Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 студзеня 2018 г. № 2
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, тэатральнага мастацтва, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2017 года:
аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Атрашэўскага Аляксандра Міхайлавіча, загадчыка аддзела спецыяльных праектаў, Станкевіч Антаніны Францаўны, карэспандэнта спецыяльнага аддзела карэспандэнцкай сеткі, Туркова Руслана Мікалаевіча, загадчыка аддзела крэатыўнага планавання, – за стварэнне хранікальна-дакументальнага серыяла «Дело жизни»;