Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 красавіка 2008 г. № 14

Аб Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 июня 2015 г. № 27 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30124 от 30.07.2015 г.)

 

На падставе Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет».

 

Міністр

У.Ф.Матвейчук

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

А.Я.Кунцэвіч

04.04.2008

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

11.04.2008 № 14

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет»

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Вясновы букет» (далей – фестываль-кiрмаш).

2. Арганізатарамі фестывалю-кірмашу з’яўляюцца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры).

3.  Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народных промыслаў (рамёстваў) Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых традыцый, тэхнік і тэхналогій стварэння мастацкіх работ народнага мастацтва, дэманстрацыi творчага патэнцыялу народных майстроў у галiне народнага мастацтва (народных майстроў), майстроў народных промыслаў (рамёстваў) і іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць ў галіне народнага мастацтва (далей – майстры), стымулявання iх творчай дзейнасці, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

4. Фестываль-кірмаш мае статус рэспубліканскага і прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый ад усіх абласцей, г. Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю-кірмашу – адзін раз у год. Канкрэтныя тэрміны яго правядзення зацвярджаюцца Міністэрствам культуры па ўзгадненні з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

6. Месцам правядзення фестывалю-кірмашу з’яўляюцца арганізацыі культуры, сцэнічныя і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі г. Мінска, якія адпавядаюць неабходным патрабаванням выставачнай і канцэртнай дзейнасці і садзейнічаюць вырашэнню мастацкіх задач фестывалю-кірмашу.

7. Кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу ажыццяўляе арганізацыйны камітэт фестывалю-кірмашу (далей – аргкамітэт), склад якога зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

8. Аргкамітэт:

8.1. ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем фестывалю-кірмашу, уносiць у Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю-кiрмашу, стварае дырэкцыю фестывалю-кірмашу;

8.2. разглядае і зацвярджае:

спіс удзельнікаў фестывалю-кірмашу;

праграму правядзення фестывалю-кірмашу;

сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку фестывалю-кірмашу;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю-кірмашу;

8.3. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю-кірмашу;

8.4. вырашае іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю-кірмашу.

9. Выключаны.

10. Выключаны.

11. У фестывалі-кірмашы прымаюць удзел майстры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», дамоў і цэнтраў рамёстваў, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў культуры, якія пастаянна ці перыядычна займаюцца тым ці іншым відам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i промысла (рамяства).

12. Для ўдзелу ў фестывалі-кірмашы дасылаюцца заяўкі ў тэрмін, вызначаны аргкамітэтам, на адрас грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

13. Заяўка на ўдзел у фестывалі-кірмашы павінна змяшчаць прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) майстра, яго год нараджэння, месца працы, тэлефон.

14. Да заяўкі дадаюцца:

творчая інфармацыя аб майстры;

поўны спіс вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), якія будуць дэманстравацца на фестывалі-кірмашы;

не менш за тры фотаздымкі майстра ў нацыянальным касцюме і яго вырабаў памерам 10 х 15 см, якія павінны быць зроблены на фоне прыроды ці народнай архітэктуры, у працэсе выканання твора.

15. Пералічаныя ў пунктах 13 і 14 гэтага Палажэння дакументы рыхтуюцца на беларускай мове і дасылаюцца ў двух экзэмплярах – адзін экзэмпляр у друкаваным выглядзе і адзін экзэмпляр у электронным выглядзе (тэкст – Microsoft Word, Times New Roman, 15, фотаздымкі – фармат jpg, jpeg, tiff, не менш 800 х 600).

16. Склад удзельнікаў фестывалю-кірмашу фарміруецца з улікам прапаноў грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», вызначаецца аргкамітэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенай Інструкцыі і пацвярджаецца афіцыйным запрашэннем аргкамітэта.

17. Агульная колькасць удзельнікаў фестывалю-кірмашу вызначаецца аргкамітэтам.

18. У час правядзення фестывалю-кірмашу ўдзельнікі фестывалю-кірмашу павінны мець пры сабе калекцыю творчых работ для арганізацыі выстаўкі-продажу, а таксама сыравіну, матэрыялы, нарыхтоўкі, паўфабрыкаты, інструменты і прыстасаванні для правядзення майстар-класаў, дэманстрацыі творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў.

19. Праграма фестывалю-кірмашу прадугледжвае выстаўкі работ народных промыслаў (рамёстваў), майстар-класы майстроў, конкурсныя праграмы, канцэртныя выступленні аўтэнтычных фальклорных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, тэатралізаваныя дзеянні і гульнёва-забаўляльныя мерапрыемствы, правядзенне тэарэтычна-практычных паседжанняў (канферэнцый, дыскусій) па пытаннях аднаўлення, захавання, пераемнасці і папулярызацыі традыцый народнага мастацтва, дэманстрацыю іншых відаў і напрамкаў творчай дзейнасці, якія не супярэчаць мэтам выстаўкі-кірмашу.

20. Асноўную частку праграмы фестывалю-кірмашу складае конкурс сярод майстроў (далей – конкурс), які складаецца з двух частак:

першая частка – конкурс работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прадстаўленнем майстрамі калекцый уласных творчых работ;

другая частка – майстар-класы па стварэнні работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў і рамесніцкіх прыёмаў выканання творчай работы (адной ці некалькіх).

21. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу»;

«пляценне з прыродных матэрыялаў» (саломы, лазы, лыка, лучыны і іншых);

«мастацкая апрацоўка дрэва»;

«ганчарства і гліняная пластыка»;

«кавальства»;

«ткацтва і вышыўка»;

«выцінанка»;

«бісерапляценне»;

іншыя віды народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

22. Конкурс ацэньвае экспертная камісія, склад якой зацвярджаецца аргкамітэтам.

23. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу экспертная камісія ўлічвае:

мастацкае і тэхналагічнае майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, пачуццё меры, мастацкі ўзровень і дасканаласць тэхнікі гатовых работ і выкананых у час правядзення майстар-класаў;

выкарыстанне ў работах народных традыцый, іх тактоўную інтэрпрэтацыю ў адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі;

даступнасць і нагляднасць дэманстрацыі тэхналагічных і творчых працэсаў у час правядзення майстар-класаў;

эфектыўнасць і выніковасць правядзення майстар-класаў.

24. Выбар тэмы, відаў і характару работ, якія дэманструюцца на выстаўцы-кірмашы ці вырабляюцца ў час конкурсу, не абмяжоўваецца. Адзіным патрабаваннем да ўсіх работ, якія дэманструюцца на выстаўцы-кірмашы ці вырабляюцца ў час конкурсу, з’яўляюцца іх прамыя або апасродкаваныя адносіны да традыцый пэўнага віду народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

25. Па выніках правядзення конкурсу на падставе рашэння экспертнай камісіі ўдзельнікам фестывалю-кірмашу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы і грашовыя прызы.

26. У мэтах заахвочвання ўдзельнікаў конкурсу засноўваюцца:

дзесяць грашовых прызоў у намінацыі «лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу»;

па аднаму грашоваму прызу першай ступені, два – другой ступені і тры – трэцяй ступені ў кожнай з намінацый, вызначаных у пункце 21 дадзенай Інструкцыі, за выключэннем намінацыі «лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу».

27. Памер грашовых прызоў зацвярджаецца аргкамітэтам у межах агульнай сметы на падрыхтоўку і правядзенне фестывалю-кірмашу.

28. Аргкамітэт мае права ўносіць змяненні ў пералік намінацый конкурсу.

29. Журы мае права прымаць рашэнне не заахвочваць удзельнікаў конкурсу па некаторым намінацыям і відам заахвочвання.

30. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.