![]() | Официальная правовая информация |
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29.05.2023 № 04-10/4606
|
Абласныя, Мінскі гарадскі (для інфармавання адказных |
Аб метадычных рэкамендацыях
У межах работы па рэалізацыі палажэнняў артыкула 100 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс) за апошнія гады Міністэрствам культуры разгледжана больш за 3700 пашпартоў матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – пашпарт, ГКК). Такая практыка дазволіла выявіць шэраг тыповых недахопаў, якія ўзнікаюць пры складанні пашпартоў і з’яўляюцца падставамі для вяртання іх на дапрацоўку.