![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лютага 2015 г. № 4
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Царква Аляксандра Неўскага (1898 год) па вул. Казлова, 11 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000046 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Вайсковыя могілкі (1840 – 1950-я гады) па вул. Казлова ў г. Мінску (далей – Вайсковыя могілкі) з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000042 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.
4. На тэрыторыі Вайсковых могілак размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «2» – помнікі мастацтва, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578:
надмагільны помнік Якубу Коласу (1970 год), шыфр 712Ж000043;
надмагільны помнік Янку Купалу (1971 год), шыфр 712Ж000044;
надмагільны помнік М.Д.Міцкевічу (1948 год, 1958 год), шыфр 712Ж000045.
5. Праект зон аховы распрацаваны прыватным унітарным прадпрыемствам «Праектная майстэрня архітэктара Лук’янчыка М.І.» па заказе прыхода храма Святога Благавернага Князя Аляксандра Неўскага.
6. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
7. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
8. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ, АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах сучаснай агароджы Вайсковых могілак. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Плошча ахоўнай зоны складае 4,0 га.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па знешнім краі сучаснай агароджы тэрыторыі Вайсковых могілак уздоўж вуліц Чырвоназорная, Берасцянская, Казлова і Міхайлава.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;
правядзенне земляных работ без нагляду археолагаў або археалагічных даследаванняў.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
дзейнасць па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
рэканструкцыя будынка хрысцільні без павелічэння існуючай вышыні з мэтай размяшчэння памяшканняў, неабходных для патрэб сучаснага ўтрымання царквы;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
рамонт надмагільных помнікаў;
дзейнасць па падтрымцы пахаванняў у належным стане;
перанос пад зямлю існуючых надземных інжынерных камунікацый і пракладка новых уздоўж агароджы Вайсковых могілак ці ў месцах існуючых алей і дарожак;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца правядзенне інвентарызацыі пахаванняў.
14. Ахова і ўтрыманне месцаў пахаванняў павінны ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «О погребении и похоронном деле» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804), загаду Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением».
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці, у мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,6 га.
16. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад вугла агароджы Вайсковых могілак на скрыжаванні вуліц Міхайлава і Чырвоназорнай у створы з агароджай Вайсковых могілак да агароджы ўчастка будынка па вул. Чырвоназорнай, 13, далей уздоўж агароджы ўчастка будынка па вул. Чырвоназорнай, 13, далей у створы з паўночнымі фасадамі будынкаў па вул. Чырвоназорнай, 15, 17, 19, 21 да заходняга фасада будынка па вул. Чырвоназорнай, 23, далей ўздоўж заходняга і паўночнага фасадаў будынка па вул. Чырвоназорнай, 23, далей у створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Чырвоназорнай, 25 да перасячэння з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка па вул. Чырвоназорнай, 14;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка па вул. Чырвоназорнай, 14, далей у створы з заходнім фасадам будынка па вул. Берасцянскай, 12, далей уздоўж паўночнага і заходняга фасадаў будынка па вул. Казлова, 13/15;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. Казлова, 13/15 ад заходняга вугла дома па вул. Казлова, 13/15 да агароджы тэрыторыі Вайсковых могілак на скрыжаванні вуліц Берасцянскай і Казлова.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй да 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў існуючай забудовы;
рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе вышыні;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
|
да праекта зоны аховы гісторыка- |
Схема праекта зоны аховы гісторыка-кльтурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску»