![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 мая 2025 г. № 58
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў» па вул. Фядзюнінскага, 17 у г. Гомелі Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў» па вул. Фядзюнінскага, 17 у г. Гомелі Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў» па вул. Фядзюнінскага, 17 у г. Гомелі Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў» па вул. Фядзюнінскага, 17 у г. Гомелі Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс будынкаў» па вул. Фядзюнінскага, 17 у г. Гомелі Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000093.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана вонкавымі сценамі будынкаў і стылабата, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку размяшчэнне на яе фасадах інжынерных камунікацый, абсталявання вентыляцыі і кандыцыянавання, іншых канструкцый і (або) элементаў;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных, інтэр’ерных і канструктыўных элементаў;
змена аўтэнтычных будаўнічых канструкцый, у тым ліку дзвярных і аконных запаўненняў, без уліку гістарычных памераў, імпостаў, колеру і матэрыялаў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 у створы з паўночна-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Фядзюнінскага, 17 і ўздоўж яе да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Фядзюнінскага, 17 і далей у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой праз кропкі 3–4–5–6 да кропкі 7;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Лепяшынскага праз кропку 8 да кропкі 9;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Фядзюнінскага да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне і азеляненне, размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы (іншая дзейнасць), рэалізацыя якіх створыць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ