Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 ліпеня 2021 г. № 50

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у г. Барысаве Мінскай вобласці па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у г. Барысаве Мінскай вобласці па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28 (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.07.2021 № 50

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у г. Барысаве Мінскай вобласці па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл» у г. Барысаве Мінскай вобласці па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28 (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Касцёл» у г. Барысаве Мінскай вобласці па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28 з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000002 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Рымска-каталіцкая парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Барысаве».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў захавання і стварэння найлепшых умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона акружае будынак касцёла з усіх бакоў, з’яўляецца зонай найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,22 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 54.241957, 28.506516 на поўдзень паралельна ўсходняму фасаду будынка плябаніі да кропкі 2 з каардынатамі 54.241605, 28.506506;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на захад паралельна паўднёваму фасаду будынка касцёла да бартавога каменя праезнай часткі вул. 3-га Ітэрнацыянала да кропкі 3 з каардынатамі 54.241605, 28.505329;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўнач па бартавым камені праезнай часткі вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі 4 з каардынатамі 54.241961, 28.505316;

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на ўсход уздоўж паўночнай агароджы тэрыторыі касцёла да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурных рашэннях (змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і аналагічныя работы), пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

10. Рэкамендуецца выканаць рэканструкцыю дысгарманічнага будынка (гаспадарчай пабудовы) без павелічэння аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў для надання ёй належнага тэхнічнага стану, які адпавядае сучасным патрабаванням.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама прадухілення будаўніцтва дысгарманічных будынкаў.

Зона рэгулявання забудовы ўсталявана на тэрыторыі, якая акружае ахоўную зону з усіх бакоў.

12. Межы зоны рэгулявання забудовы вызначаны з улікам межаў першапачатковага квартала на падставе зоны бачнасці будынка касцёла.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,84 га.

13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 з каардынатамі 54.242783, 28.504395 на ўсход па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Мінскай да кропкі 5 з каардынатамі 54.242601, 28.507872;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўдзень і паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Мінскай, 3 да кропкі 6 з каардынатамі 54.242060, 28.507626; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж беражка адхону да кропкі 7 з каардынатамі 54.241559, 28.507622; далей на захад уздоўж паўночнай, заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 20 праз кропку 8 з каардынатамі 54.241561, 28.507212; кропку 9 з каардынатамі 54.241342, 28.507204; кропку 10 з каардынатамі 54.241175, 28.507005; кропку 11 з каардынатамі 54.241155, 28.506500 да кропкі 12 з каардынатамі 54.240810, 28.506508;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на захад у створы з паўднёвым фасадам будынка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 18 да бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Камінскага да кропкі 13 з каардынатамі 54.240824, 28.505197;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Камінскага да кропкі 14 з каардынатамі 54.241652, 28.503788;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на ўсход у створы з паўночна-заходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 23 па паўночна-заходняй, заходняй мяжы гэтага зямельнага ўчастка праз кропку 15 з каардынатамі 54.241725, 28.504062 да кропкі 16 з каардынатамі 54.242136, 28.504034; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўночнай, заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 29 праз кропку 17 з каардынатамі 54.242313, 28.504046 да кропкі 18 з каардынатамі 54.242314, 28.504318; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 32 да кропкі 19.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вышэйшай адзнакі даху;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў будынкаў, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцяў (вул. 3-га Інтэрнацыянала, 23, 32, 35);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне трасіроўкі вул. 3-га Інтэрнацыянала, вул. Мінскай, вул. Камінскага;

рэканструкцыя дысгарманічнага будынка па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 26, акрамя работ па бягучым рамонце па захаванні ў належным тэхнічным стане будынка або работ па яго вынасу па-за межы зоны рэгулявання забудовы.

15. Рэкамендуецца выканаць рэканструкцыю дысгараманічных будынкаў (гаражэй) для прывядзення пабудоў у належны тэхнічны стан, які адпавядае сучасным патрабаванням або іх дэмантаж з узвядзеннем будынкаў і збудаванняў не вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вышэйшай адзнакі даху з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, без пагаршэння ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Касцёл»
у г. Барысаве Мінскай вобласці
па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.