![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 сакавіка 2014 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова 31.03.2014 № 18 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак былой паштовай станцыі (1840-я гады) у в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000314 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе індывідуальнага прадпрымальніка С.В.Харужага.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўключае гістарычную частку двара паштовай станцыі.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,4 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы забудовы вул. Брэсцкай;
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі паштовай станцыі.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва;
правядзенне земляных работ без нагляду археолагаў або археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэррыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджанным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).
высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляюцца:
рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з прыстасаваннем да сучасных патрэбаў;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштаба новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,67 га.
12. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы забудовы вул. Брэсцкай;
на паўднёвым захадзе, захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы забудовы зав. Сонечнага, далей уздоўж грунтовай дарогі да вул. Новай;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы забудовы вул. Новай.
13. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прыватнага ўчастка па вул. Брэсцкай, 36.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў, якія парушаюць гістарычны выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці і традыцыйнае прыроднае асяроддзе;
высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй не больш за адзін паверх з мансардай альбо мезанінам;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
16. На незабудаванай тэрыторыі рэкамендуецца разбіўка скверу.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,97 га.
18. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы забудовы вул. Брэсцкай;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй сцяной будынка, які належыць чыгунцы;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку чыгункі Брест–Мінск;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім бокам зав. Сонечнага.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту;
пракладка новых транспартных камунікацый.
20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.