Официальная правовая информация |
Каментарый да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2022 г. № 106 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны»
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2022 г. № 106 (далей – пастанова) зацверджана Палажэнне аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое вызначае парадак дзейнасці абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (Саветы).
Персанальны склад Саветаў зацвярджаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненні з Міністэрствам культуры.