![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 лютага 2020 г. № 11
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак» на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак» на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак» на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак» на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000863 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжым яе ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная дошка і памятны знак на тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак» на вул. Рыжкова ў г. Мазыры Гомельскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол памятнага знака.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,08 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.044652°, 29.249597° да кропкі скрыжавання з паўночна-заходнім тарцом будынка па вул. Рыжкова, 42 з каардынатамі 52.044610°, 29.249655°; далей – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Рыжкова, 42 да кропкі з каардынатамі 52.044470°, 29.249900°;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Рыжкова, 42 ад кропкі з каардынатамі 52.044470°, 29.249900° да кропкі з каардынатамі 52.044318°, 29.249654°;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па вул. Рыжкова, 42 і ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі 52.044318°, 29.249654° да кропкі з каардынатамі 52.044512°, 29.249337°;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі абласнога ліцэя ад кропкі з каардынатамі 52.044512°, 29.249337° да кропкі з каардынатамі 52.044652°, 29.249597°.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый.