Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.05.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 лістапада 2022 г. № 106

Аб зацвярджэнні Палажэння аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 октября 2025 г. № 103 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44068 от 31.10.2025 г.)

 

На падставе часткі трэцяй пункта 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

УЗГОДНЕНА

Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны
выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны
выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны
выканаўчы камітэт

Мінскі абласны
выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі

выканаўчы камітэт

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
24.11.2022 № 106

ПАЛАЖЭННЕ
аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасці абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (далей – Саветы).

2. Саветы ствараюцца пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ў адпаведнасці з артыкулам 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

3. Персанальны склад Саветаў зацвярджаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненні з Міністэрствам культуры.

Саветы складаюцца са старшыні, намесніка старшыні, сакратара і членаў Савета.

У склад Саветаў уключаюцца асобы, якія, як правіла, валодаюць неабходным узроўнем ведаў і вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, з якіх не менш за тры асобы маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.

4. Выключаны.

5. Савет узначальвае старшыня, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні.

Старшыня кіруе дзейнасцю Савета, збірае пасяджэнні, арганізуе работу ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.

6. Сакратар Савета забяспечвае вядзенне справаводства Савета, арганізацыю падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на пасяджэннях Савета, запрашэнне членаў Савета на пасяджэнні, афармленне пратаколаў пасяджэнняў, давядзенне прынятых Саветам рашэнняў да зацікаўленых.

7. Асноўнай формай работы Савета з’яўляюцца пасяджэнні, якія праводзяцца па меры неабходнасці.

Савет правамоцны прымаць рашэнні пры наяўнасці на пасяджэнні не менш за 2/3 яго складу.

Рашэнне Савета лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палавіну прысутных на пасяджэнні членаў Савета. Пры роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня Савета, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні Савета.

Калі член Савета не згодны з рашэннем, прынятым большасцю галасоў, ён мае права выкласці ў пісьмовым выглядзе сваё асаблівае меркаванне, якое далучаецца да пратакола.

8. Па кожным пытанні, якое выносіцца на пасяджэнне Савета, выносіцца рашэнне, якое афармляецца пратаколам.

Пратаколы пасяджэння Савета падпісваюцца старшынёй, а ў яго адсутнасць – намеснікам старшыні.

9. Старшыня Савета мае права афіцыйна запрашаць для ўдзелу ў яго рабоце экспертаў і іншых зацікаўленых у вырашэнні пытанняў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей і разглядаюцца на пасяджэннях Савета.

10. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Савета ажыццяўляецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.