Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 снежня 2016 г. № 90

Аб устанаўленні формы ахоўнага абавязацельства

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28 апреля 2018 г. № 26 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33110 от 15.05.2018 г.);

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 24 ноября 2022 г. № 105 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/39111 от 06.12.2022 г.)

 

На падставе часткі першай пункта 1 артыкула 121 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць форму ахоўнага абавязацельства згодна з дадаткам.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Мiнiстр

Б.У.Святлоў

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

А.В.Ліс

15.12.2016

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

М.М.Шарснёў

15.12.2016

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

15.12.2016

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.В.Краўцоў

15.12.2016

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.В.Даманеўскі

15.12.2016

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

15.12.2016

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

А.В.Шорац

15.12.2016

 

 


 

 

Дадатак

да пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
28.12.2016 № 90

 

Форма

Месца для штампа мясцовага
выканаўчага i распарадчага
органа або юрыдычнай асобы,
ім упаўнаважанай

АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

№ _____________ ад _____________

(нумар i дата рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства)

1. Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, частка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гiсторыка-культурная каштоўнасць): ________

______________________________________________________________________________

(назва згодна з Дзяржаўным спiсам

______________________________________________________________________________

гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь)

2. Шыфр _________________________________________________________________

3. Месца знаходжання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi _______________________

______________________________________________________________________________

4. Катэгорыя _____________________________________________________________

5. _______________________________________________________________________

(назва прававога акта, якім нададзены статус гісторыка-культурнай

______________________________________________________________________________

каштоўнасці, і дзяржаўнага органа, які яго прыняў, дата і нумар)

6. Форма ўласнасцi, у якой знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць __________________________________________________________________

(дзяржаўная (рэспублiканская або камунальная), прыватная)

7. Уласнiк (карыстальнiк) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей – уласнiк (карыстальнік)) _________________________________________________

(поўная назва юрыдычнай асобы або прозвiшча,

______________________________________________________________________________

уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка)

8. Уласнiк (карыстальнік) абавязаны:

8.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

8.3. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

8.4. прадстаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

8.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;

8.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

8.7. пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку).

9. Уласнiку (карыстальніку) вядома аб тым, што:

9.1. навукова-даследчыя i праектныя работы на гiсторыка-культурнай каштоўнасці могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасці, які выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.1.пры ажыццяўленні дзейнасці на нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях (у тым ліку пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных і (або) іншых работ), якая можа аказваць уздзеянне на нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці, не дапускаецца змяненне гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем навукова абгрунтаванага змянення;

9.2. забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць рухомую гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне і (або) карыстанне Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, іншым войскам і воінскім фарміраванням, за выключэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзіліся ў іх карыстанні да 3 лютага 2017 г.;

9.3. усе вiды работ у зонах аховы нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, вызначаных праектам зон аховы нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, які зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры;

9.4. праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.5. праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;

9.6. для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаны наступныя iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання ________________________________________________

(вызначаюцца

______________________________________________________________________________

адметныя вартасцi, элементы, дэталi, археалагiчныя аб’екты i iнш., якiя падлягаюць

______________________________________________________________________________

ахове асобна, i (або) умовы выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi)

9.7. устаноўлены наступны парадак прадстаўлення доступу да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам _______________________________________________________

(па дамоўленасцi з мясцовымi

______________________________________________________________________________

выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню)

9.8. пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання iх аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору;

9.9. пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю i нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйныя сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта;

9.10. сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

9.11. на помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.

10. У выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, у тым лiку за межамi Рэспублiкi Беларусь _____________________________________________________

(парадак падрыхтоўкi i правядзення

_____________________________________________________________________________

эвакуацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiм пагражае знiшчэнне)

11. Уласнiк (карыстальнік) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi яе захавання.

12. Невыкананне ўласнiкам (карыстальнікам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адмiнiстрацыйную або крымiнальную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

13. Уласнiк (карыстальнік) _________________________________________________

(назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча,

______________________________________________________________________________

уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) кiраўнiка юрыдычнай асобы або

______________________________________________________________________________

прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым

______________________________________________________________________________

лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, дадзеныя дакумента, якi сведчыць пра асобу)

14. Адрас месца знаходжання (месца жыхарства) уласнiка (карыстальніка) _______________________________________________________________

15. Тэлефон уласнiка (карыстальніка) ________________________________________

16. Подпiс уласнiка (карыстальніка) _________________________________________

М.П.*

17. _____________________________________________________________________

(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)

______________________________________________________________________________

асобы, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства)

18. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 2 экзэмплярах.

19. Экзэмпляр ____________________________________________________________

(назва (імя) уласнiка (карыстальнiка)

______________________________

* За выключэннем суб’ектаў гаспадарання, якія маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам не выкарыстоўваць пячатку.

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.