![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 кастрычніка 1996 г. № 710-XIII
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб творчых саюзах»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах».
2. Даручыць Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры з улікам унесеных заўваг і прапаноў дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб творчых саюзах» і ўнесці яго на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.