![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 сакавіка 2008 г. № 9
Аб Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня»
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 16 октября 2013 г. № 79 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28061 от 11.11.2013 г.);
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 18 июня 2015 г. № 31 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30158 от 18.08.2015 г.);
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 декабря 2016 г. № 78 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/31859 от 13.03.2017 г.)
На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 263 «Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей, конкурсов, форумов, праздников и пленэров, финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагiня».
Міністр |
У.Ф.Матвейчук |
УЗГОДНЕНА Міністр адукацыі А.М.Радзькоў 05.12.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня К.А.Сумар 14.12.2007 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.П.Андрэйчанка 20.11.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.С.Якабсон 31.01.2008 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня У.Я.Саўчанка 28.02.2008 |
УЗГОДНЕНА Старшыня Л.Ф.Крупец 28.02.2008 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня М.Я.Паўлаў 16.11.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня Б.В.Батура 28.02.2008 |
|
|
УЗГОДНЕНА Старшыня Акцябрскага А.У.Максіменка 28.02.2008 |
УЗГОДНЕНА Старшыня У.А.Гілеп 28.02.2008 |
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 05.03.2008 № 9 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.10.2013 № 79) |
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» (далей – фестываль).
2. Фестываль праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Акцябрскiм раённым выканаўчым камiтэтам, грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi фонд культуры» (далей, калі не вызначана іншае, – арганiзатары фестывалю).
3. Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных мастацкіх рамёстваў, захавання рэгiянальнай i мясцовай традыцыйнай мастацкай культуры, пераемнасцi нацыянальных культурных традыцый, далучэння дзяцей i моладзi да розных вiдаў фальклору, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства дзіцячых і юнацкіх аўтэнтычных фальклорных і непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей – калектывы мастацкай творчасці), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.
4. Фестываль мае статус рэспублiканскага.
5. Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзiн раз у два гады.
Інфармацыя аб канкрэтных тэрмiнах яго правядзення размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах арганізатараў фестывалю.
6. Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры і адукацыі, сцэнiчныя пляцоўкi г.п. Акцябрскi i Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.
7. Для кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем фестывалю ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт), які фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатараў фестывалю, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю.
Члены аргкамітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.
8. Аргкамiтэт:
8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва арганiзацыяй i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;
8.2. уносiць на разгляд Міністэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;
8.3. разглядае i зацвярджае:
спіс удзельнікаў фестывалю, у тым ліку асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў;
праграму правядзення фестывалю;
сімволіку фестывалю, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
план мерапрыемстваў па арганiзацыі i правядзенні фестывалю;
склад журы фестывалю, якi фарміруецца з ліку відных дзеячаў у галіне культуры і мастацтва;
8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі і правядзення фестывалю і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;
8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;
8.6. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні фестывалю.
9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў, семінары, канферэнцыі, майстар-класы, конкурс калектываў мастацкай творчасцi (далей – конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi і iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.
10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем прадстаўнiкоў замежных краiн.
У склад творчых дэлегацый уваходзяць іх кiраўнiкi, калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах фальклорнага мастацтва (далей – асобныя выканаўцы), майстры народных мастацкіх рамёстваў, суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi». У склад творчых дэлегацый могуць уваходзіць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.
Колькасны склад творчай дэлегацыі не павiнен перавышаць 40 чалавек.
11. Узрост удзельнікаў калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, якія прымаюць удзел у фестывалі, не павінен перавышаць 28 гадоў па стане на 1 мая года правядзення фестывалю.
12. Для ўдзелу ў фестывалі калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы павінны забяспечыць:
захаванасць у рэпертуары мясцовых традыцый у розных жанравых праявах;
наяўнасць традыцыйных народных касцюмаў, якія павiнны ўяўляць сабой варыянты арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi прадстаўляемага рэгіёна;
наяўнасць акампанементу ў ансамблевым або сольным выкананнi на акустычных беларускiх народных iнструментах у «жывым гучанні»;
прадстаўленне канцэртных праграм, якiя скiраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкiх традыцый прадстаўляемага рэгіёна i ўключаюць адноўленыя i бытуючыя песнi каляндарнага (вясна, лета) перыяду, пазаабрадавыя песнi, народныя танцы (гуртавыя, парныя, сольныя), карагоды, гульнi, iнструментальную музыку, творы празаiчных жанраў i iншае.
Працягласць выступленняў у зборных канцэртных праграмах калектываў мастацкай творчасці не павінна перавышаць 10 хвiлiн, асобных выканаўцаў – 5 хвілін. Працягласць сольных канцэртных праграм не павінна перавышаць 80 хвілін.
13. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 мая года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накіроўваюць заяўкі на ўдзел у фестывалі на адрас Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта.
14. Заяўка на ўдзел у фестывалі змяшчае:
назву рэгіёна, які прадстаўляе творчая дэлегацыя, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, яго кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты;
колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);
поўную назву калектыву мастацкай творчасці;
iнфармацыю аб творчай дзейнасці калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка;
не менш за два фотаздымкі калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнічных касцюмах;
поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).
15. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі.
16. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.
17. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымі дэлегацыямі адначасова з заяўкамі на ўдзел у фестывалі.
Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:
поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання);
аўдыязапісы і вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.
18. Конкурс праводзіцца па намінацыях:
песенны фальклор;
музычна-iнструментальны фальклор;
танцавальны фальклор;
вусна-паэтычны фальклор;
народныя мастацкія рамёствы;
традыцыйны народны касцюм;
дуэт побытавых танцаў.
19. Конкурснае выступленне ацэньвае журы.
20. Крытэрыямі ацэнкi конкурснага выступлення з’яўляюцца:
выканальнiцкае майстэрства;
сцэнiчная культура;
раскрыццё музычна-вобразнага зместу выконваемых твораў;
адпаведнасць выконваемых твораў узросту выканаўцаў;
арыгiнальнасць i захаванне традыцый фальклорнага мастацтва;
жанравая разнастайнасць;
захаванасць мясцовага мастацкага стылю (твораў, традыцыйных народных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў) прадстаўляемага рэгіёна;
здольнасць да iмправiзацыi.
21. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў апошні дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставінах падчас узнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.
22. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.
Набыццё каштоўных прызоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізатараў фестывалю ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:
першай ступенi – 40 базавых велiчынь;
другой ступені – 30 базавых велiчынь;
трэцяй ступені – 20 базавых велiчынь.
23. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.
24. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.