Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лютага 2024 г. № 21

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе каля хутара Міхалькі, 1 км на паўночны ўсход ад в. Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Мядзведзінскае лясніцтва, квартал 83, выдзелы 2, 3) урочышча Раманаўшчына, з правага боку ад дарогі з в. Куршынавічы ў в. Гайнінец, 200 м на ўсход ад чыгуначнага пераезда, 2,3 км на ўсход ад в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Навасёлаўскае лясніцтва, квартал 44, выдзелы 9, 15), па абодвух баках ад дарогі на в. Залужжа, 2,6 км на захад ад в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.02.2024 № 21

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе каля хутара Міхалькі, 1 км на паўночны ўсход ад в. Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе каля хутара Міхалькі, 1 км на паўночны ўсход ад в. Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе каля хутара Міхалькі, 1 км на паўночны ўсход ад в. Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000474.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ляхавіцкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах зямельнага ўчастка памерамі 85 х 100 м на заходняй ускраіне лесу, які знаходзіцца паміж вёскамі Гулічы і Яжэвічы.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 4 м ад курганоў праз кропкі 1-2-3-4-5-1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя супрацьпажарных мерапрыемстваў, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічны аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 6-7-8-9-10-6 вакол мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 50 м.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя супрацьпажарных мерапрыемстваў і ўтрымання тэрыторыі ў належным стане.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны
могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе
каля хутара Міхалькі, 1 км на паўночны ўсход
ад в. Гулічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.02.2024 № 21

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Мядзведзінскае лясніцтва, квартал 83, выдзелы 2, 3) урочышча Раманаўшчына, з правага боку ад дарогі з в. Куршынавічы ў в. Гайнінец, 200 м на ўсход ад чыгуначнага пераезда, 2,3 км на ўсход ад в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Мядзведзінскае лясніцтва, квартал 83, выдзелы 2, 3) урочышча Раманаўшчына, з правага боку ад дарогі з в. Куршынавічы ў в. Гайнінец, 200 м на ўсход ад чыгуначнага пераезда, 2,3 км на ўсход ад в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Мядзведзінскае лясніцтва, квартал 83, выдзелы 2, 3) урочышча Раманаўшчына, з правага боку ад дарогі з в. Куршынавічы ў в. Гайнінец, 200 м на ўсход ад чыгуначнага пераезда, 2,3 км на ўсход ад в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000477.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ляхавіцкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах выцягнутага ўзвышша памерамі 140 х 65 м, якое знаходзіцца ў лесе на поўдзень ад лясной дарогі з в. Гайнінец у в. Куршынавічы.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-1 па знешняму краю ўзвышша.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя супрацьпажарных мерапрыемстваў, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічны аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 11-12-13-14-15-16-17-18-19-20-21-22-11 на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя пакосу травы, выпасу жывёлы, супрацьпажарных мерапрыемстваў і ўтрымання тэрыторыі ў належным стане.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны
могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе
(Мядзведзінскае лясніцтва, квартал 83, выдзелы 2, 3)
урочышча Раманаўшчына, з правага боку ад дарогі
з в. Куршынавічы ў в. Гайнінец, 200 м на ўсход
ад чыгуначнага пераезда, 2,3 км на ўсход
ад в. Куршынавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.02.2024 № 21

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Навасёлаўскае лясніцтва, квартал 44, выдзелы 9, 15), па абодвух баках ад дарогі на в. Залужжа, 2,6 км на захад ад в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Навасёлаўскае лясніцтва, квартал 44, выдзелы 9, 15), па абодвух баках ад дарогі на в. Залужжа, 2,6 км на захад ад в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Навасёлаўскае лясніцтва, квартал 44, выдзелы 9, 15), па абодвух баках ад дарогі на в. Залужжа, 2,6 км на захад ад в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000479.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ляхавіцкі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўчастак лесу ў выглядзе трыкутніка, на якім размешчаны 3 курганы.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя супрацьпажарных мерапрыемстваў, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічны аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 4-5-6-7-8-9-4 на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя пакосу травы, выпасу жывёлы, супрацьпажарных мерапрыемстваў і ўтрымання тэрыторыі ў належным стане.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік
перыяду ранняга сярэднявечча» ў лесе (Навасёлаўскае
лясніцтва, квартал 44, выдзелы 9, 15), па абодвух баках
ад дарогі на в. Залужжа, 2,6 км на захад ад в. Навасёлкі
Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.