![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 студзеня 2020 г. № 29
Аб праекце міжнароднага дагавора
1. Адобрыць праект Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года* (далей – Пратакол) у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Міністэрства транспарту і камунікацый на:
правядзенне перагавораў па праекце Пратакола, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару;