![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лютага 2019 г. № 66
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пастанаўляю:
1. Заснаваць:
эмблему Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
флаг Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;
нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб эмблеме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб флагу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А.Лукашэнка |
|
Указ Прэзідэнта |
ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
1. Эмблема Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і падзяках Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, падпарадкаваных яму дзяржаўных арганізацый, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.
4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.
|
Указ Прэзідэнта |
Апісанне эмблемы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
1. Эмблема Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўяўляе сабой круг з вітай аблямоўкай залацістага колеру і кантам зялёнага колеру, падзелены гарызантальна на дзве роўнавялікія часткі: верхнюю – блакітнага колеру і ніжнюю – зялёнага колеру.
2. У цэнтры круга размешчана выява шасцярні серабрыстага колеру з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні – выява сонца залацістага колеру з праменямі і залаціста-карычневы каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку белага колеру з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Справа і злева ад шасцярні размешчаны каласы пшаніцы залацістага колеру, паміж якімі зверху – надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру ў два радкі.
3. У ніжняй частцы круга размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ» залацістага колеру.
|
Указ Прэзідэнта |
Выява эмблемы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (каляровая)
|
Указ Прэзідэнта |
Выява эмблемы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)
|
Указ Прэзідэнта |
ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
1. Флаг Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, падпарадкаваных яму дзяржаўных арганізацый, а таксама ў службовых кабінетах Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «О государственных символах Республики Беларусь».
3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, падпарадкаваных яму дзяржаўных арганізацый, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.
4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат, а таксама пры правядзенні культурных і спартыўных мерапрыемстваў.
|
Указ Прэзідэнта |
Апісанне флага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Флаг Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
|
Указ Прэзідэнта |
Выява флага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (каляровая)
|
Указ Прэзідэнта |
Выява флага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)
|
Указ Прэзідэнта |
ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы»
1. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (далей – нагрудны знак) узнагароджваюцца работнікі дадзенага Міністэрства, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, упраўленняў (аддзелаў) па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў, арганізацый, якія ўваходзяць у іх сістэму, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія маюць стаж працы ў галіне сельскай гаспадаркі не менш за дзесяць гадоў, за значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы.
Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы за значныя заслугі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы сельскай гаспадаркі.
2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
3. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў.
4. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.
5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія здзейснілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання могуць быць пазбаўлены нагруднага знака.
6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і яго пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку работніка.
7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.
|
Указ Прэзідэнта |
Апісанне нагруднага знака адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы»
1. Нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой круг з падвоенай аблямоўкай залацістага колеру – вітай і рыфлёнай, падзелены гарызантальна на дзве роўнавялікія часткі: верхнюю – блакітнага колеру і ніжнюю – зялёнага колеру. Дыяметр нагруднага знака – 32 мм.
2. У цэнтры круга размешчана выява шасцярні серабрыстага колеру з заклёпкамі і аблямоўкай. Унутры шасцярні – выява сонца залацістага колеру з праменямі і залаціста-карычневы каравай з сальніцай у цэнтры на ручніку белага колеру з нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на канцах. У аснове каравая па дыяметры размешчаны віты жгут. Справа і злева ад шасцярні размешчаны каласы пшаніцы залацістага колеру, паміж якімі зверху – надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру ў два радкі. У ніжняй частцы круга размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ» залацістага колеру.
3. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ Ў СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ» ў тры радкі.
4. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай залацістага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру з дзвюма палосамі блакітнага колеру. На ніжняй планцы калодкі – выява беларускага арнаменту.
На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.
Памеры калодкі: вышыня – 26 мм, шырыня – 28 мм.
|
Указ Прэзідэнта |
Выява нагруднага знака адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (каляровая)
|
Указ Прэзідэнта |
Выява нагруднага знака адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)