Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 ліпеня 2025 г. № 78

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца (інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11719), афіцына (інв. № 622/С-11727), лядоўня (ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14 у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца (інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11719), афіцына (інв. № 622/С-11727), лядоўня (ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14 у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
16.07.2025 № 78

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца (інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11719), афіцына (інв. № 622/С-11727), лядоўня (ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14 у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца (інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11719), афіцына (інв. № 622/С-11727), лядоўня (ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14 у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца (інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова (інв. № 622/С-11719), афіцына (інв. № 622/С-11727), лядоўня (ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14 у в. Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000625.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Вялікае княства Сулла».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ па месцах знаходжання элементаў былой сядзібы.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з трох участкаў.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе элементаў і навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол будынка гаспадарчай пабудовы ад кропкі 1 уздоўж пешаходнай дарожкі да кропкі 2, далей на поўдзень да кропкі 3, далей па паўднёва-заходняй мяжы мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625482811101000005 да кропкі 4, далей праз кропкі 5–6 да кропкі 1.

9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе вакол афіцыны і другой гаспадарчай пабудовы ад кропкі 7 праз кропкі 8–9–10–11 да кропкі 7.

10. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень уздоўж урэза вады правага берага р. Сула да кропкі 13, далей вакол вадаёма ўздоўж урэза вады левага берага вадаёма праз кропку 14 да кропкі 15;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на захад па паўночнай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625482811101000022 праз кропкі 16–17–18–19–20–21–22 да кропкі 23;

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўнач па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення лясной гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001361 праз кропку 24 да кропкі 25;

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 у створы з паўночнай мяжой зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 8 да кропкі 26, далей уздоўж заходняй мяжы гэтага ўчастка і створы з ёй да кропкі 27, далей праз кропку 28 да кропкі 29, далей па межах зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625482811101000027 праз кропкі 30–31 да кропкі 32, далей на ўсход і поўнач праз кропку 33 да кропкі 34, далей па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка для вядзення лясной гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001232 праз кропкі 35–36–37–38 да кропкі 12.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, рэканструкцыі (рамонту) існуючай інжынернай і транспартнай інфраструктуры, аб’ектаў рэкрэацыйнага, культурна-асветніцкага, турыстычнага прызначэння, пры будаўніцтве якіх павінны выкарыстоўвацца гістарычныя архітэктурныя віды, матэрыялы і колеры;

будаўнічая дзейнасць у адносінах да існуючай нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 65 уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001930 праз кропкі 67–68 да кропкі 69, далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 12 праз кропку 70 да кропкі 71, далей уздоўж мяжы названага зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі да кропкі 72;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 72 па заходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення лясной гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001232 праз кропкі 73–74–75–76–77–78 да кропкі 34, далей па мяжы трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 33–32 да кропкі 31;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на захад па паўночнай мяжы трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 30–29–28–27–26 да кропкі 25;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўнач уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка для вядзення лясной гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001361 праз кропку 66 да кропкі 65.

14. Знешняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўдзень ўздоўж заходняга ўрэза вады вадаёма да кропкі 14;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад праз кропкі 39–40–41–42–43–44–45–46 да кропкі 47;

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 у паўночна-заходнім напрамку праз кропкі 48–49–50 да кропкі 51, далей у паўночна-усходнім напрамку ўздоўж мясцовага праезду праз кропкі 52–53 да кропкі 54;

на поўначы – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 на ўсход уздоўж мясцовага праезду праз кропкі 55–56 да кропкі 57, далей па паўднёвай мяжы трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 23–22–21–20–19–18–17–16 да кропкі 15.

Унутранай мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца межы першага і другога ўчасткаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 па мяжы зямельнага ўчастка для вядзення лясной гаспадаркі з кадастравым нумарам 625400000012001361 праз кропкі 58–59–60–61–62–63–64–65–66–25–24 да кропкі 23.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы:
фрагменты парку, вадаём, капліца
(інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова
(інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова
(інв. № 622/С-11719), афіцына
(інв. № 622/С-11727), лядоўня
(ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14
у в. Сула Стаўбцоўскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы:
фрагменты парку, вадаём, капліца
(інв. № 622/С-45919), гаспадарчая пабудова
(інв. № 622/С-11713), гаспадарчая пабудова
(інв. № 622/С-11719), афіцына
(інв. № 622/С-11727), лядоўня
(ліцер А1/бут)» па вул. Цэнтральнай, 14
у в. Сула Стаўбцоўскага раёна
Мінскай вобласці

КААРДЫНАТЫ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК


п.к.

Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата)


п.к

Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата)

1

53.742244, 26.874763

40

53.740384, 26.878514

2

53.741686, 26.875282

41

53.740271, 26.878203

3

53.741598, 26.874986

42

53.740042, 26.877763

4

53.742062, 26.874506

43

53.740433, 26.877656

5

53.742100, 26.874604

44

53.740355, 26.877165

6

53.742181, 26.874544

45

53.740701, 26.876441

7

53.741607, 26.877358

46

53.740879, 26.875824

8

53.74138, 26.877345

47

53.740517, 26.875027

9

53,741242, 26.876725

48

53.740971, 26.874437

10

53.741397, 26.876441

49

53.740993, 26.874327

11

53.741585, 26.876736

50

53.741547, 26.87337

12

53.743511, 26.880963

51

53.741597, 26.873311

13

53.740211, 26.879388

52

53.741693, 26.873308

14

53.740512, 26.878718

53

53.74184, 26.873415

15

53.742302, 26.878922

54

53.742527, 26.874756

16

53.742308, 26.877838

55

53.742456, 26.875011

17

53.742641, 26.877629

56

53.742379, 26.87547

18

53.742679, 26.877012

57

53.742343, 26.875848

19

53.742527, 26.876921

58

53.742502, 26.875333

20

53.742473, 26.876765

59

53.742613, 26.874842

21

53.742524, 26.876063

60

53.742682, 26.874987

22

53.742455, 26.876006

61

53.743027, 26.8751

23

53.742454, 26.875827

62

53.743214, 26.874775

24

53.742758, 26.876004

63

53.745061, 26.874494

25

53.744126, 26.875591

64

53.745276, 26.874719

26

53.744145, 26.876755

65

53.745356, 26.874901

27

53.743805, 26.87676

66

53.745054, 26.875304

28

53.743783, 26.876959

67

53.74541, 26.875186

29

53.743729, 26.877087

68

53.74566, 26.877299

30

53.743583, 26.877034

69

53.74528, 26.877406

31

53.74352, 26.87793

70

53.745295, 26.87761

32

53.743631, 26.877956

71

53.745051, 26.877699

33

53.743631, 26.878064

72

53.745106, 26.878487

34

53.743932, 26.878107

73

53.744681, 26.878418

35

53.744152, 26.878645

74

53.744605, 26.877323

36

53.744342, 26.879294

75

53.744507, 26.877334

37

53.744076, 26.880282

76

53.744449, 26.876873

38

53.743898, 26.880593

77

53.744215, 26.877506

39

53.740433, 26.87853

78

53.744205, 26.877651

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.