Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2015 г. № 54

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 27 июля 2017 г. № 45 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/32316 от 09.08.2017 г.) <W21732316p>

 

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.12.2015 № 54

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крэпасць па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Крэпасць (першая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000059 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы вызначана згодна з дадаткам 1.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю былой Бабруйскай крэпасці, якая прадстаўляе сабой унікальную сістэму фартыфікацыйных збудаванняў у комплексе з ансамблевай забудовай унутры крэпасці.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з трох участкаў, межы якіх супадаюць з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона складаецца з трох участкаў.

9. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 132,3 га.

Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па восі зав. Затоннага ад вул. Урыцкага да жылога дома № 46 па зав. Затоннаму, далей – паралельна накірунку зав. Затоннага на адлегласці трыццаці метраў ад яго да берагавой лініі заліва на р. Бярэзіна, далей па краі берагавой лініі заліва на р. Бярэзіна, далей – паралельна берагавой лініі р. Бярэзіны на адлегласці шасцідзесяці метраў ад яе, да перасячэння з агароджай тэрыторыі участка № 30 па вул. Цыялкоўскага;

на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі ўчастка № 30 па вул. Цыялкоўскага;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж умоўнага абрыса ўнутранай мяжы гласіса гаржавога вала да перасячэння з праезнай часткай вул. К.Лібкнехта, далей – уздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі участка № 1 па вул. Ермака да перасячэння з праезнай часткай вул. Крупскай;

на захадзе – лінія, якая ідзе па восі праезнай часткі вул. Крупскай да перасячэння з усходнім фасадам будынка № 36 па вул. Крупскай, далей – уздоўж фасада гэтага будынка, далей – па восі праезнай часткі вул. Масонава;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім участкам агароджы тэрыторыі дзяржаўнай установы «Бабруйскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», далей – па гэтай тэрыторыі на адлегласць шасцідзесяці метраў да перасячэння з унутрыквартальным праездам;

на поўначы – лінія, якая ідзе па тэрыторыі дзяржаўнай установы «Бабруйскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» ад унутрыквартальнага праезда да перасячэння вул. Рачной і вул. Урыцкага;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі праезнай часткі вул. Урыцкага да перасячэння з вул. Карла Апермана.

10. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі гласіса;

змяненне гістарычна склаўшайся планіровачнай структуры;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

11. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, згодна з дадаткам 2 на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, правядзенне работ па кансервацыі будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, згодна з дадаткам 2, размешчаных у межах першага ўчастка ахоўнай зоны;

новае будаўніцтва не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і характару гістарычнай забудовы, у тым ліку з выкарыстаннем у якасці прыкладаў тыпавых праектаў пачатку ХІХ ст., распрацаваных архітэктарам Штаўбертам (з мэтай рэгенерацыі гістарычнага вобліку квартальнай забудовы на тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны);

новае будаўніцтва не вышэй за трынаццаць метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху на тэрыторыі кварталаў, дзе адсутнічае гістарычная забудова (пры ўмове захавання прынцыпаў перыметральнай квартальнай забудовы з улікам маштабу і характару гістарычнай забудовы на тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны), акрамя будаўніцтва спартыўнага збудавання для гульнявых відаў спорту ў квартале, дзе адсутнічае гістарычная забудова, вышынёй не болей за 18 м на падставе навукова-праектнай документаціі, узгодненай з Міністэрствам культуры;

вынясенне гаражоў, складскіх і іншых збудаванняў, якія наносяць фізічныя і эстэтычныя страты гістарычнай забудове і элементам земляной фартыфікацыі;

добраўпарадкаванне тэрыторыі з выяўленнем элементаў фартыфікацыйных збудаванняў;

пракладка інжынерных сетак;

усталяванне з боку вуліц на тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны празрыстай агароджы вышынёй не больш за паўтара метра.

12. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 6,9 га.

Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па краі берагавой лініі р. Бабруйкі ад вул. Абвадной да вул. Кірава;

на захадзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Кірава ад р. Бабруйкі да агароджы ўчастка жылога дома № 1 па вул. Кірава і далей уздоўж усходняй мяжы гэтага ўчастка да перасячэння з зав. Кірава;

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ўчастка будынка № 1в па вул. Кірава да перасячэння з унутрыквартальным праездам;

на поўдні і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па восі ўнутрыквартальнага праезда да перасячэння з тэрыторыяй гаражоў і далей уздоўж мяжы тэрыторыі гаражоў на адлегласць ста сарака метраў;

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі гаражоў да перасячэння з зав. Абвадным і далей па восі гэтага завулка да перасячэння з р. Бабруйкай.

13. Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны складае 1,6 га.

Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы будынка № 10 па зав. 1-ы Пераездны да перасячэння з р. Бабруйкай;

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па краі берагавой лініі р. Бабруйкі да ўсходняй мяжы ўчастка жылога дома № 11 па зав. Рачному, уздоўж мяжы гэтага ўчастка і далей – па восі ўнутрыдваравога праезду на адлегласць ста метраў;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна вул. Свярдлова да перасячэння з унутрыдваравым праездам, які ідзе да будынка № 10 па зав. 1-му Пераезднаму.

14. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

15. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, згодна з дадаткам 2 на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, правядзенне работ па кансервацыі гістарычных будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

вынясенне будынкаў і збудаванняў, якія наносяць фізічныя і эстэтычныя страты гістарычнай забудове і элементам земляной фартыфікацыі;

добраўпарадкаванне тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў ахоўнай зоны з выяўленнем элементаў фартыфікацыйных збудаванняў;

санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных сетак.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы падзяляецца на два рэжымы ўтрымання, кожны з якіх складаецца з двух участкаў.

17. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 23,8 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па краі берагавой лініі р. Бярэзіны ад паўднёвай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да перасячэння з чыгункай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад р. Бярэзіны ўздоўж чыгункі да будынка чыгуначнага вакзала, далей – па восі праезнай часткі зав. Прывакзальнага і вул. Ермака да перасячэння з вул. Крупскай;

на захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе па восі праезнай часткі вул. Крупскай да мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны, далей – уздоўж паўднёвай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны.

18. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 42 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Гогаля ад мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да перасячэння з вул. Урыцкага;

на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі праезнай часткі вул. Урыцкага да паўночнай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны.

19. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

20. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

захаванне гістарычнай планіровачнай структуры;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, новае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за трынаццаць метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

рэканструкцыя з рэстаўрацыяй фасадаў комплекса гістарычнай забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя (казармы Кутаіскага палка: казарменныя будынкі, жылыя дамы, царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца) згодна з дадаткам 3;

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за паўтара метра;

знос або рэканструкцыя прамысловых і гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на ўнутрыдваравых тэрыторыях;

рэканструкцыя элементаў транспартнай інфраструктуры ў адпаведнасці з горадабудаўнічымі праектамі.

21. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 12,7 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Абвадной ад р. Бабруйкі да паўночнай мяжы ўчастка жылога дома № 28 па вул. Абвадной;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы ўчастка жылога дома № 28 па вул. Абвадной, уздоўж паўднёвай мяжы тэрыторыі гаражоў да перасячэння з зав. Кірава, далей – уздоўж паўночнай мяжы ўчасткаў жылога дома № 5 па зав. Кірава і жылога дома № 11 па вул. Кірава;

на захадзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Кірава да перасячэння з мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны;

на ўсходзе, поўначы і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй, паўднёвай і ўсходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны.

22. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,6 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе па восі зав. Рачнога ад вул. Свярдлова да вул. Рачной;

на поўдні – лінія, якая ідзе па восі вул. Рачной ад зав. Рачнога на адлегласць двухсот пяцідзесяці метраў, да ўнутрыдваравога праезду;

на ўсходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі ўнутрыдваравога праезду да перасячэння з р. Бабруйкай, па краі берагавой лініі р. Бабруйкі да зав. Пераезднага, далей па восі зав. Пераезднага і ў створы з ім да перасячэння з паўночна-заходняй мяжой участка № 8 па зав. 1-му Пераезднаму;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі ўчастка № 8 па зав. 1-му Пераезднаму, далей – па восі вул. Свярдлова да перасячэння з зав. Рачным;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны.

23. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

24. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, новае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за сем з паловай метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў прылеглай існуючай забудовы;

захаванне гістарычнай планіровачнай структуры;

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за паўтара метра;

знос або рэканструкцыя прамысловых і гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на ўнутрыдваравых тэрыторыях.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

25. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з усходу.

26. Плошча зоны аховы ландшафту складае 7,3 га.

Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Урыцкага ад мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны на адлегласць ста сарака метраў да прасёлачнай дарогі;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па восі прасёлачнай дарогі і далей – да берага заліва на р. Бярэзіне;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі заліва на р. Бярэзіна да перасячэння з мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да вул. Урыцкага.

27. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ладшафту.

28. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

аднаўленне страчаных пасадак зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

29. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

30. Пры правядзенні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай,
на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»

 

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай,
на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»

Будынкі і збудаванні, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці («Крэпасць па вул. Крупскай, на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»)


п/п

Назва (адрас)

Перыяд будаўніцтва

1

Былая казарма (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1)

1830 г., 1920 г.

1*

Рэдуіт зыходнага плацдарма 3-га палігона

 

2

Рэдуіт у прыбярэжнай частцы (вул. К.Апермана, 20)

1820–30 гады

2*

Падземны праход з крэпасці

1820–30 гады

3

Люнет на беразе р. Бярэзіны каля 8-га бастыёна (зав. Генерала Баграціёна, 3; вул. Цыялкоўскага, 30)

1852–54 гады

3*

Падземны праход з крэпасці ў рэдуіт у прыбярэжнай частцы

 

4

Былы флігель для чыноўнікаў (вул. Генерала Ігнацьева, 11/7)

1820 год

5

Былы каменданцкі дом (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 9)

1823 год

10

Былы жылы дом купца Тарлецкага (вул. Тэадора Нарбута, 12/11)

1817–20 гады

11

Вежа графа Апермана (зав. 1-ы Пераездны, 10)

1831 год

12

Рагачоўская брама (вул. Тэадора Нарбута, 13)

1-я пал. ХІХ ст.

13

Гаржавы рэдут 4-га палігона (вул. Крапасны Вал, 11)

1-я пал. ХІХ ст.

20

Былая казарма (вул. К.Апермана, 1)

1824 год

25

Былы склад для пажарнага інструмента (вул. Крапасны Вал, 21)

1837–38 гады

26

Былы дом з пажарнай каланчой (вул. Крапасны Вал, 21а)

1820 год

33

Былы парахавы склад (вул. Крапасны Вал, 7)

1810 год

35

Былая казарма (вул. Батанічная, 3)

1-я пал. ХІХ ст.

38

Былы афіцэрскі дом

1820–24 гады

42

Службовы будынак пры казарме № 35 (вул. Дзекабрыстаў, 6)

1810 год

43

Службовы будынак пры казарме № 35 (вул. Дзекабрыстаў, 8)

1850 год

45

Службовы будынак пры казарме № 35 (вул. Дзекабрыстаў, 12)

1830 год

53

Былы парахавы склеп (вул. Батанічная, 6)

1861–62 гады

60

Шпіталь (вул. Тэадора Нарбута, 13)

1829–35 гады

64

Былая казарма (вул. Тэадора Нарбута, 11)

1912 год

65

Гаўптвахта (вул. Тэадора Нарбута, 7)

1742 год,
1-я пал. ХІХ ст.

67

Былы флігель (вул. Карбышава, 28)

1900 год

69

Будынак былых прысутных месц (вул. Карбышава, 28а)

1830 год

72

Былы астрог (вул. Карбышава, 28б)

1822 год

74

Будынак былога штаба (вул. Карбышава, 28в)

1900 год

78

Былое павятовае вучылішча (вул. Карбышава, 28г)

1828–30 гады

83

Склад (вул. К.Апермана, 16)

1823 год

85

Былы пантонны склад (вул. К.Апермана, 18)

1820 год

87

Парахавы склеп (вул. К.Апермана, 9)

1861–62 гады

88

Парахавы склеп (вул. К.Апермана, 11)

1820 год

110

Рэдуіт зыходнага плацдарма 1-га палігона (вул. Крапасны Вал, 31)

1820 год

111

Рэдуіт правага ўваходнага плацдарма 1-га палігона (вул. Крапасны Вал, 35)

1820 год

112

Гаржавы рэдут 1-га палігона (вул. Крапасны Вал, 33)

1820 год

114

Рэдуіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона (вул. Крапасны Вал, 27)

1820 год

118

Рэдуіт правага ўваходнага плацдарма 3-га палігона (вул. Крапасны Вал, 19)

1820 год

119

Гаржавы рэдут 3-га палігона (вул. Крапасны Вал, 17)

1820 год

120

Рэдуіт левага ўваходнага плацдарма 3-га палігона (вул. Крапасны Вал, 15)

1820 год

126

Рэдуіт правага ўваходнага плацдарма 5-га палігона (вул. Крапасны Вал, 5)

1820 год

127

Гаржавы рэдут і равелін 5-га палігона (вул. Крапасны Вал, 3)

1820 год

130

Казематаваны бастыён у набярэжнай частцы крэпасці (вул. Тэадора Нарбута, 9а)

1852–54 гады

138

Комін ва ўнутраным двары трохпавярховай казармы № 1 (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1а)

1825 год

266

Службовы будынак пры казарме № 35 (вул. Дзекабрыстаў, 9)

1850 год

 

Умацаванне Фрыдрыха Вільгельма:

 

А

– капанір 1-га бастыёна (вул. Кірава, 1в)

1820–22 гады

Б

– люнет умацавання Фрыдрыха Вільгельма

1820–22 гады

 

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Крэпасць па вул. Крупскай,
на правым беразе р. Бярэзіна ў г. Бабруйску»

Комплекс гістарычнай забудовы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя (казармы Кутаіскага палка: казарменныя будынкі, жылыя дамы, царква ў імя Святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца)


п/п

Назва (адрас)

1

Будынак (вул. Урыцкага, 92)

2

Будынак (вул. Урыцкага, 96)

3

Будынак (вул. Урыцкага, 92а)

4

Будынак (вул. Урыцкага, 100а)

5

Будынак (вул. Урыцкага, 100б)

6

Будынак (вул. Карбышава, 3)

7

Царква ў імя Св. велікамучаніка Георгія Перамоганосца (вул. Карбышава, 3)

8

Будынак (вул. Карбышава, 5)

9

Будынак (вул. Карбышава, 7)

10

Будынак (вул. Кутаіскага палка, 3)

11

Будынак (вул. Кутаіскага палка, 5)

12

Будынак (вул. Кутаіскага палка, 7)

13

Будынак (вул. Масонава, 43)

14

Будынак (вул. Масонава, 49)

15

Будынак (вул. Масонава, 51)

16

Будынак (вул. Масонава, 55)

17

Будынак (вул. Масонава, 57)

18

Будынак (вул. Тухачэўскага, 1а)

19

Будынак (вул. Тухачэўскага, 5)

20

Будынак (вул. Тухачэўскага, 4)

21

Будынак (пер. Тухачэўскага, 2а)

22

Будынак (пер. Тухачэўскага, 2б)

23

Будынак (пер. Тухачэўскага, 4а)

24

Будынак (пер. Тухачэўскага, 4б)

25

Будынак (пер. Тухачэўскага, 5)

26

Будынак (пер. Тухачэўскага, 6а)

27

Будынак (пер. Тухачэўскага, 6б)

28

Будынак (пер. Тухачэўскага, 8а)

29

Будынак (пер. Тухачэўскага, 8б)

30

Будынак (вул. Урыцкага, 100)

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.