![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2011 г. № 22
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 июня 2013 г. № 32 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/27640 от 27.06.2013 г.);
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28 апреля 2018 г. № 28 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33152 от 22.05.2018 г.)
На падставе пункта 2 Палажэння аб нагрудным знаку Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. № 407 «Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
П.П.Латушка |
УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні М.І.Юхімук 17.06.2011 |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.М.Косінец 17.06.2011 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.А.Дворнік 17.06.2011 |
УЗГОДНЕНА Старшыня С.Б.Шапіра 17.06.2011 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня Б.В.Батура 17.06.2011 |
УЗГОДНЕНА Старшыня П.М.Руднік 17.06.2011 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня М.А.Ладуцька 22.06.2011 |
|
|
Пастанова 23.06.2011 № 22 |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
1. Дадзеная Інструкцыя распрацавана на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2002 г. № 407 «Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 86, 1/3903) і вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (далей, калі не ўсталявана іншае, – нагрудны знак):
работнікаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства), падпарадкаваных яму арганізацый, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і арганізацый, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;
іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.
2. Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца на падставе загада Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністр).
3. Хадайніцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам узбуджаецца:
3.1. намеснікамі Міністра адносна:
кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства;
кіраўнікоў арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству;
кіраўнікоў структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;
3.2. кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства па ўзгадненні з намеснікамі Міністра, якія курыруюць адпаведны кірунак дзейнасці Міністэрства, адносна работнікаў гэтых падраздзяленняў;
3.3. кіраўнікамі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству, адносна:
работнікаў гэтых арганізацый;
іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
3.4. кіраўнікамі структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па ўзгадненні з кіраўнікамі або намеснікамі кіраўнікоў адпаведных абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў адносна:
работнікаў структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і падпарадкаваных ім арганізацый;
кіраўнікоў структурных падраздзяленняў раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;
іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
3.5. кіраўнікамі структурных падраздзяленняў раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па ўзгадненнi з кiраўнiкамi або намеснiкамi кiраўнiкоў адпаведных структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, адносна:
работнiкаў структурных падраздзяленняў раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i падпарадкаваных iм арганiзацый;
iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства;
3.6. кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый адносна:
работнікаў гэтых арганізацый (членаў);
іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
4. Міністрам можа быць прынята рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам любой асобы з ліку ўказаных у пункце 1 дадзенай Інструкцыі.
5. Хадайніцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам афармляецца ў выглядзе прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» па форме згодна з дадаткам да дадзенай Інструкцыі.
Да прастаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам прыкладаецца даведка-аб’ектыўка.
6. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам запаўняецца на беларускай мове машынапісным спосабам ці з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Усе пазначаныя графы прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам павінны змяшчаць дакладную інфармацыю.
7. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам накіроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага ўзнагароджання нагрудным знакам.
8. Улік асоб, узнагароджаных нагрудным знакам, вядзецца кадравай службай Міністэрства.
|
да Інструкцыі аб парадку |
Форма
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання нагрудным знакам Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) _________________________
2. Чысло, месяц i год нараджэння ________________________________________________
3. Пасада, месца працы (службы) ________________________________________________
4. Адукацыя __________________________________________________________________
5. Агульны стаж работы (службы) _______________________________________________
6. Стаж работы ў сферы культуры _______________________________________________
7. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ___________________________________
8. Заахвочванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: ________________________
(якія і калі)
9. Заслугі, за якія прадстаўляецца да ўзнагароджання: _______________________________
(адзначаюцца прафесійныя,
______________________________________________________________________________
дзелавыя, асабістыя якасці, працоўная, выканаўчая дысцыпліна, іншыя паказчыкі,
______________________________________________________________________________
якія характарызуюць уклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва, захаванне гісторыка-культурнай
______________________________________________________________________________
спадчыны, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры)
Кiраўнiк _______________ |
_________________ |
_________________________ |
(пасада) |
(подпіс) |
(iнiцыялы, прозвiшча) |
|
М.П.* |
|
__ ___________ ____ г.
УЗГОДНЕНА
__________________________
(пасада)
__________________________
(подпіс, ініцыялы, прозвішча)
__ _____________ ____ г.
______________________________
* За выключэннем суб’ектаў гаспадарання, якія маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам не выкарыстоўваць пячатку.