Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 верасня 2019 г. № 43

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 14 июля 2021 г. № 47 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/36999 от 30.07.2021 г.) <W22136999p>;

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 июня 2024 г. № 89 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/41669 от 05.06.2024 г.) <W22441669p>

 

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

04.09.2019 № 43

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. На тэрыторыі аг. Жыровічы размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Ансамбль Свята-Успенскага манастыра: Успенскі сабор. Дэкаратыўнае аздабленне сабора: роспіс у консе «Спас Пантакратар», арнаментальны дэкор на скляпеннях паўднёвай сакрысціі і ўсіх нефаў, іканастас, бакавыя алтары, Богаяўленская царква, Крыжаўзвіжанская царква, званіца, будынак семінарыі, жылы корпус, гаспадарчыя пабудовы» катэгорыі «1», пад шыфрам 411Г000537;

«Свята-Георгіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы» катэгорыі «2», пад шыфрам 412Г000538;

«Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» катэгорыі «3», пад шыфрам 413Г000539;

«Брацкая магіла» катэгорыі «3», пад шыфрам 413Г000540.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПГрадабудаўніцтва» ў складзе праекта «Генеральны план аг. Жыровічы. Карэкціроўка» па заказе Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы вызначаны наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

7. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца (дадатак 1).

8. Каардынатная схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

9. Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» складае 10,4 га.

10. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» з’яўляюцца:

на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра;

на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна агароджы тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра ў створы з паўночным фасадам будынка ўстановы адукацыі «Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» па вул. Саборнай, 56 на адлегласць 200 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезду з боку ўсходняга фасада будынкаў установы адукацыі «Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» па вул. Саборнай, 56 і далей – уздоўж усходняга фасада будынка інтэрната па вул. Маладзёжнай № 2 да будынка № 6 па вул. Маладзёжнай;

на поўначы – лінія, якая ідзе з паўночнага боку будынкаў № 6 і № 4 па вул. Маладзёжнай, далей – паралельна праезнай часткі вул. Саборнай на адлегласць 75 м, далей – перпендыкулярна вул. Саборнай да будынка № 49 па вул. Саборнай, уздоўж усходняга фасада дадзенага будынка да агароджы тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра.

Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» (п.ш./у.д) – 53.01596°/25.34406°; 53.01599°/25.34576°; 53.01492°/25.34641°; 53.01503°/25.34724°; 53.01512°/25.34733°; 53.01534°/25.34809°; 53.01412°/25.34827°; 53.01327°/25.34873°; 53.01307°/25.34752°; 53.01321°/25.34742°; 53.01310°/25.34691°; 53.01332°/25.34677°; 53.01272°/25.34398°; 53.01342°/25.34341°; 53.01402°/25.34326°; 53.01514°/25.34244°; 53.01518°/25.34238°; 53.01531°/25.34231°; 53.01549°/25.34304°; 53.01612°/25.34275°; 53.01625°/25.34396°.

11. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

12. Ахоўная зона вызначана для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы», устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

13. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы» вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,04 га.

14. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы пахаванняў на могілках уздоўж фасадаў Свята-Георгіеўскай царквы.

Геаграфічныя каардынаты ахоўнай зоны (п.ш./у.д) – 53.01935°/25.34028°; 53.01938°/25.34054°; 53.01928°/25.34059°; 53.01924°/25.34037°.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Георгіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы» забараняецца будаўніцтва, не звязанае з правядзеннем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

17. Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 33,1 га.

18. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўдні, усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Пагранічнікаў да будынка № 36 па вул. Саборнай, далей – уздоўж мяжы зямельных участкаў дамоў № 38, 40 па вул. Саборнай, уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка дома № 45 па вул. Саборнай, далей – уздоўж усходняй і паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Саборнай да праезнай часткі вул. Саборнай, уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай на адлегласць 240 м да існуючага праезду;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж існуючага праезду ад вул. Саборнай да вул. Слонімскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Слонімскай да перасячэння з вул. Падлеснай, уздоўж праезнай часткі вул. Падлеснай да мяжы зямельнага ўчастка дома № 22 па вул. Саборнай, уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 22 і № 26 па вул. Саборнай, далей – уздоўж паўднёвай мяжы могілак да заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 22 па вул. Пагранічнікаў, уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў дамоў № 22–64 па вул. Пагранічнікаў, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Пагранічнікаў да мяжы зямельнага ўчастка № 65 па вул. Пагранічнікаў.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (п.ш./у.д) – 53.01269°/25.32492°; 53.01317°/25.32742°; 53.01472°/25.33164°; 53.01642°/25.33816°; 53.01661°/25.33816°; 53.01706°/25.34147°; 53.01649°/25.34234°; 53.01672°/25.34332°; 53.01736°/25.34325°; 53.01759°/25.34480°; 53.01815°/25.34564°; 53.01859°/25.34614°; 53.01961°/25.34601°; 53.02102°/25.34739°; 53.02135°/25.34777°; 53.02191°/25.34654°; 53.02361°/25.34874°; 53.02431°/25.34710°; 53.02027°/25.34196°; 53.01983°/25.34288°; 53.01972°/25.34248°; 53.01908°/25.34256°; 53.01856°/25.34096°; 53.01883°/25.33999°; 53.01859°/25.33831°; 53.01812°/25.33844°; 53.01577°/25.33095°; 53.01535°/25.33138°; 53.01319°/25.32461°.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 18,4 га.

19. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Маладзёжнай, далей – уздоўж умоўнай лініі, якая ідзе паралельна ручаю на адлегласць 300 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна папярэдняй лініі на адлегласць 270 м да існуючага кар’ера, далей – уздоўж заходняй мяжы кар’ера на адлегласць 60 м;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы кар’ера на адлегласць 100 м, далей – перпендыкулярна лініі, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой тэрыторыі жылога дома № 26 па вул. Маладзёжнай, уздоўж гэтай лініі і далей – уздоўж паўночнай мяжы шматпавярховай забудовы па вул. Маладзёжнай да паўднёвай мяжы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Жыровіцкія дзіцячыя яслі-сад» па вул. Маладзёжнай, 12, уздоўж гэтай мяжы да праезнай часткі вул. Маладзёжнай і далей – уздоўж праезнай часткі вул. Маладзёжнай да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)»;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)».

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (п.ш./у.д) – 53.01595°/25.34279°; 53.01489°/25.33690°; 53.01378°/25.33240°; 53.01387°/25.33288°; 53.01318°/25.33348°; 53.01196°/25.33523°; 53.01163°/25.33518°; 53.01131°/25.33571°; 53.01133°/25.33724°; 53.01096°/25.33761°; 53.01215°/25.33977°; 53.01274°/25.33980°; 53.01334°/25.34026°; 53.01373°/25.34152°; 53.01423°/25.34135°; 53.01472°/25.34170°; 53.01497°/25.34264°; 53.01514°/25.34244°; 53.01518°/25.34238°; 53.01531°/25.34231°; 53.01549°/25.34304°; 53.01514°/25.34244°; 53.01518°/25.34238°; 53.01531°/25.34231°; 53.01549°/25.34304°.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 34,1 га.

20. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы гаспадарчага двара Свята-Успенскага манастыра, далей – у створы з гэтай лініяй да ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 24 па вул. Лугавой і далей – уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 22 і № 26 па вул. Лугавой;

на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў домоў № 11–29 па вул. Першамайскай, паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 41, 42 па вул. Першамайскай да праезнай часткі вул. Новай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Новай да вул. Саборнай, ўздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да вул. Падгорнай, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Падгорнай да заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 14 па вул. Падгорнай;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй і паўночнай мяжы зямельных участкаў дамоў № 14–8 па вул. Падгорнай, заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Лясной, уздоўж праезнай часткі вул. Лясной, вакол тэрыторыі Жыровіцкай участковай бальніцы па вул. Лясная, 4 і жылога дома № 2 па вул. Лясной да вул. Таўлая, уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў па зав. Піянерскаму, вакол паўночнай мяжы зямельных участкаў дамоў па зав. Піянерскаму, далей – уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 12, 10 па зав. Піянерскаму і далей – уздоўж паўднёвага фасада будынка ўстановы адукацыі «Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» па вул. Саборнай, 56 да ўнутрыквартальнага праезду, уздоўж унутрыквартальнага праезду і паўднёвай мяжы тэрыторыі будынка Жыровіцкага сельскага выканаўчага камітэта па вул. Саборнай, 58 да перасячэння з вул. Саборнай, уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей – уздоўж паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)».

Геаграфічныя каардынаты трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання (п.ш./у.д) – 53.01326°/25.34901°; 53.01237°/25.34924°; 53.01246°/25.34987°; 53.01049°/25.35080°; 53.01035°/25.35050°; 53.01001°/25.35057°; 53.01009°/25.35134°; 53.00976°/25.35173°; 53.00989°/25.35217°; 53.01018°/25.35231°; 53.01068°/25.35325°; 53.01028°/25.35432°; 53.00972°/25.35534°; 53.00876°/25.35663°; 53.00715°/25.35020°; 53.00762°/25.34991°; 53.00766°/25.34458°; 53.00819°/25.34461°; 53.00838°/25.34660°; 53.00883°/25.34678°; 53.00902°/25.34708°; 53.00974°/25.34546°; 53.00940°/25.34517°; 53.01038°/25.34319°; 53.01148°/25.34187°; 53.01218°/25.34107°; 53.01262°/25.34269°; 53.01215°/25.34328°; 53.01260°/25.34495°; 53.01207°/25.34538°; 53.01251°/25.34641°; 53.01317°/25.34593°; 53.01307°/25.34752°; 53.01307°/25.34752°; 53.01321°/25.34742°; 53.01332°/25.34677°; 53.01310°/25.34691°.

21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, новае будаўніцтва вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў акружаючай забудовы,

акрамя:

усталявання з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,2 м;

пракладкі інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 9 га.

22. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання першага рэжыму ўтрымання;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй і паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» да вул. Саборнай, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да паўднёвай мяжы тэрыторыі будынка Жыровіцкага сельскага выканаўчага камітэта па вул. Саборнай, 58;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання першага рэжыму ўтрымання, ад вул. Саборнай да заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў па зав. Піянерскаму, далей – на адлегласць 80 м уздоўж заходняй мяжы, далей – перпендыкулярна напрамку зав. Піянерскага на адлегласць 220 м да існуючага праезду;

на захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна да існуючага праезду на адлегласць 70 м і далей – да паўднёвай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання першага рэжыму ўтрымання.

Геаграфічныя каардынаты ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання (п.ш./у.д) – 53.01096°/25.33761°; 53.01215°/25.33977°; 53.01274°/25.33980°; 53.01334°/25.34026°; 53.01373°/25.34152°; 53.01423°/25.34135°; 53.01472°/25.34170°; 53.01497°/25.34264°; 53.01402°/25.34326°; 53.01342°/25.34341°; 53.01272°/25.34398°; 53.01317°/25.34593°; 53.01251°/25.34641°; 53.01207°/25.34538°; 53.01260°/25.34495°; 53.01215°/25.34328°; 53.01262°/25.34269°; 53.01218°/25.34107°; 53.01148°/25.34187°; 53.01088°/25.34052°; 53.01055°/25.33831°; 53.01066°/25.33776°.

23. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі,

акрамя:

рэканструкцыі і мадэрнізацыі існуючай забудовы, новага будаўніцтва не вышэй за 13 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў акружаючай забудовы;

добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі;

пракладкі інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

24. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое гістарычна склалася і мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

25. Зона аховы ландшафту складаецца з пяці ўчасткаў.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 57,4 га.

26. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе на адлегласці 8 м уздоўж праезнай часткі магістралі М11 (участак Слонім–Быцень), ад вул. Саборнай да вул. Новай і далей – у створы з праезнай часткай вул. Новай на адлегласць 30 м;

на паўднёвым захадзе, захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй і ўсходняй мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра, далей – уздоўж усходняй і паўночнай часткі агароджы тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» да вул. Саборнай, далей – уздоўж усходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і далей – уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да магістралі М11.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д) – 53.02429°/25.34993°; 53.02423°/25.35031°; 53.00884°/25.35701°; 53.00876°/25.35663°; 53.00972°/25.35534°; 53.01028°/25.35432°; 53.01068°/25.35325°; 53.01018°/25.35231°; 53.00989°/25.35217°; 53.00976°/25.35173°; 53.01009°/25.35134°; 53.01001°/25.35057°; 53.01035°/25.35050°; 53.01049°/25.35080°; 53.01246°/25.34987°; 53.01237°/25.34924°; 53.01326°/25.34901°; 53.01327°/25.34873°; 53.01412°/25.34827°; 53.01534°/25.34809°; 53.01512°/25.34733°; 53.01503°/25.34724°; 53.01492°/25.34641°; 53.01599°/25.34576°; 53.01596°/25.34406°; 53.01625°/25.34396°; 53.01672°/25.34332°; 53.01736°/25.34325°; 53.01759°/25.34480°; 53.01815°/25.34564°; 53.01859°/25.34614°; 53.01961°/25.34601°; 53.02102°/25.34739°; 53.02135°/25.34777°; 53.02191°/25.34654°; 53.02361°/25.34874°.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 2,6 га.

27. Межы другога ўчастка зоны аховы ландшафту вызначаны:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі могілак, па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі могілак, далей – уздоўж існуючага праезду да паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка дома № 1 па вул. Падлеснай, уздоўж мяжы зямельнага ўчастка да праезнай часткі вул. Падлеснай.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д) – 53.01983°/25.34288°; 53.01972°/25.34248°; 53.01908°/25.34256°; 53.01856°/25.34096°; 53.01883°/25.33999°; 53.01859°/25.33831°; 53.01912°/25.33810°; 53.01939°/25.33964°; 53.02139°/25.34192°.

Плошча трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту складае 58,5 га.

28. Межы трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту вызначаны:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да вул. Саборнай, уздоўж праезнай часткі вул. Саборнай да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)»;

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)», далей – уздоўж паўночнай і заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, участка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да вул. Падгорнай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Падгорнай, ад мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання на адлегласць 420 м;

на паўднёвым захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Падгорнай на адлегласць 350 м да тэрыторыі аўтадрома ўстановы адукацыі «Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» па вул. Саборнай, 56, уздоўж паўночнай мяжы тэрыторыі аўтадрома да перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой тэрыторыі ачышчальных збудаванняў, уздоўж усходняй і паўночнай мяжы дадзенай тэрыторыі і далей – у паўночна-заходнім напрамку да паўднёвай мяжы тэрыторыі крыніцы Свята-Успенскага манастыра, уздоўж паўднёвай і заходняй мяжы тэрыторыі крыніцы да вул. Пагранічнікаў.

Геаграфічныя каардынаты трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д) – 53.01269°/25.32492°; 53.01317°/25.32742°; 53.01472°/25.33164°; 53.01642°/25.33816°; 53.01661°/25.33816°; 53.01706°/25.34147°; 53.01649°/25.34234°; 53.01672°/25.34332°; 53.01612°/25.34275°; 53.01595°/25.34279°; 53.01489°/25.33690°; 53.01378°/25.33240°; 53.01387°/25.33288°; 53.01318°/25.33348°; 53.01196°/25.33523°; 53.01163°/25.33518°; 53.01131°/25.33571°; 53.01133°/25.33724°; 53.01096°/25.33761°; 53.01066°/25.33776°; 53.01055°/25.33831°; 53.01088°/25.34052°; 53.01148°/25.34187°; 53.01038°/25.34319°; 53.00940°/25.34517°; 53.00974°/25.34546°; 53.00902°/25.34708°; 53.00883°/25.34678°; 53.00838°/25.34660°; 53.00819°/25.34461°; 53.00766°/25.34458°; 53.00673°/25.33865°; 53.00895°/25.33516°; 53.00881°/25.33426°; 53.01041°/25.33305°; 53.01000°/25.33144°; 53.01031°/25.32881°; 53.01150°/25.32788°; 53.01111°/25.32580°; 53.01246°/25.32477°; 53.01254°/25.32507°.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,8 га.

29. Межамі чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Саборнай ад аўтастаянкі каля магістралі М11 на адлегласць 100 м да існуючага праезду;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж існуючага праезду ад вул. Саборнай да вул. Слонімскай па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з праезнай часткай вул. Слонімскай на адлегласць 100 м;

на поўначы – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку магістралі М11 ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да мяжы існуючай аўтастаянкі.

Геаграфічныя каардынаты чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д) – 53.02429°/25.34993°; 53.02361°/25.34874°; 53.02431°/25.34710°; 53.02519°/25.34809°; 53.02525°/25.34957°; 53.02449°/25.34949°.

Плошча пятага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,4 га.

30. Межамі пятага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж тэрыторыі могілак па вул. Саборнай-Першамайскай.

Геаграфічныя каардынаты пятага ўчастка зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д) – 53.00978°/25.34956; 53.01005°/25.34929; 53.00957°/25.34982; 53.00915°/25.34913.

31. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту і рэльефу,

акрамя:

узвядзення капліцы (плошча забудовы да 260 м2, вышыня да 15,5 м), ківорыя (вышыня да 10 м), царкоўнай лаўкі (плошча забудовы да 30 м2), абслугоўваючых збудаванняў (вартоўні, грамадскі туалет, альтанкі з лёгкіх канструкцый);

правядзення работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

аднаўлення пасадак зялёных насаджэнняў;

пракладкі інжынерных сетак у грунце з аднаўленнем добраўпарадкавання без змянення рэльефу;

ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, якая не змяняе гістарычны ландшафт;

санітарнай высечкі зялёных насаджэнняў;

рэканструкцыі элементаў транспартнай інфраструктуры або дарожнага будаўніцтва (вуліцы катэгорыі «З» (другарадныя) і «Ж» (жылыя)) пры ўмове выкарыстання тэхналагічных рашэнняў, якія не дысаніруюць з гістарычным характарам ландшафту, і ў адпаведнасці з горадабудаўнічымі праектамі, распрацаванымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

вынасу стадыёна з тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

32. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў і ўключае тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра з прылягяючай тэрыторыяй.

Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 21,7 га.

33. Межамі зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы могілак ад мяжы зямельнага ўчастка дома № 16 па вул. Пагранічнікаў да паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка дома № 26а па вул. Саборнай, уздоўж гэтай мяжы да вул. Саборнай і далей – уздоўж існуючага праезду на адлегласці 50 м;

на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Саборнай да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)», далей – уздоўж усходняй і паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да вул. Маладзёжнай, у напрамку вул. Маладзёжнай на адлегласць 120 м, далей – перпендыкулярна напрамку вул. Маладзёжнай да заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 13 па вул. Пагранічнікаў і далей – уздоўж гэтай мяжы і мяжы зямельнага ўчастка дома № 14а па вул. Пагранічнікаў да паўднёвай мяжы могілак.

Геаграфічныя каардынаты зоны аховы культурнага пласта (слоя) (п.ш./у.д) – 53.01883°/25.33999°; 53.01856°/25.34096°; 53.01908°/25.34256°; 53.01918°/25.34407°; 53.01625°/25.34396°; 53.01596°/25.34406°; 53.01599°/25.34576°; 53.01492°/25.34641°; 53.01503°/25.34724°; 53.01512°/25.34733°; 53.01534°/25.34809°; 53.01412°/25.34827°; 53.01327°/25.34873°; 53.01307°/25.34752°; 53.01321°/25.34742°; 53.01310°/25.34691°; 53.01332°/25.34677°; 53.01272°/25.34398°; 53.01342°/25.34341°; 53.01402°/25.34326°; 53.01497°/25.34264°; 53.01472°/25.34170°; 53.01423°/25.34135°.

34. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 129 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.