![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 верасня 2025 г. № 83
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Інтэрнацыянальнай, 25 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Інтэрнацыянальнай, 25 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова 09.09.2025 № 83 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Інтэрнацыянальнай, 25 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Інтэрнацыянальнай, 25 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак» па вул. Інтэрнацыянальнай, 25 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000057.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэкламнае Агенцтва Прэстыж».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў і ўстаноўлена па межах мэтавага зямельнага ўчастка і часткова – прылеглай тэрыторыі да шматкватэрнага жылога дома па вул. Пушкіна, 205.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропку 1 да кропкі 2;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка праз кропку 3 да кропкі 4, далей у створы з гэтай паўднёвай мяжой да кропкі 5;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач да кропкі 6, далей па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка да кропкі 7.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў (у тым ліку па межах прылеглых зямельных участкаў);
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень паралельна вул. Пушкіна праз кропкі 9–10–11 да кропкі 12;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на захад праз кропкі 13–14 да кропкі 15, далей на поўнач да кропкі 16, далей на захад праз кропку 17 да кропкі 18; далей на поўдзень да кропкі 19; далей на захад праз кропкі 20–21 да кропкі 22;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на поўнач паралельна вул. Кастрычніцкай праз кропкі 23–24–25–26 да кропкі 27;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на ўсход паралельна вул. Інтэрнацыянальнай праз кропку 28 да кропкі 1, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 7, далей на ўсход да кропкі 8.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, змяненне яго аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, рамонтна-будаўнічыя работы з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Табліца каардынат паваротных кропак
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
1 |
53.139408, 29.221190 |
15 |
53.138013, 29.221330 |
2 |
53.139109, 29.221214 |
16 |
53.138263, 29.221287 |
3 |
53.139066, 29.221384 |
17 |
53.138255, 29.221167 |
4 |
53.139071, 29.221472 |
18 |
53.138219, 29.220554 |
5 |
53.139082, 29.221773 |
19 |
53.138039, 29.220571 |
6 |
53.139248, 29.221750 |
20 |
53.138034, 29.220219 |
7 |
53.139438, 29.221720 |
21 |
53.138085, 29.220215 |
8 |
53.139451, 29.222162 |
22 |
53.138078, 29.219893 |
9 |
53.138890, 29.222184 |
23 |
53.138484, 29.219846 |
10 |
53.138418, 29.222275 |
24 |
53.138542, 29.219839 |
11 |
53.138218, 29.222285 |
25 |
53.138932, 29.219790 |
12 |
53.138044, 29.222306 |
26 |
53.138966, 29.219820 |
13 |
53.138029, 29.221772 |
27 |
53.139336, 29.219773 |
14 |
53.138021, 29.221627 |
28 |
53.139370, 29.220519 |