![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2015 г. № 9
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 30.03.2015 № 9 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Брацкая магіла (1944 год) у г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 413Д000470 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свіслацкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,015 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па агароджы брацкай магілы.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторый пахаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка інжынерных камунікацый для вонкавага асвятлення;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці тэрыторыі сквера.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,51 га.
12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера і ідзе па лініі бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю вул. 17 Верасня да кропкі перасячэння з вул. Леніна;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая пачынаецца ад паўднёва-заходняй мяжы сквера і ідзе па лініі бардзюрнага каменю паўночна-заходняга краю вул. Дзяржынскага да кропкі перасячэння з вул. Леніна;
на паўднёвым захадзе – дугападобная лінія, якая ідзе па бардзюрным каменю асфальтабетоннага праезду, прылеглага да сквера з паўночна-заходняга краю;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бардзюрным каменю паўднёва-заходняга краю вул. Леніна.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту;
пракладка транспартных камунікацый;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторыі;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў.
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |