Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
10 красавіка 2008 г. № 772
Аб правядзенні фестывалю народнай творчасці «Сузор'е»
У мэтах далейшага развіцця народнай творчасці, адраджэння нацыянальных традыцый, развіцця творчых здольнасцей насельніцтва, арганізацыі вольнага часу жыхароў горада Мінска Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Правесці ў 2008–2009 гадах у горадзе Мінску фестываль народнай творчасці «Сузор’е».
2. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» (дадаецца).