Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2025 г. № 48

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

17.04.2025 № 48

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

«Фрагменты сядзібы «Двор»: фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000019.

2. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказе грамадзяніна Талая Аляксея Канстанцінавіча.

3. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

5. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах захаваўшайся гістарычнай тэрыторыі былой сядзібы.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 і далей на поўнач уздоўж берага вадаёма праз кропкі 11–12 да вул. Паркавай да кропкі 13;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж вул. Паркавай да кропкі 3, далей уздоўж правага берага р. Мрай да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень па лініі леса да кропкі 5, далей праз кропкі 6 і 7 да кропкі 8 да вул. Паркавай;

на захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны ўсход уздоўж вул. Паркавай да кропкі 9 і далей на захад да кропкі 10, далей на паўночны ўсход да кропкі 1 да лініі ўрэза заходняга берага вадаёма.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, за выключэннем аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых вышуканняў і навукова-праектнай дакументацыі і пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, змена архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў аб’ектаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

рэканструкцыя, рамонт існуючай нейтральнай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, а таксама работ, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштаба рэканструкцыі існуючай забудовы і новага будаўніцтва на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Зона рэгулявання забудовы прымыкае да ахоўнай зоны з боку сядзібнай забудовы, уздоўж вул. Паркавай да берагавой лініі вадаёма.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж берагавой лініі да кропкі 1, далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 10–9–8–7–6;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 да кропкі 16, далей па прамой лініі на паўночны ўсход праз вул. Брыгадную да берага вадаёма да кропкі 11.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7,0 м ад зямлі да вышэйшай кропкі даху.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад вул. Паркавай ад кропкі 13 на паўднёвы ўсход да края леса да кропкі 14, далей па краі леса да кропкі 15, далей праз лес да берага р. Мрай да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень уздоўж правага берага р. Мрай да кропкі 3, далей уздоўж вул. Паркавай да кропкі 13.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі інжынерных камунікацый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

16. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, за выключэннем тэрыторыі вадаёма.

17. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібы «Двор»:
фрагмент парку, вадаём, дзве стайні, спіртзавод, рэшткі
валоўні» ў в. Вароўскага Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.