![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2024 г. № 201
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенскі манастыр – Успенскі сабор, жылы корпус, званіца, будынак школы, капліца, стайня, гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы» ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенскі манастыр – Успенскі сабор, жылы корпус, званіца, будынак школы, капліца, стайня, гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы» ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенскі манастыр – Успенскі сабор, жылы корпус, званіца, будынак школы, капліца, стайня, гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы» ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенскі манастыр – Успенскі сабор, жылы корпус, званіца, будынак школы, капліца, стайня, гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы» ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Успенскі манастыр – Успенскі сабор, жылы корпус, званіца, будынак школы, капліца, стайня, гаспадарчыя пабудовы і жылыя дамы» ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 512Г000516.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход Кафедральнага Праабражэнскага сабора горада Магілёва Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі манастыра з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах землеўладання.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход да кропкі 2;
на паўночным усходзе – ламаная ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход праз кропкі 3–4–5–6 да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – ламаная ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж агароджы манастыра на паўднёвы захад праз кропкі 8–9–10 да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны захад уздоўж агароджы манастыра праз кропкі 12–15–16 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама дэмантаж рэшткаў старых падмуркаў і нейтральнай забудовы без навуковага абгрунтавання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне дадатковых транзітных транспартных камунікацый, наземных інжынерных камунікацый, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў і пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладкавання вонкавага асвятлення, якое не пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці або скажае ўспрыманне гістарычнага характару тэрыторыі і ландшафту, акрамя работ па аднаўленні гістарычных контураў і добраўпарадкавання;
правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад да кропкі 13;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад да кропкі 14;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны ўсход да кропкі 15;
на паўночным усходзе – умоўная лінія якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы манастыра да кропкі 12.
12. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – ламаная умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўночны захад да кропкі 18;
на паўночным захадзе – ламаная ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны ўсход да кропкі 19;
на паўночным усходзе – ламаная ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы ўсход праз кропку 20 і далей уздоўж берага р. Аслянка да кропкі 21;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія якая ідзе ад кропкі 21 на паўднёвы захад да кропкі 22; далей на паўночны захад уздоўж гаспадарчага пад’езда да перакрыжавання з агароджай манастыра да кропкі 8; далей ад кропкі 8 уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 7–6–5–4–3–2–1 да кропкі 16; далей на паўднёвы захад да кропкі 17.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці і сельскагаспадарчых работ, якія могуць прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, пашкоджання ці страты гістарычных алей;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ