![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 ліпеня 2023 г. № 191
Аб вывучэнні моў асобнымі катэгорыямі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
На падставе пунктаў 3 і 5 артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць, што:
1.1. для навучэнцаў з парушэннем слыху, якія не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70–90 дэцыбелаў (далей – навучэнцы з парушэннем слыху), для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай або рускай моў, адной з замежных моў не з’яўляецца абавязковым;