![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 мая 2018 г. № 166
Аб праекце міжнароднага дагавора
1. Адобрыць праект Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку* (далей – Пагадненне), у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Урад Рэспублікі Беларусь на:
правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару;