![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 красавіка 2020 г. № 33
Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2019 г. № 54
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2019 г. № 54, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).