Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2023 г. № 213

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.12.2023 № 213

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000685.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе Зялёнкаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і іх межы, рэжымы іх ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Геаграфічныя каардынаты дадзены ў сістэме каардынат WGS84.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючых кветнікаў брацкай магілы, на тэрыторыі якой размешчаны асноўныя архітэктурныя элементы, элементы добраўпарадкавання, якія вызначаюць межы пахавання.

7. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход, у напрамку аўтамабільнай дарогі Р-24, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны захад, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 4;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход, па вонкавай плоскасці існуючай агароджы магілы, да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем дысануючых, нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, а таксама без захавання індывідуальнага аблічча брацкай магілы;

пахаванні, не звязаныя з ахвярамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя рамонту існуючых;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона прылягае да меж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчана з улікам забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (архітэктурна-планіровачнага рашэння і твора манументальнага мастацтва, усталяванага на брацкай магіле).

10. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход, паралельна існуючай агароджы магілы, да кропкі 6;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень, у напрамку вул. Цэнтральнай, паралельна існуючай агароджы магілы, да кропкі 7;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад, паралельна існуючай агароджы магілы, да кропкі 8;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач, паралельна існуючай агароджы магілы, да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рамонту існуючых і пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Сястронкі
Полацкага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.