Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2023 г. № 151

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фальварак Ракуцёўшчына» на паўднёвай ускраіне вёскі Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фальварак Ракуцёўшчына» на паўднёвай ускраіне вёскі Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.11.2023 № 151

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фальварак Ракуцёўшчына» на паўднёвай ускраіне вёскі Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фальварак Ракуцёўшчына» на паўднёвай ускраіне вёскі Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фальварак Ракуцёўшчына» на паўднёвай ускраіне вёскі Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 612Д000316 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «ТВОРЧАЯ МАЙСТЭРНЯ «А-ДОМ» па заказе ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе зон аховы.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з мяжой ахоўнай зоны.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 2, 3 і 4 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ў ахоўнай зоне забараняецца выкананне работ без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва, рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці, і складаецца з трох участкаў.

12. Мяжа зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлена з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 5, далей праз кропкі 6 і 7 да кропкі 8, далей ад кропкі 8 да кропкі 9, далей праз кропкі 10, 11, 12 і 13 да кропкі 14, далей ад кропкі 14 праз кропкі 15 і 16 да кропкі 17, далей праз кропкі 18 і 19 да кропкі 2, далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 2 праз кропку 3 да кропкі 4.

Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 праз кропкі 21, 22 і 23 да кропкі 20.

Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 праз кропкі 25 і 26 да кропкі 27, далей ад кропкі 27 да кропкі 28, далей праз кропку 29 да кропкі 30, далей праз кропкі 31, 32 і 33 да кропкі 34, далей да кропкі 35, далей праз кропкі 36 і 37 да кропкі 38, далей ад кропкі 38 да кропкі 24.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай забудовы вышэй за 7,0 м ад паверхні глебы да вільчака даху;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя і складаецца з двух участкаў.

15. Знешняй мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 удоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 25 і 26 да кропкі 27, далей ад кропкі 27 да кропкі 39, далей праз кропку 40 да кропкі 17, далей ад кропкі 17 уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 18 да кропкі 19, далей ад кропкі 19 да кропкі 24.

Унутраная мяжа першага ўчастка зоны аховы ландшафту супадае з мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы і ідзе ад кропкі 20 праз кропкі 21, 22 і 23 да кропкі 20.

Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 праз кропкі 41, 42 і 43 да кропкі 44, далей да кропкі 45, далей праз кропку 46 да кропкі 47, далей да кропкі 48, далей праз кропку 49да кропкі 30, далей ад кропкі 30 уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 31, 32, 33, 34, 35, 36 і 37 да кропкі 38, далей ад кропкі 38 да кропкі 1, далей ад кропкі 1 уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 4, далей ад кропкі 4 уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12 і 13 да кропкі 14.

16. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фальварак
Ракуцёўшчына» на паўднёвай
ускраіне вёскі Ракуцёўшчына
Маладзечненскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Фальварак
Ракуцёўшчына» на паўднёвай
ускраіне вёскі Ракуцёўшчына
Маладзечненскага раёна
Мінскай вобласці

СПІС ГЕАГРАФІЧНЫХ КААРДЫНАТ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

№ кропкі на схеме

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

№ кропкі на схеме

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

54.254217

27.091353

26

54.254546

27.088324

2

54.254734

27.092324

27

54.255252

27.086326

3

54.253884

27.092876

28

54.255390

27.085953

4

54.253624

27.091841

29

54.251694

27.084908

5

54.253545

27.091878

30

54.250308

27.087081

6

54.253280

27.092401

31

54.250569

27.087571

7

54.253308

27.092321

32

54.251831

27.086584

8

54.252969

27.092579

33

54.252042

27.087197

9

54.253328

27.094016

34

54.252516

27.086644

10

54.254870

27.094338

35

54.253406

27.088570

11

54.253734

27.094732

36

54.252192

27.089146

12

54.253748

27.095322

37

54.252369

27.090072

13

54.253874

27.095504

38

54.253709

27.089339

14

54.254158

27.095625

39

54.255388

27.085949

15

54.254562

27.095239

40

54.256167

27.090532

16

54.255740

27.094407

41

54.253830

27.096920

17

54.256073

27.094169

42

54.253554

27.097265

18

54.255035

27.092972

43

54.253775

27.098121

19

54.254814

27.091790

44

54.253009

27.098720

20

54.254886

27.092608

45

54.252796

27.099631

21

54.255394

27.092221

46

54.252532

27.097096

22

54.255214

27.091481

47

54.250054

27.096508

23

54.254814

27.091790

48

54.249071

27.089211

24

54.254195

27.091040

49

54.249860

27.087695

25

54.254622

27.090634

 

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.