![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2014 г. № 61
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000284 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла «Рэмжылбуд» дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячення аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,03 га.
8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца замкнёная лінія, якая ідзе па мяжы пахаванняў брацкай магілы вакол абеліска, памерамі 25 х 12 м.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:
новае будаўніцтва;
новыя грамадзянскія пахаванні.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
рэканструкцыя і мадэрнізацыя гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;
перапахаванне абаронцаў Айчыны у адпаведнасці з загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,12 га.
12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку тратуара па вул. 60 год Кастрычніка;
на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 3 м ад яе.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:
усе віды будаўніцтва;
новыя пахаванні;
высечка дрэў, акрамя санітарнай.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляюцца:
рамонт, рэканструкцыя існуючых пахаванняў па ўзгадненні з навуковым кіраўніком работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) па вул. 60 год Кастрычніка, на могілках у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»