паўночна-ўсходняга (дваравога) фасада па бартавым камені аўтобуснай пасадачнай платформы і яе візуальнаму працягу да фасада новага корпуса будынка аўтастанцыі па вул. Міцкевіча, 19;

на паўднёвым усходзе – на адлегласці 5 м ад паўднёва-ўсходняга (бакавога) фасада ад аўтобуснай пасадачнай платформы да прыпыначнай кішэні па вул. Валчэцкага;

на паўднёвым захадзе – на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняга (галоўнага) фасада ад прыпыначнай кішэні па вул. Валчэцкага да прыпыначнай кішэні па вул. Міцкевіча;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на працягу 12 м па бартавому камені прыпыначнай кішэні па вул. Міцкевіча, далей у створы з паўднёва-заходнім (галоўным) фасадам старога корпуса будынка аўтастанцыі па вул. Міцкевіча, 19, па паўночна-заходнім (бакавым) фасадзе старога корпуса будынка аўтастанцыі, далей на працягу 13 м па паўднёва-ўсходнім (дваравым) фасадзе новага корпуса будынка аўтастанцыі.

Плошча дваццаць другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,12 га.

36. Межамі дваццаць трэццяга ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 35 і № 39 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па падпорнай сцяне насупраць паўночна-ўсходняга (галоўнага) фасада старога корпуса будынка № 15 па вул. Міцкевіча, далей уздоўж яго да перасячэння з падпорнай сцяной з паўднёвага захаду;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па падпорнай сцяне насупраць паўднёва-ўсходняга (бакавога) фасада старога корпуса будынка № 15 па вул. Міцкевіча, далей уздоўж яго, далей у створы са сцяной па пешаходнай дарожцы ўздоўж паўночна-заходняга (бакавога) фасада дома № 18 па вул. Савецкай, далей па металічнай агароджы прахода ўздоўж паўночна-заходняга (тыльнага) фасада дома № 20 па вул. Савецкай, далей па падэшве адхону насыпу аўтастаянкі па вул. Савецкай ўздоўж паўднёва-ўсходняга (тыльнага) фасада дома № 30 па вул. Савецкай да бартавога каменя пешаходнай дарожкі з паўночнага захаду ад будынка № 30;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавых каменях пешаходных дарожак уздоўж паўднёва-заходняга (бакавога), паўночна-заходняга (галоўнага) фасадаў дома № 30 па вул. Савецкай ад вугла аўтастаянкі па вул. Савецкай да мясцовага праезда з вул. Савецкай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходніх, паўночна-заходніх і паўночна-ўсходніх агароджах зямельных ўчасткаў будынка № 22 і будынка № 24 па вул. Савецкай, далей па падпорных сценах уздоўж заезду ва ўнутраны двор будынка № 15 па вул. Міцкевіча да заходняга вугла паўночна-заходняга (тыльнага) фасада старога корпуса будынка.

Плошча дваццаць трэццяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,69 га.

37. Межамі дваццаць чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 37 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім (галоўным) фасадзе будынка № 1 па вул. Чырвонаармейскай, далей па паўночна-ўсходніх агароджах зямельнага ўчастка ад будынка № 3 па вул. Чырвонаармейскай да вул. Міцкевіча;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 35 м, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы зямельнага ўчастка ад будынка № 1 па вул. Чырвонаармейскай ад вул. Чырвонаармейскай вул. Міцкевіча;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені і ў створы з ім асфальтавай пляцоўкі уздоўж паўднёва-заходняга (дваравога) фасада будынка № 1 па вул. Чырвонаармейскай ад вул. Міцкевіча да паўночна-заходняй граніцы зямельнага ўчастка;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Чырвонаармейскай, далей па паўночна-заходнім (бакавым) фасадзе будынка № 3 па вул. Чырвонаармейскай да вул. Чырвонаармейскай.

Плошча дваццаць чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,21 га.

38. Межамі дваццаць пятага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 38 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходніх межаў агароджы зямельных участкаў будынка № 4, будынка № 6 і будынка № 8 па вул. Чырвонаармейскай уздоўж праезду на ўнутрыдваравой тэрыторыі;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы агароджы зямельнага участка № 4 па вул. Чырвонаармейскай уздоўж праезду на ўнутрыдваравой тэрыторыі;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходніх межах агароджаў зямельных участкаў будынка № 4, будынка № 6 і будынка № 8 па вул. Чырвонаармейскай ўздоўж вул. Чырвонаармейскай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы агароджы зямельнага участка будынка № 8 па вул. Чырвонаармейскай.

Плошча дваццаць пятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,47 га.

39. Межамі дваццаць шостага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 40, 41 і 42 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія даўжынёй 80 м, якая ідзе ад усходняга вугла агароджы воінскіх могілак ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай воінскіх могілак;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія даўжынёй 40 м, якая ідзе ў створы з лініяй мяжы паміж старымі могілкамі і зямельным участкам будынка № 60 па вул. Леніна;

з усіх астатніх бакоў – умоўныя лініі, якія супадаюць з існуючымі агароджамі зямельных участкаў Старых могілак уздоўж вул. Леніна, вул. Валчэцкага і вул. Савецкай, брацкай магілы ўздоўж вул. Савецкай і воінскіх могілак з паўночнага боку.

Плошча дваццаць шостага ўчастка ахоўнай зоны складае 2,91 га.

40. Межамі дваццаць сёмага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 43 згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая з усіх бакоў праходзіць па мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з яго агароджай.

Плошча дваццаць сёмага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,24 га.

41. Межамі дваццаць восьмага ўчастка ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 44 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па бетоннай агароджы ўздоўж зямельнага ўчастка будынкаў ўздоўж вул. Мінскай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на працягу 70 м па мясцоваму праезду на адлегласці 8 м ад заходняга (бакавога) фасада будынка № 66 па вул. Мінскай, далей на працягу 100 м па лініі пасадак дрэў на адлегласці 15 м ад паўночна-заходняга (галоўнага) фасада будынка Музея яўрэйскага супраціўлення;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднева-заходняга (бакавога) фасада будынка Музея яўрэйскага супраціўлення, па падэшве адхону уздоўж паўднёвага боку спортыўнай пляцоўкі да агароджы зямельнага ўчастка будынка № 10 па 1-му зав. Свярдлова, далей па агароджы зямельнага ўчастка будынка № 10 па 1-му зав. Свярдлова;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходняй агароджы зямельнага ўчастка комплекса будынка № 60, будынка № 62 і будынка № 64 па вул. Мінскай.

Плошча дваццаць восьмага ўчастка ахоўнай зоны складае 1,21 га.

42. На тэрыторыі ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя дзейнасці, якая звязана з утрыманнем, аднаўленнем і захаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, узгодненай з Міністэрствам культуры;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і без узгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях з Міністэрствам культуры;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў).

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

43. Зона рэгулявання забудовы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам стварэння неабходных умоў для іх успрымання.

Зона рэгулявання забудовы прадстаўлена двумя рэжымамі ўтрымання.

Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з трынаццаці ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 43,02 га.

Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складаецца з дзевяці ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 11,5 га.

44. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1, 2, 4 і 7 згодна з дадаткам 1 з’яўляецца тэрыторыя, абмежаваная ўмоўнымі лініямі, якія супадаюць з вонкавымі агароджамі зямельных участкаў будынка № 8, будынка № 12, будынка № 14 і будынка № 24 па вул. Малы Замак, размешчаных паміж рэшткамі каменнага млыну, курганам Міцкевіча і помнікам Міцкевічу.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,8 га.

45. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 2, 7 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па агароджах тэрыторый забудовы цотнага боку вул. Паркавай;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходняму боку агароджы тэрыторыі гарадскога парка ад вул. Паркавай да зав. Паркавага;

на паўдневым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-усходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў забудовы цотнага боку зав. Паркавага (будынак № 2 і будынак № 4), далей па краі праезнай часткі зав. Паркавага ад гарадскога парка да вул. Сечка і супадае з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны рэшткаў замка, кургана Бессмяротнасці Адама Міцкевіча, помніка Адаму Міцкевічу, рэшткаў каменнага млына;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па краі тратуара ўсходняга боку праезнай часткі вул. Сечка ад зав. Паркавага да вул. Паркавай.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,8 га.

46. Межамі трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1, 3, 6 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. 1 Мая па ўсходнім баку вул. Крутой, па падэшве паўночнага адхона ўзгорка зямельнага ўчастка будынка № 5 па вул. 1 Мая, далей па заходняй і паўночна-заходняй (тыльнай) мяже зямельных участкаў будынка № 7, будынка № 9, будынка № 11 і будынка № 13 па вул. 1 Мая ўздоўж ручая Валоўка ад вул. Крутой да зямельнага ўчастка Фарнага касцёла, далей па заходняй агароджы зямельнага ўчастка Фарнага касцёла да вул. 1 Мая, далей па вул. 1 Мая па граніцы тратуара ўздоўж падэшвы адхона касцельнага ўзгорка, далей па агарождах зямельных участкаў забудовы няцотнага боку вул. 1 Мая (будынкаў №№ 23–33б) ад касцёльнай тэрыторыі да зав. Першамайскага;

на ўсходзе і паўдневым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх агароджах зямельных участкаў забудовы няцотнага боку зав. Першамайскага ад вул. 1 Мая да вул. Мінскай, далей па паўднёвых агароджах зямельных участкаў забудовы няцотнага боку вул. Мінскай ад зав. Першамайскага да вул. Пушкіна;

на паўдневым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходніх агароджах зямельных участкаў забудовы цотнага боку вул. Пушкіна ад вул. Мінскай да вул. 1 Мая, далей па паўднёвых агароджах зямельных участкаў забудовы няцотнага боку вул. 1 Мая (будынак № 7 і будынак № 9), далей ідзе па бартавому камені на мяжы праезнай часткі вул. 1 Мая уздоўж падэшвы паўднёвага адхона ўзгорка зямельнага ўчастка будынка № 5 па вул. 1 Мая ад вул. Пушкіна да вул. Крутой.

Плошча трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 9,6 га.

47. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 6 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па паўночных (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынка № 6, будынка № 8, будынка № 10, будынка № 12, будынка № 14 і будынка № 16 па адгалінаванні зав. Першамайскага ад зав. Першамайскага да заходняга берага канала (ручая);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць заходняму берагу канала (ручая) ад зав. Першамайскага да вул. Мінскай, далей праз вул. Мінскую па ўсходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынка № 54 па вул. Мінскай, будынка № 24 па вул. Ціміразева ўздоўж канала (ручая) ад вул. Мінскай да 3-га зав. Свярдлова;

на паўдневым усходзе – якая праходзіць па паўднёвых (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў па 3-му зав. Свярдлова ад 1-га зав. Свярдлова да вул. Ціміразева;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвых (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Ціміразева (будынкі №№ 1–17) ад 3-га зав. Свярдлова да вул. Свярдлова, далей па паўднёва-заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынка № 9 і будынка № 11 па вул. Свярдлова ад вул. Ціміразева да вул. Пушкіна;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку дамоў 1-га зав. Минскага ад вул. Свярдлова да вул. Мінскай, далей па паўночна-заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку (будынкі №№ 12–36) ад 1-га зав. Минскага да зав. Першамайскага, далей па мяжы зямельнага ўчастка гары Міндоўга, далей па заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку зав. Першамайскага (будынкі №№ 2–6) ад вул. Гандлёвай да адгалінавання зав. Першамайскага.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 8,08 га.

48. Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 5 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняга вугла агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Леніна (былой сядзібы Міцкевічаў) праз вул. Свярдлова па паўночных (вулічных) граніцах (агароджах) зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Мінскай (будынкі №№ 4–10) да 1-га зав. Мінскага;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку 1-га зав. Мінскага (будынак № 4 і будынак № 6) да вул. Свярдлова, далей па паўночна-усходніх агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Свярдлова (будынкаў №№ 20–24) ад 1-га зав. Мінскага да вул. Садовай, далей па ўсходняй (вулічнай) агароджы будынка № 24 па вул. Свярдлова ўздоўж вул. Садовай ад вул. Свярдлова да вугла агароджы з боку ручая;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвых (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Свярдлова (будынкаў №№ 2–24) уздоўж ручая ад вул. Садовай да паўднёва-заходняга вугла агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Леніна (былой сядзібы Міцкевічаў);

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходнім боку агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Леніна (былой сядзібы Міцкевічаў).

Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,8 га.

49. Межамі шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 8 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночных (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Каляровай (будынкаў №№ 1–7) ад 1-га зав. Чкалава да вул. Сечка;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы тратуара ўздоўж праезнай часткі па агароджы зямельнага ўчастка будынкаў № 1 па вул. Сечка (сярэдняя школа № 1) ад вул. Каляровай да паўночнага фасада будынка харчаблока сярэдняй школы № 1;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўночным і заходнім фасадам будынка харчаблока сярэдняй школы № 1, далей па паўночнай агароджы зямельнага ўчастка школы, далей па ўсходніх фасадах гаспадарчых пабудоў (майстэрні, гаражы) да вул. Чкалава;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку 1-га зав. Чкалава (будынак № 4, будынак № 6, будынак № 8) ад вул. Чкалава да вул. Каляровай.

Плошча шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,04 га.

50. Межамі сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 4, 7, 9, 10, 11 згодна з дадаткам 1 з’яўляецца тэрыторыя, абмежаваная ўмоўнымі лініямі, якія супадаюць з вонкавымі агароджамі зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Замкавай.

Плошча сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,28 га.

51. Межамі восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 9, 10, 11, 20, 23 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па паўночных (вулічных) фасадах, агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Замкавай ад будынка № 27 да будынка № 15 па вул. Замкавай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўнутры квартала па паўднева-усходнім (бакавым) фасадзе будынка № 13 па вул. Замкавай, у створы з ім па фасадзе будынка № 5 па вул. Замкавай, далей на працягу 85 м па паўднева-ўсходнім фасадзе будынка № 6 па вул. Паштовай і ў створы з ім уздоўж паўднева-ўсходняга фасада гаспадарчай пабудовы, размешчанай у квартале на паўночны ўсход ад будынка № 6 па вул. Паштовай (паўночны бок былога зав. Паштовага) ад вул. Замкавай да вул. Паштовай;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Паштовай, далей па падэшве адхону ніжняй часткі вул. Паштовай ад зямельнага ўчастка будынка № 6 па вул. Паштовай да вул. Замкавай.

Плошча восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,09 га.

52. Межамі дзевятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 2, 7, 11, 19, 21, 22, 23, 26 і 27 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па паўднёвай (вулічнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 29 па вул. Замкавай (СШ № 2) ўздоуж вул. Чкалава ад заходняй агароджы да вул. Замкавай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па ўсходняй (вулічнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 29 па вул. Замкавай (сярэдняй школы № 2) і ў створы з ёй уздоўж вул. Замкавай ад вул. Чкалава да вул. Чапаева, далей па ўсходняй (вулічнай) агароджы зямельных ўчасткаў будынкаў па адгалінаванні вул. Паштовай і ў своры з ёй паміж вул. Чапаева і вул. Паштовай, далей па ўсходняй (вулічнай) агароджы зямельных ўчасткаў і фасадах будынкаў няцотнага боку вул. Паштовай (будынкі №№ 7–17) ад адгалінавання вул. Паштовай да зав. Паштовага;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па паўднёва-усходніх (вулічных) агароджах зямельных ўчасткаў, фасадах будынкаў няцотнага боку зав. Паштовага ад вул. Паштовай да вул. Гродзенскай;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па паўднёвых (вулічных) агароджах зямельных ўчасткаў і фасадах будынкаў цотнага боку вул. Гродзенскай і ў створы з імі ад зав. Паштовага да вул. Кастрычніцкай;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па заходніх (вулічных) агароджах зямельных ўчасткаў будынкаў цотнага боку вул. Кастрычніцкай (будынкі №№ 4–16) ад вул. Гродзенскай да вул. Катоўскага, далей па паўночных (вулічных) агароджах зямельных ўчасткаў будынкаў няцотнага боку вул. Катоўскага, па межам зямельнага ўчастка будынка № 17 па вул. Катоўскага, далей ад вул. Кастрычніцкай да вул. Катоўскага, далей па заходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў ад будынка № 14 па вул. Катоўскага да будынка № 27 па вул. Паштовай да вул. Паштовай, далей па заходняй (тыльнай) агароджы зямельнага участка будынка № 29 па вул. Замкавай (СШ № 2) ад вул. Чапаева да вул. Чкалава.

Плошча дзевятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 8,80 га.

53. Межамі дзесятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 38 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 14 па 1-му зав. Валчэцкага, далей па паўднёва-усходняй (тыльнай) агароджы зямельнага участка будынка № 14 па 1-му зав. Валчэцкага ўздоўж мяжы тэрыторыі стадыёна да 2-га зав. Валчэцкага, далей па паўночна-ўсходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Чырвонаармейскай (будынкі №№ 10-18) ад 2-га зав. Валчэцкага да паўднёва-усходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 10 па вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 10 па вул. Чырвонаармейскай ад мясцовага праезда да вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па па паўднёва-заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Чырвонаармейскай (будынкі №№ 10-20) ад паўднёва-усходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 10 па вул. Чырвонаармейскай да 1-га зав. Валчэцкага;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку 1-га зав. Валчэцкага (будынак № 10, будынак № 14) ад вул. Чырвонаармейскай да паўночна-ўсходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 14 па 1-му зав. Валчэцкага.

Плошча дзесятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,22 га.

54. Межамі аддзінаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 40, 41 і 42 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Камсамольскай (будынак № 10, будынак № 12) ад мясцовага праезда да могілак да вул. Леніна;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднева-ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Леніна (будынкі №№ 46–70) ад вул. Камсамольскай да вул. Янкі Купалы;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднева-заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Швейнай ад вул. Янкі Купалы да вул. Савецкай;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Савецкай ад вул. Швейнай да вул. Валчэцкага, далей па паўднёва-заходніяй агароджы Старых могілак уздоўж вул. Валчэцкага ад вул. Савецкай да вул. Леніна, далей па паўднёва-заходняй агароджы Старых могілак уздоўж вул. Валчэцкага ад вул. Савецкай да вул. Леніна, далей па паўночна-заходніх агароджах дамоў цотнага боку вул. Леніна (№№ 52–64), далей па паўночнай (тыльнай) і заходняй (бакавой) агароджы зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Камсамольскай (№№ 10–14) уздоўж мясцовага праезда да могілак да вул. Камсамольскай.

Аддзінаццаты ўчастак рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання таксама ўключае тэрыторыю, абмежаваную ўмоўнымі лініямі, якія ідуць па знешніх агароджах зямельных участкаў будынкаў № 27б і № 27в па вул. Савецкай, размешчаных у двары будынка № 27 па вул. Савецкай (будынак Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжу).

Плошча аддзінаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 4,68 га.

55. Межамі дванаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 43 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночных (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку 2-га зав. Леніна (будынкі №№ 1–5) ад заходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 1 па 2-м зав. Леніна да вул. Леніна;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Леніна (будынкі №№ 20–42) ад 2-га зав. Леніна да вул. Леніна да вул. Камсамольскай;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай (вулічнай) агароджы зямельнага участка будынка № 42 па вул. Леніна ўздоўж вул. Камсамольскай ад вул. Леніна да заходняй (тыльнай) агароджы зямельнага участка гэтага будынка;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Леніна (будынкі №№ 20–42), па заходняй (бакавой) агароджы зямельнага участка будынка № 1 па 2-м зав. Леніна ўздоўж мясцовага праезда ад вул. Камсамольскай да 2-га зав. Леніна.

Плошча дванаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,33 га.

56. Межамі трынаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 44 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвых (вулічных) агарождах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку дамоў вул. Минскай ад усходняга берага канала (ручая) да мяжы зямельных участкаў будынкаў па вул. Мінскай;

на ўсходзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняй агароджы зямельнага участка комплекса будынкаў № 60, № 62, № 64, па агароджы зямельнага ўчастка будынка № 10 па 1-му зав. Свярдлова ад вул. Мінскай да 1-га зав. Свярдлова;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынка № 56 і будынка № 58 па вул. Мінскай уздоўж канала (ручая) ад 1-га зав. Свярдлова да вул. Мінскай.

Плошча трынаццатага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,5 га.

57. На тэрыторыях зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй болей аднаго паверха з мансардай (вышэй 8 м) ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху без ўжывання гістарычных прапорцый будынкаў (памеры ў плане 7–8 х 10–12 м) з выкарыстаннем тыповых і серыйных праектаў будынкаў і пабудоў і канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання (неабходна выкарыстоўваць традыцыйныя для рэгіёна архітэктурныя формы і будаўніча-апрацоўчыя матэрыялы), якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўцы;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыемаў (вышыня будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 8 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы, якая не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, са змяненнем яе аб’емна-прасторавага рашэння (у тым ліку павялічэнне вышыні) і змяненнем характара яе архітэктуры;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў).

58. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1, 4 і 12 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая супадае з паўночнай межай зямельнага участка будынка па вул. Малы Замак, 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая супадае з заходнім бартавым каменем праезнай часткі вул. Крутая;

на поўдні – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі вул. 1 Мая;

на захадзе – умоўная лінія, якая супадае з усходняй абочынай праезнай часткі вул. Замкавая, далей на поўнач да паўночнай мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Малы Замак, 6.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,43 га.

59. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 13, 14, 25 і 29 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая супадае з паўднёвым бартавым каменем праезнай часткі вул. Гродзенская;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая супадае з «чырвонай» лініяй забудовы па заходняму баку пл. Леніна;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі вул. Міцкевіча;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая супадае з усходнім бартавым каменем праезда паміж вул. Гродзенскай і вул. Міцкевіча.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,13 га.

60. Межамі трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 15, 16, 17, 18, 19, 24, 26 і 27 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі зав. Паштовага ад вул. Гродзенскай да вул. Паштовай;

на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі вул. Гродзенская ад вул. Паштовай да зав. Паштовага.

Плошча трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,72 га.

61. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 28 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая супадае з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка Міхайлаўскага касцёла;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені тратуара уздоўж вул. Савецкай да вугла агароджы зямельнага ўчастка Міхайлаўскага касцёла;

на поўдні – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі 1-га зав. Леніна;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені заходняй мяжы аўтастаянкі па вул. Савецкай, далей па заходняй мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Савецкай, 4 да агароджы зямельнага ўчастка Міхайлаўскага касцёла.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,71 га.

62. Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 30 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезнай часткі вул. Высокай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезнай часткі вул. Міцкевіча;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы агароджы зямельнага участка будынка гасцініцы па вул. Міцкевіча, далей у заходнім напрамку да перасячэння з мясцовым праездам;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй сцяне гаспадарчых пабудоў на паўночны захад ад зямельнага ўчастка гасцініцы (будынак № 12 па вул. Міцкевіча), далей па краі мясцовага праезда да вул. Высокай.

Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,87 га.

63. Межамі шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 31, 32, 33 і 34 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка дзіцячага сада № 6 ўздоўж мясцовага праезда да вул. Міцкевіча;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезнай часткі вул. Міцкевіча да перасячэння з лініяй візуальнага працяга паўночна-ўсходняга фасада шматкватэрнага дома па вул. Міцкевіча, 38;

на поўдні – умоўная лінія візуальнага працяга паўночна-ўсходняга фасада шматкватэрнага дома па вул. Міцкевіча, 38, якая ідзе ад вул. Міцкевіча да паўднёва-ўсходняга фасада шматкватэрнага дома па вул. Міцкевіча, 36, далей уздоўж фасада гэтага дома да верху схілу паміж дамамі № 34 і № 36 па вул. Міцкевіча, далей па верху схіла да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Міцкевіча, 32;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Міцкевіча, 32, далей па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дзіцячага садка № 6 да мясцовага праезда ад 3-га зав. Валчэцкага да вул. Міцкевіча.

Плошча шостага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,96 га.

64. Межамі сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 32 і № 33 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад ўсходняга вугла паўднёвага фасада дома па вул. Міцкевіча, 9 ва ўсходнім напрамку на працягу 12 м;

на ўсходзе – умоўная лінія на адлегласці 10 м ад лініі, якая звязвае ўсходні фасад будынка па вул. Міцкевіча, 9а і вугал паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Міцкевіча, 11;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені праезнай часткі вул. Камсамольскай да паўднёвага вугла будынка вул. Міцкевіча, 11.

Плошча сёмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,33 га.

65. Межамі восьмага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 34, 35, 36, 39 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўдночным усходзе – умоўная лінія, якая супадае з паўднёвым бартавым каменем праезнай часткі вул. Камсамольская;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая супадае з паўночным бартавым каменем праезнай часткі вул. Савецкая;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая супадае з усходнім бартавым каменем праезнай часткі вул. Валчэцкага;

на паўдночным захадзе – умоўная лінія, якая супадае з паўднёвым бартавым каменем праезнай часткі вул. Міцкевіча.

Плошча зоны восьмага ўчастка рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 3,74 га.

66. Межамі дзевятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 37 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад 3-га зав. Валчэцкага ўздоўж вул. Чырвонаармейскай, далей па заходняй абочыне мясцовага праезда ад вул. Чырвонаармейскай з боку ўсходняга фасада будынка па вул. Чырвонаармейскай, 4, далей на паўднёвы ўсход да паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Чырвонаармейскай, 2, далей па паўднёва-ўсходняму фасаду гэтага будынка і яго візуальнаму працягу да перасячэння з фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 1 уздоўж яго фасада да вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая супадае з паўднёва-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Міцкевіча да вул. Валчэцкага;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Валчэцкага, далей па мясцовым праездзе квартала, абмежаванага вул. Міцкевіча, вул. Валчэцкага і 3-ім зав. Валчэцкага;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавому камені заходняга боку мясцовага праезда ўздоўж зямельнага ўчастка шматкватэрнага жылога будынка па вул. Валчэцкага, 12 да 3-га зав. Валчэцкага.

Плошча дзевятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,61 га.

67. На тэрыторыях зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй болей за два паверхі з мансардай (вышэй за 10 м) ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху з выкарыстаннем тыповых і серыйных праектаў будынкаў і пабудоў і канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання, якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўцы. Пры будаўніцтве неабходна ўжываць гістарычныя прапорцыі будынкаў (памеры ў плане 7–8 х 10–12 м) з выкарыстаннем традыцыйных для рэгіёна архітэктурных форм і будаўніча-апрацоўчых матэрыялаў;

рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы, якая не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, са змяненнем яе аб’емна-прасторавага рашэння (у тым ліку павялічэнне вышыні) і змяненнем характара яе архітэктуры;

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэр’ялаў і архітэктурных прыемаў (вышыня будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 10 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

усталяванне асобнастаячых сродкаў вонкавай рэкламы (пілонаў, стэл, шчытоў, лайтпостэраў).

68. На тэрыторыях зон рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей рэкамендуецца ліквідацыя ці нейтралізацыя дысгарманічнай забудовы, каляровае рашэнне, матэрыялы аздаблення і аб’ёмна-прасторавае рашэнне якіх дысаніруе з гістарычным асяроддзем і пагаршае ўмовы его ўспрымання.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

69. Зона аховы ландшафту вызначана, зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у ландшафце, які гістарычна склаўся, стварэння неабходных умоў для ўспрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і захавання іх прыроднага асяроддзя.

Зона аховы ландшафту складаецца з пяці ўчасткаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 7,55 га.

70. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 1 і № 3 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 1,5 м ад рэчышча ручая Валоўка ўздоўж падэшвы адхону паўночна-заходняга боку замкавых валоў ад зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Крутой міма падэшвы адхону ўзгорка Фарнага касцёла, па мяжы зямельных ўчасткаў сядзібнай забудовы няцотнага боку вул. 1 Мая да агароджы зямельнага ўчастка гарадскога парку;

на ўсходзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 1,5 м ад рэчышча ручая Валоўка ад агароджы зямельнага ўчастка гарадскога парку па мяжы зямельных ўчасткаў сядзібнай забудовы няцотнага боку вул. 1 Мая па падэшве адхону ўзгорка Фарнага касцёла, потым па паўднёва-ўсходніх (тыльных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. 1 Мая (будынкі №№ 7–13), далей па паўднёва-заходняй (бакавой) мяжы зямельнага участка будынка № 7 па вул. 1 Мая;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па падэшве адхону паўночнага боку ўзгорка зямельнага участка будынка № 5 па вул. 1 Мая да вул. Крутой;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Крутой ад падэшвы адхону паўночнага боку ўзгорка зямельнага участка будынка № 5 па вул. 1 Мая да падэшвы адхону паўночна-заходняга боку замкавых валоў.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,45 га.

71. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1, 2 і 3 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка гарадскога парку ад тупіка вул. Тургенева па паўднёвай агароджы зямельнага ўчастка водаканала ў створы з ёй да паўднёвай агароджы тэрыторыі артэзіянскай свідравіны;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад паўднёвай агароджы тэрыторыі артэзіянскай свідравіны да ўсходняга (вулічнага) боку агароджы тэрыторыі дома № 45 па вул. 1 Мая;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходніх і паўночных (тыльных) агароджах зямельных ўчасткаў будынкаў няцотнага боку вул. 1 Мая (будынкі №№ 27–45) ад усходняга (вулічнага) боку агароджы зямельнага ўчастка будынка № 45 па вул. 1 Мая да паўднёва-ўсходняй агароджы зямельнага ўчастка гарадскога парку;

на захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-усходняй і паўночна-ўсходняй агароджах зямельнага ўчастка гарадскога парку ад паўночнай (тыльнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 27 па вул. 1 Мая да тупіка вул. Тургенева.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 5,2 га.

72. Межамі трэццяга ўчастка зоны аховы ландшафту нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей № 3 і № 6 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія праходзяць па тыльных межах зямельных участкаў сядзібнай забудовы, размешчаных у квартале, абмежаваным вул. Мінскай, вул. 1 Мая, вул. Пушкіна, зав. Першамайскім, і ўключае пруд з ручаём.

Плошча трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту складае 2,3 га.

73. Выключаны.

74. Межамі чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 5 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы і на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад бартавога каменя тратуара па вул. Леніна да паўдневай сцяны агароджы зямельнага участка гісторыка-культурнай каштоўнасці, па агароджы, далей па тыльных межах зямельных участкаў па вул.Свярдлова, 2, 2а, 4, 6, 8, 12, 14, 16, 18, 20, 22, 24;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўночных межах зямельных участкаў па вул. Садовай, 9, 11, 13, 15, 19, 21, далей па верхняй броўке адхіну да вул. Леніна, які прылягае да паўднёвай сцяны агароджы зямельнага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ўключае тэрыторыю вакол ручая.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,7 га.

75. Межамі пятага ўчастка зоны аховы ландшафту нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці № 44 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўныя лініі, якія ідуць паабапал канала (ручая) па вул. Мінскай на адлегласці не меней за 1,5 м ад рэчышча ручая;

на ўсходзе – умоўная лініі, якая праходзіць па заходняй (тыльнай) агароджы зямельных участкаў будынка № 56 і будынка № 58 па вул. Мінскай уздоўж канала (ручая) ад вул. Мінскай да 1-га зав. Свярдлова і ўздоўж яе да 3-га зав. Свярдлова;

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па ўсходніх (тыльных) агароджах (граніцах) зямельных участкаў будынка № 5 па 3-му зав. Свярдлова, будынка № 24 па вул. Ціміразева, будынка № 54 па вул. Мінскай ад 3-га зав. Свярдлова да вул. Мінскай.

Плошча пятага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,49 га.

76. На тэрыторыях зоны аховы ландшафту нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

уладкаванне аўтастаянак;

змена існуючага характару ландшафта, унікальных водных сістэм крыніц, ручаёў і сажалак;

пракладка транспартных камунікацый;

вырубка дрэваў (акрамя санітарных рубак на падставе заключэння ў адносінах да аб’ектаў расліннага свету);

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, аднаўленні і азеляненні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў, вядучых да скажэння існуючага рэльефу і характару тэрыторыі.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

77. Зона аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з дзвух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 47,32 га.

78. Межамі першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей №№ 1–5, 7–30 згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка будынка № 8 па вул. Сячко, далей па бартавым камені вул. Сячко да вул. Паркавай, далей па бартавым камені праезнай часткі вул. Паркавай да агроджы зямельнага ўчастка парка;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходнім краі крайняй заходняй алеі гарадскога парку ад усходняй мяжы зямельнага ўчастка парку на вул. Паркавай праз цэнтральную круглую пляцоўку з кветнікам да лініі падэшвы адхону замкавых контрвалоў, далей па гэтай падэшве да падэшвы адхону ўзгорка Фарнага касцела, далей па гэтай падэшве, па агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. 1 Мая (будынак № 19 і будынак № 21) да вул. 1 Мая, далей па мяжы тратуара уздоўж падэшвы адхону ўзгорка Фарнага касцела, па паўднёва-ўсходніх (вулічных) агароджах, па граніцах тэрыторый дамоў няцотнага боку вул. 1 Мая (будынкі №№ 9–13) да вул. Пушкіна, далей па паўдночна-усходніх (вулічных) агароджах, па мяжы зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Пушкіна ад вул. 1 Мая да вул. Мінскай, далей па ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку 1-га зав. Мінскага (будынак № 4 і будынак № 6) ад вул. Мінскай да вул. Свярдлова, далей па паўночна-ўсходніх (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў цотнага боку вул. Свярдлова (будынкі №№ 20–24) ад 1-га зав. Мінскага да вул. Садовай, далей па межах усходняй (вулічнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 24 па вул. Свярдлова ўздоўж вул. Садовай ад вул. Свярдлова да рэчышча ручая;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвых (вулічных) агароджах зямельных участкаў будынкаў няцотнага боку вул. Садовай, па межах тратуараў уздоўж вул. Свярдлова (будынкі №№ 1–21) ад рэчышча ручая да вул. Леніна, далей па межах тратуараў паўночнага боку 1-га зав. Леніна ад вул. Леніна да вул. Міцкевіча, далей па паўночным баку агароджы зямельнага участка будынка гасцініцы па вул. Міцкевіча, 12, далей у заходнім напрамку па фасадах гаспадарчых пабудоў на паўночны захад ад тэрыторыі гасцініцы да перасячэння з мясцовым праездам;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй сцяне гаспадарчых пабудоў на паўночны захад ад зямельнага ўчастка гасцініцы па вул. Міцкевіча, 12, далей па краі мясцовага праезда да вул. Высокай, далей па паўночным краі праезнай часткі вул. Высокай да мясцовага праезда ад вул. Высокай да вул. Гродзенскай, далей па заходнім краі мясцовага праезду ад вул. Высокай да вул. Гродзенскай, далей на адлегласці 30 м ад праезднай часткі паўночна-заходняга (няцотнага) боку зав. Паштовага ад вул. Гродзенскай да вул. Катоўскага, далей на адлегласці 50 м ад праезднай часткі паўднёва-заходняга (няцотнага) боку вул. Паштовай ад вул. Катоўскага да вул. Чапаева, далей па заходняй (тыльнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 29 па вул. Замкавай (сярэдняй школы № 2) ад вул. Чапаева да вул. Чкалава, далей па заходняй (тыльнай) агароджы зямельнага ўчастка будынка № 1 па вул. Сечка (сярэдняй школы № 1) ад вул. Чкалава да паўночнай агароджы будынка.

Плошча першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 46,45 га.

79. Межы другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) – гары Міндоўга з тэрыторыяй, абмежаванай вуліцамі Мінскай, 1 Мая і пешаходным пераходам, які злучае вуліцы Мінскую і 1 Мая, супадаюць з межамі тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 0,87 га.

80. На тэрыторыях зоны аховы культурнага пласта (слоя) нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленным заканадаўствам.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы
некаторых нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей,
размешчаных у цэнтральнай
частцы г. Навагрудка

Пералік нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей


п/п

Назва каштоўнасці

Датаванне каштоўнасці

Месцазнаходжанне каштоўнасці, адрас

Шыфр каштоўнасці

Катэгорыя каштоўнасці

1

Рэшткі замка

ХІІІ–ХVІ стст.

вул. Малы Замак

411Г000404

1

2

Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча

1924–1931 гг.

вул. Малы Замак

411Д000405

1

3

Фарны касцёл з надмагільным помнікам загінуўшым у бітве пад Хоцінам у 1621 годзе

пачатак ХV ст. – пачатак XVІІІ ст.

вул. 1 Мая, 17

411Г000403

1

4

Помнік Адаму Міцкевічу

1992 год

вул. Малы Замак

411Д000406

1

5

Былая сядзіба Міцкевічаў

1807, 1887, 1955, 1992 гг.

вул. Леніна, 1

411Г000408

1

6

Гара Міндоўга з тэрыторыяй, абмежаванай вуліцамі Мінскай, 1 Мая і пешаходным пераходам, які злучае вуліцы Мінскую і 1 Мая

ХІІІ ст.

 

412В000387

2

7

Рэшткі каменнага млына

канец ХVІІ ст.

вул. Малы Замак, 22

412Г000407

2

8

Будынак былой Навагрудскай беларускай гімназіі

пачатак ХХ ст.

вул. Сечка, 1

412Г000439

2

9

Будынак

другая палова ХІХ ст.

вул. Замкавая, 13

413Г000397

3

10

Будынак

другая палова ХІХ ст.

вул. Замкавая, 15

413Г000398

3

11

Будынак

другая палова ХІХ ст.

вул. Замкавая, 27

413Г000399

3

12

Будынак

другая палова ХІХ ст.

вул. 1 Мая, 1

413Г000402

3

13

Будынак

канец ХІХ ст.

пл. Леніна, 2

413Г000409

3

14

Будынак

ХХ ст

пл. Леніна, 3

413Г000410

3

15

Будынак

першая палова ХІХ ст.

пл. Леніна, 4

413Г000411

3

16

Будынак

сярэдзіна ХІХ ст., 1876 г.

пл. Леніна, 5

413Г000412

3

17

Будынак

1882 г.

пл. Леніна, 6

413Г000413

3

18

Будынак

другая палова ХІХ ст.

вул. Паштовая, 3

413Г000430

3

19

Будынак

1930 г.

вул. Паштовая, 5

413Г000432

3

20

Будынак

1923 г.

вул. Паштовая, 6

413Г000433

3

21

Будынак

1930-я гг.

вул. Паштовая, 7

413Г000434

3

22

Будынак, другая палова

другая палова XІX ст.

вул. Паштовая, 9

413Г000435

3

23

Комплекс Барысаглебскага манастыра: Барысаглебская царква, галоўны алтар, манастырскі корпус

XVІ–XІX стст.

вул. Паштовая, 10, зав. Паштовы, 3

411Г000436

1

24

Будынак

1935 г.

вул. Гродзенская, 2

413Г000389

3

25

Будынак

1915 г.

вул. Гродзенская, 5

413Г000390

3

26

Комплекс былога манастыра францысканцаў:
касцёл (Мікалаеўская царква), манастырскі корпус

1780–1846 гг. (перабудаваны ў царкву) канец ХVІІІ ст.

вул. Гродзенская, 4, 6

411Г000391

1

27

Будынак

1930 г.

вул. Гродзенская, 12

413Г000392

3

28

Міхайлаўскі касцёл былога дамініканскага манастыра

першая палова ХVІІІ ст.

вул. Савецкая, 2

411Г000437

1

29

Будынак

1930-я гг.

вул. Міцкевіча, 6

413Г000422

3

30

Будынак

1930-я гг.

вул. Міцкевіча, 10

413Г000424

3

31

Будынак

1930-я гг

вул. Міцкевіча, 20

412Г000429

2

32

Будынак

1926 г.

вул. Міцкевіча, 9а

413Г000423

3

33

Будынак

1930-я гг.

вул. Міцкевіча, 11

413Г000425

3

34

Будынак

1926 г.

вул. Міцкевіча, 13

413Г000426

3

35

Будынак

1927 г.

вул. Міцкевіча, 15

413Г000427

3

36

Будынак

1930-я гг.

вул. Міцкевіча, 19

413Г000428

3

37

Будынак

ХХ ст.

вул. Чырвонаармейская, 1

413Г000440

3

38

Комплекс драўлянай забудовы па вул.Чырвонаармейскай

1930-я гг.

вул. Чырвонаармейская, 4, 6, 8

413Г000441

3

39

Комплекс забудовы па вул. Савецкай

1930-я гады

вул. Савецкая, 22, 24, 26, 30

413Г000438

3

40

Старыя могілкі

ХІХ–ХХ стст.

 

413В000388

3

41

Брацкая магіла

1939 г.

вул. Камсамольская

413Д000400

3

42

Воінскія могілкі

1944 г.

вул. Камсамольская

413Д000401

3

43

Мячэць

1855, 2000 гг.

вул. Леніна, 28

413Г000417

3

44

Комплекс будынкаў па вул. Мінскай

1930-я гг.

вул. Мінская, 60, 62, 64

413Г000421

3

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы
некаторых нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей,
размешчаных у цэнтральнай
частцы г. Навагрудка
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.05.2021 № 36)

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.