Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2015 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.04.2015 № 18

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Руіны былога касцёла, пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе, у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000875 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1288 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 222, 5/28291).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным унітарным прадпрыемствам «Праектная майстэрня архітэктара Лук’янчыка М.І.» па заказе прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы ў в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах участка, выдзеленага для карыстання прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы ў в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,23 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія даўжынёй 65,75 метра, якая ідзе па агароджы тэрыторыі кацельні і ў створы з ёй;

на ўсходзе – лінія даўжынёй 35,43 метра, якая ідзе па агароджы парку;

на поўдні – умоўная лінія даўжынёй 72,92 метра, якая ідзе ўздоўж вул. Мікалаевіча;

на захадзе – умоўная лінія даўжынёй 25,34 метра, якая ідзе паралельна агароджы прыватнага ўчастка дома № 17 па вул. Мікалаевіча.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў без павелічэння па плошчы і вышыні;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:

дэмантаж гаспадарчай пабудовы;

перанос надземных электрасетак пад зямлю;

аднаўленне агароджы з брамамі і брамкамі па ўсім перыметры тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з поўначы, захаду і поўдня.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,56 га.

13. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія даўжынёй 209 метраў, якая ідзе ўздоўж заходняга фасада адміністрацыйнага будынка, далей умоўная лінія даўжынёй 58 метраў, якая ідзе па паўднёвым і заходнім фасадах клуба, далей лінія даўжынёй 65 метраў, якая ідзе ад клуба да тарца кацельні і да трансфарматарнай падстанцыі; далей лінія даўжынёй 8 метраў, якая ідзе па фасадзе трансфарматарнай падстанцыі да агароджы ўчастка, выдзеленага для карыстання прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы ў в. Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, далей лінія даўжынёй 70 метраў, якая ідзе ўздоўж агароджы да адхону канавы;

на усходзе – лінія даўжынёй 44 метры, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам дома № 14 па вул. Мікалаевіча ад агароджы парку да гаспадарчай пабудовы;

на поўдні – лінія даўжынёй 226 метраў, якая ідзе ад гаспадарчай пабудовы дома № 14 па вул. Мікалаевіча ўздоўж фасада пабудовы на ўчастку дома № 16 па вул. Мікалаевіча да дома без нумара, далей па яго фасадзе да агароджы, далей уздоўж агароджы па паўднёвым фасадзе руін былой школы да тарца гаспадарчай пабудовы;

на захадзе – лінія даўжынёй 165 метраў, якая ідзе ўздоўж усходніх тарцавых фасадаў пабудовы і жылога мураванага дома без нумара, далей лінія, якая ідзе па краі канавы да лініі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з лініяй агароджы трансфарматарнай падстанцыі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дзесяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:

знос дысгарманічных збудаванняў, якія размешчаны перад паўночным фасадам храма (склад, гаспадарчыя пабудовы);

рэстаўрацыя і прыстасаванне былой школы для патрэб царквы (нядзельная школа, гасцініца для пілігрымаў і г. д.).

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прымыкае да ахоўнай зоны з усходу.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,31 га.

18. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія даўжынёй 85 метраў, якая ідзе ў створы з існуючай агароджай і заходнім фасадам адміністрацыйнага будынка, далей лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага фасада адміністрацыйнага будынка;

на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёй 60 метраў, якая ідзе ад адміністрацыйнага будынка да вул. Мікалаевіча;

на поўдні – лінія даўжынёй 68 метраў, якая ідзе ўздоўж агароджы парку па вул. Мікалаевіча;

на захадзе – лінія даўжынёй 35,43 метра, якая супадае з мяжой ахоўнай зоны і ідзе ўздоўж агароджы парку.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне сельскагаспадарчых работ;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

21. Для тэрыторыі зоны аховы ландшафту рэкамендуецца распрацаваць праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі парку.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

22. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

23. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.

 


 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Руіны былога касцёла,
пабудаванага ў гонар перамогі ў 1564 годзе,
у в. Астроўна Бешанковіцкага раёна
Віцебскай вобласці»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.