![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лістапада 2023 г. № 173
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на правым беразе р. Вабіч, в. Сіпайлы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на правым беразе р. Вабіч, в. Сіпайлы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на правым беразе р. Вабіч, в. Сіпайлы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на правым беразе р. Вабіч, в. Сіпайлы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс).
2. «Курган перыяду ранняга сярэднявечча» на правым беразе р. Вабіч, в. Сіпайлы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000389.
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «БАНЕЦІ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе археалагічных даследаванняў.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах кургана і прылеглых рвоў, выяўленых пры правядзенні археалагічных даследаванняў, на сельскагаспадарчым зямельным участку с кадастравым нумарам 720400000001000891.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя), якія размешчаны на адлегласці 10 м ад кургана.
10. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 5-6-7-8-5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца пашкоджанне элементаў гістарычнага азелянення і ландшафту, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, выкарчоўванне і пасадка дрэў, выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя правядзення сельскагаспадарчых работ у выглядзе разворвання на глыбіню ворыўнага слою да 0,4 м, пасеву і ўборкі сельскагаспадарчых культур, пакосу травы, выпасу жывёлы.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ