![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 сакавіка 2002 г. № 312
Аб упаўнаважанні М.П.Корбута на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць Міністра фінансаў Корбута Мікалая Пятровіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг).